Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Воскресенье, 28 апреля, 10:26

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Я не перестану удивляться
- это не составит мне труда.
Ну откуда только может взяться...
молодость, которая прошла?

23.08.10 - 16:44
Наталья Городецкая nata62

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Тэрэза Дэскейру (на белорусском языке)   ::   Мориак Франсуа

Страница: 6 из 51
 
Сяброўкi бесклапотна смяялiся, гледзячы на свае доўгiя ценi, якiя злiвалiся ў адзiн. Гаварылi яны пра сваiх настаўнiц, таварышак. Адна абараняла свой манастырскi пансiён, другая - свой лiцэй. "Анна..." - гукнула ў цемру Тэрэза. Перш за ўсё Бернару трэба расказаць пра Анну... Ён жа так любiць дакладнасць: педантычна раскладвае ўсе пачуццi, кожнае разглядае асобна i не мае нiякага ўяўлення, якая складаная сетка шляхоў, пераходаў i перапляценняў iснуе памiж iмi. Як жа пазнаёмiць яго з гэтымi заблытанымi матэрыямi, якiмi жыла i пакутавала Тэрэза. А зрабiць гэта трэба. Застаецца толькi адно: сёння вечарам зайсцi ў спальню, сесцi каля яго ложка i расказваць, расказваць... пакуль Бернар не спынiць яе i не скажа: "Цяпер я ўсё разумею. Устань. Я дараваў табе".

Яна цiха прайшла цераз садзiк начальнiка станцыi, адчула пах хрызантэм, хоць самiх кветак у цемры не было вiдно. У купэ першага класа пуста. Ды пры такiм цьмяным асвятленнi наўрад цi хто й пазнаў бы яе. Чытаць немагчыма. Зрэшты, самы цiкавы раман падаўся б Тэрэзе прэсным у параўнаннi з яе асабiстым жыццём. Можа, яна памрэ ад сораму, ад страху, ад пакут сумлення, ад стомы, але толькi не ад суму.

Яна прыцiснулася да сцяны, заплюшчыла вочы. Няўжо такая разумная жанчына, як яна, не здолее расказаць усёй гэтай драмы так, каб сутнасць яе стала зразумелая? Можа, усё адбудзецца вось як: Тэрэза скончыць сваю споведзь i Бернар скажа ёй: "Тэрэза, iдзi, супакойся i не хвалюйся. Мы будзем жыць у Аржалузе, у гэтым жа доме, да самай смерцi, i нiколi памiж намi не паўстане тое, што адбылося. Я хачу пiць. Схадзi сама на кухню i прынясi мне шклянку апельсiнавага напiтку. Я вып'ю яго залпам, нават калi ён будзе мутнаваты i з тым самым прысмакам, што ў таго шакаладу, якiм ты паiла мяне тады ранiцай. Помнiш, любая, як мяне рвала? Ты падтрымлiвала мне галаву сваiмi мiлымi рукамi, не адводзячы вачэй ад зеленаватай вадкасцi, якую выкiдваў мой страўнiк. Прыступы рвоты зусiм не палохалi цябе. Але як жа ты збялела ў тую ноч, калi я сказаў табе, што ў мяне нямеюць i адымаюцца ногi! Помнiш, мяне пачало трэсцi. А гэты прасцяк доктар Педмэ нiяк не мог уцямiць, чаму ў мяне тэмпература нiзкая, а пульс такi часты..."

"Ах, не, - думае Тэрэза, - так ён нiчога не зразумее. Трэба пачаць з самага пачатку..." А дзе гэты пачатак? Наша жыццё, калi мы хочам адасобiць, iзаляваць яго, нагадвае раслiны, якiя нельга вырваць з усiмi каранямi. Можа, пачаць з самага дзяцiнства?.. Але ж i дзяцiнства - гэта таксама нейкi канец, нейкае завяршэнне.

Тэрэзiна дзяцiнства - гэта чысты празрысты выток самай каламутнай ракi. У лiцэi яна, здавалася, была да ўсяго абыякавая i не заўважала тых маленькiх драм, якiя перажывалi яе сяброўкi. Тэрэзу Лярок настаўнiцы часта ставiлi за прыклад: "Тэрэзе не трэба нiякiх узнагарод, акрамя радаснага разумення, што яе лiчаць увасабленнем высокiх чалавечых пачуццяў. Сумленне - вось яе адзiная пуцяводная зорка. Гордая думка, што яна належыць да чалавечай элiты, падтрымлiвае яе больш надзейна, чым страх перад пакараннем..." Так характарызавала яе адна настаўнiца. "А цi была я такая шчаслiвая, чыстая сэрцам", - пытаецца ў сябе Тэрэза. Вядома, усё, што было да замужжа, згадваецца як нешта асаблiва чыстае ў параўнаннi з агiдным брудам шлюбнай ночы. Лiцэй, усё, акрамя шлюбу i мацярынства, - усё гэта цяпер рай. Аднак тады я гэтага не разумела. I хiба можна было дапусцiць, што ў той час, калi жыццё маё яшчэ не пачыналася, я якраз i жыла сапраўдным жыццём. Папраўдзе, я была чыстая, я была анёлам! Аднак анёл гэты быў залiшне перапоўнены моцнымi пачуццямi. Што б там нi гаварылi пра мяне настаўнiцы, а я пакутавала i прымушала пакутаваць другiх. I гэта было мне прыемна. Нашы беды былi вельмi чыстыя i не выклiкалi нiякiх пакут сумлення. Нашы непрыемнасцi i радасцi спараджалiся самымi нявiннымi жаданнямi.

1<<567>>51


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Дневник свекровиМария Метлицкая79,99 руб.
Географ глобус пропилАлексей Иванов99,90 руб.
Пятьдесят оттенков серогоЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Французские дети не капризничают. Уни...Кэтрин Кроуфорд99 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]