Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Пятница, 03 мая, 03:02

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

ДРОЗД И ЛИСА

Посреди глуши лесной
Дуб корявый и кривой,
Там в гнезде дроздов семья
Мать, отец и сыновья.
Солнце лишь взошло с востока
Прилетела к ним сорока
Закричала, затрещала
Всех птенцов перепугала!...... >>

16.07.10 - 06:52
Чиж Елена

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Гальштук Вудра Вильсана (на белорусском языке)   ::   Хайсмит Патриция

Страница: 1 из 10
 
---------------------------------------------

Хайсмит Патриция

Гальштук Вудра Вiльсана (на белорусском языке)



Патрыцыя Хайсмiт

ГАЛЬШТУК ВУДРА ВIЛЬСАНА

Фасад "ВАСКОВАГА МУЗЕЯ ЖАХАЎ МАДАМ ЦIБО" зiхацеў i пералiваўся чырвонымi i жоўтымi агнямi нават днём. Залацiстыя шарыкi - жоўтыя агнi - пульсавалi памiж чырвоных, вабячы i прыварожваючы позiркi прахожых.

Клайву Ўiлксу падабалася гэта месца, i звонку i ўсярэдзiне. Так як ён працаваў пасыльным у прадуктовай краме, ён мог сказаць, што для дастаўкi таго цi iншага заказу спатрэбiлася больш часу, чым меркавалася, бо яму давялося чакаць, пакуль тая альбо iншая панi вернецца дадому, бо вахцёр сказаў, што яна можа вярнуцца праз хвiлiну, альбо што яму прыйшлося прайсцi пяць кварталаў, каб памяняць грошы, таму што ў мiсiс Смiт была толькi дваццацiдаляравая банкнота. У такiя рэдкiя моманты - а яны выпадалi Клайву раз альбо два на тыдзень - ён наведваў "ВАСКОВЫ МУЗЕЙ ЖАХАЎ МАДАМ ЦIБО".

Калi зойдзеш у гэтую ўстанову, дык перш трэба прайсцi па цёмным калiдоры гэта каб набыць адпаведны настрой, - i адразу ж перад вамi, з левага боку крывавая сцэна забойства: бландзiнка з доўгiмi валасамi ўтыкае нож у карак старога, якi вячэрае за сталом. Вячэра складаецца з дзвюх васковых сасiсак i кiслай капусты - таксама з воску, Далей сцэна выкрадання Лiндберга*.

* Маецца на ўвазе справа аб выкраданнi i забойстве ў 1932 годзе сына вядомага амерыканскага пiлота Чарльза А. Лiндберга.

У ёй Хаўптман лезе па лесвiцы, прыстаўленай да акна дзiцячага пакоя, праз якое бачны канец лесвiцы i верхняя частка тулава Хаўптмана, якi хапае хлопчыка. Быў таксама Марат* у ванне, а побач - Шарлота, Крысцi** з панчохай, якой ён душыць жанчыну.

* Марат - адзiн з кiраўнiкоў Французскай рэвалюцыi.

** Джон Крысцi - забойца жонкi i яшчэ пяцi жанчын, трупы якiх ён хаваў у кухнi свайго дома. Пакараны смерцю ў 1955 годзе.

Клайву падабалiся ўсе сцэны, яны нiколi яму не надакучалi. Але ён не ўзiраўся ў iх з важным, крыху спалоханым выглядам, як гэта рабiлi iншыя. Клайву хутчэй карцела ўсмiхнуцца, нават рассмяяцца. Сцэны былi для яго не больш чым забава. Чаму ж тады не пасмяяцца?

Далей экспазiцыя музея ўключала камеры катаванняў - адна з даўнiх часоў, другая - сучасная, якая павiнна была дэманстраваць спосабы катаванняў дваццатага стагоддзя ў нацысцкай Германii або ў французскiм Алжыры. Мадам Цiбо - а Клайв вельмi сумняваўся, што яна сапраўды iснавала, - крочыла ў нагу с часам. Былi, безумоўна, паказаны i забойства Кенэдзi, i крывавая бойня, у час якой была забiта Тэйт*, i адно забойства, што адбылося ўсяго каля месяца назад.

* Шарон Тэйт - славутая амерыканская актрыса, жонка вядомага кiнарэжысёра Р.Палянскага, якая загiнула ад рук сябраў секты фанатыкаў.

Першым канкрэтным амбiцыёзным жаданнем Клайва ў дачыненнi да "ВАСКОВАГА МУЗЕЯ ЖАХАЎ МАДАМ ЦIБО" было правесцi там ноч. Аднойчы ён яго здзейснiў, прадбачлiва захапiўшы з сабой у кiшэню сандвiч з сырам. Зрабiць гэта было даволi лёгка. Клайв ведаў, што ў самым музеi - яго "вантробах", як ён у думках называў унутраныя памяшканнi музея, працавалi тры чалавекi - чацвёрты, пухлявы чалавек сярэднiх год у марской шапцы, прадаваў бiлеты ў будцы каля ўвахода. З трох служачых, што працавалi ў "вантробах", двое - мужчыны, а трэцiм супрацоўнiкам была жанчына, таксама пухлявая з курчавымi карычневымi валасамi, у акулярах, якая выглядала гадоў на сорак. Яна правярала бiлеты ў цёмным канцы калiдора, дзе i пачынаўся сам музей.

Адзiн мужчына, якi працаваў унутры музея, увесь час чытаў лекцыi, хоць звычайна iх слухала не больш паловы наведвальнiкаў.

- Тут мы бачым фанатычны выраз сапраўднага забойцы, увасоблены непераўзыдзеным майстэрствам у галiне васковай фiгуры мадам Цiбо, - i гэтак далей.

123>>10


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Невеста воина, или Месть по расписаниюЕлена Звёздная69,90 руб.
ИнферноДэн Браун199 руб.
Географ глобус пропилАлексей Иванов99,90 руб.
Колесо войныВасилий Сахаров69,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]