Тарэадоры з Васюкоыки (на белорусском языке) :: Нестайко В
Страница: 4 из 67 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕБлизкий чужой человек. 13.05.10 - 05:18 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Адзiн раз, калi Ява схапiў Кантрыбуцыю за вуха, яна з дакорам глянула на яго сваiмi сумнымi вачамi i сказала: - Му-у! У перакладзе з каровiнага гэта, мабыць, азначала: "Iдзiце, хлопцы, адсюль. Не чапайце мяне". Але мы ўчасна не зразумелi папярэджання. Хэкаючы, мы скакалi навокал яе, выклiкаючы на двайны бой. Ява саромеўся за сваю Кантрыбуцыю - я гэта бачыў. Нарэшце, раззлаваны дарэшты, Ява крыкнуў: - Ану, удар яе, Паўлуша, добра! Што - баiшся?.. Ну, дык я сам! Ён размахнуўся i ткнуў Кантрыбуцыю нагою па губе. I раптам... Раптам я ўбачыў Яву дзесьцi высока ў небе. I адтуль, з неба, пачуў яго адчайны лямант: - Вва-вай! Ён пачаў бегчы, па-мойму, яшчэ ў небе. Бо калi яго ногi дакранулiся да зямлi, то ён ужо штосiлы iмчаў да стаўка. Я рвануўся за iм. Гэта быў наш адзiны паратунак. Мы з разгону ўляцелi ў ставок, уздымаючы цэлыя гейзеры вады i гразюкi. Спынiлiся ажно на сярэдзiне. Тое, куды мы ўляцелi, па праўдзе кажучы, стаўком можна было назваць толькi ўмоўна. Калiсьцi сапраўды тут быў вялiзны ставок-копанка. Але ён даўно ўжо перасох, абмялеў i ператварыўся ў звычайную сажалку. На самым глыбокiм месцы нам было па шыю. Менавiта тут мы зараз i стаялi, адсопваючыся. Кантрыбуцыя бегала вакол канавы i мукала ў наш адрас свае каровiныя праклёны. У сажалку лезцi яна не хацела. Гэта была гiдлiвая, акуратная карова. Мы стаялi i маўчалi. Дно сажалкi было гразкае, мулкае. Мы па саменькi пуп стаялi ў слiзкай тванi. А вышэй, да самай шыi, была вада - каламутная i смярдзючая. Сапраўдныя памыi. Доўга мы тады прастаялi з Явам у тых памыях. Паўгадзiны, не меней. Аж пакуль Кантрыбуцыя не супакоiлася i не адышлася. Яна была яшчэ вельмi гуманная i высакародная, карова гэтая - Кантрыбуцыя. Бо яна падкiнула тарэадора Яву не рагамi, проста мордай. I калi мы нарэшце вылезлi з сажалкi, няшчасныя i завэдзганыя, як парсюкi (не мы, а сам бруд), яна i словам не напомнiла нам пра нашы нядаўнiя адносiны. Мы засталiся сябрамi. Ява пасля ўсяго не толькi нiколi больш не бiў яе, але заўсёды частаваў цукеркамi, якiя давала яму мацi. I цяпер, калi мы, журботна ўздыхаючы, засыпаем наша няўдалае метро, Кантрыбуцыя выглядвае з кароўнiка i спачувальна пазiрае на нас. Дарагая Кантрыбуцыя! Якое ў цябе вялiкае i пяшчотнае сэрца. Ты адзiная разумееш i шкадуеш нас. Дзякуй табе, карова! - Яшчэ не закончылi, антыхрысты! - так неспадзявана грымнуў ззаду дзед Варава, аж мы папрысядалi. Мы страцiлi пiльнасць, не заўважаючы, што ж у нас за спiной робiцца. Папалiся-такi. Наперадзе сцяна свiнарнiка, з бакоў - густы бур'ян, ззаду дзед Варава. Уцякаць няма куды. Так i здранцвелi мы, прысеўшы, як кураняты перад каршуком. - Не бойся, не крану! Гэтыя словы нiбыта паднялi нас, разагнулi нам ногi. I як быццам хтосьцi роварнай помпай качнуў - так мы ўздыхнулi! I дрыготкiя нашы вусны самi па сабе расцягнулiся ў агiдную лiслiвую ўсмешку. Але дзед на нашу ўсмешку не паддаўся. Не любiў дзед такiх усмешак. Суровы быў дзед Варава. Яго твар быў шэры i плямiсты, як залеташняе лiсце. Вусны тонкiя i моцна стуленыя, быццам у роце вада. Вочы без павек, круглыя i нерухомыя, як у пеўня. Здавалася, што дзед заўсёды нечым здзiўлены. Але так толькi здавалася. Мабыць, не было ўжо на свеце нiчога, што магло б здзiвiць дзеда Вараву. Яму пайшоў восемдзесят трэцi. - Канчайце, гаўрыкi, i iдзiце рыхтаваць урокi, дыктант на носе. Мы скрывiлiся. Мы гэта ведалi. I хто прыдумаў гэтыя дыктанты? Ды яшчэ вясною, калi ў паветры пахне футболам i цуркамi-палкамi, калi птушкi лямантуюць, як гандляркi на рынку, i калi так сонечна i цёпла, што мы з Явам ужо тройчы купалiся. - Усё, здаецца. Так, як i было. Праўда ж? - нясмела пытае Ява, прытоптваючы нагамi свежую зямлю. Дзед скоса пазiрае на нашу работу - вiдаць, што ён не вельмi задаволены. Але кажа: - Iдзiце, iдзiце ўжо. Але ведайце, яшчэ раз што-небудзь падобнае - вушы паабрываю i свiнням выкiну. Бокам, спiнамi да бур'яноў, мы праходзiм каля дзеда i, абмiнуўшы яго, штосiлы бяжым. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|