Альбатрос (на белорусском языке) :: Лем Станислав
Страница: 2 из 2 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕЦветы цвели-цветы завяли, 03.07.10 - 15:58 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Яму добра жылося на свеце - месца другога навiгатара ўжо чакала яго, ён ведаў дакладны маршрут: з Паўночнай Зямлi самалётам да Еўразii i далей, у Iндыю. Бiлетаў заставалася яшчэ цэлая кнiжачка - яе можна было чытаць, кожны бланк iншага колеру, падвойны, з адрыўнымi талонамi, залатымi беражкамi - усё, што "Трансгалактык" выдаваў пасажырам, проста ззяла серабром альбо золатам. Пасажырка на трэцiм лежаку была надта пекная. Бадай, усё-ткi тая самая. Сказаць ёй што-небудзь - альбо лепей не варта? Бо ён ужо нiбыта назваўся ёй. Гэта сапраўднае няшчасце мець гэткае кароткае прозвiшча - не паспееш пачаць, а яно ўжо скончылася. "Пiркс" гучыць зусiм як "iкс". Горш за ўсё бывае падчас тэлефонных размоў. Сказаць што-кольвечы? Што?
Ён зноў пачаў пакутаваць. На Марсе ён уяўляў сабе гэтае падарожжа зусiм iначай. Арматоры з Зямлi заплацiлi яму за пералёт - у iх, здаецца, былi нейкiя справы з "Трансгалактыкам", i з iх боку гэта не было прыгожым жэстам. А ён, хоць i налётаў ужо амаль тры мiльярды, нiколi яшчэ не быў на чымсьцi такiм, што нагадвала "Тытан". Грузавыя караблi маюць зусiм iншы выгляд! Сто восемдзесят тысяч тон масы спакою, чатыры рэактары галоўнага ходу, хуткасць руху 65 кiламетраў у секунду, тысяча дзвесцi пасажыраў толькi ў аднамесных i двухмесных каютах з ваннымi, нумары люкс, гарантаваная пастаянная гравiтацыя, за выключэннем старту i пасадкi, найвышэйшы камфорт, найвышэйшая безаварыйнасць, сорак два чалавекi экiпажу i дзвесцi шэсцьдзесят абслугi. Керамiка, сталь, золата, паладый, хром, нiкель, iрыдый, пластык, карарскi мармур, дуб, чырвонае дрэва, серабро, крышталь. Два басейны. Чатыры кiназалы. Васемнаццаць станцый прамой сувязi з Зямлёй - толькi для пасажыраў. Канцэртная зала. Шэсць галоўных палуб, чатыры аглядныя, аўтаматычныя лiфты, заказ бiлетаў на ўсе ракеты ў межах Сонечнай сiстэмы на год наперад. Бары. Залы для забаў. Унiверсальная крама. Вулiчка рамеснiкаў - дакладная копiя нейкага зямнога завулка ў старым квартале горада: з вiнным склепам, газавымi лiхтарамi, месяцам, глухой сцяной i кошкамi, якiя шпацыруюць па ёй. Аранжарэя. I д'ябал ведае што яшчэ. Трэба ляцець цэлы месяц, каб паспець абысцi ўсё гэта хоць бы раз. Суседка працягвала чытаць. Цi варта кабетам фарбаваць валасы ў гэткi колер? У нармальнага чалавека ён выклiкае... Але ёй, ёй гэткi колер быў якраз да твару. Пiркс падумаў, што, калi б ён трымаў у руцэ запаленую цыгарэту, патрэбныя словы адразу ж знайшлiся б. Палез у кiшэню. Партабак, якi ён даставаў - нiколi раней ён не меў партабака, а гэты атрымаў у падарунак ад Бомана, на памяць, i насiў у знак дружбы, - гэты партабак нiбыта стаў крыху цяжэйшым. Толькi крышку. Але ён гэта адразу адчуў. Павялiчвалася паскарэнне? Пiркс прыслухаўся. Ага. Рухавiкi працавалi на вялiкай магутнасцi. Звычайны пасажыр гэтага зусiм не заўважыў бы: машынная зала "Тытана" была адасоблена ад пасажырскай часткi корпуса чатырма iзаляцыйнымi пераборкамi. Пiркс выбраў сабе бледную зорачку ў самым куточку аконнай рамы i не зводзiў з яе вачэй. Калi яны проста набiраюць хуткасць, зорачка не зрушыцца з месца. А калi яна здрыганецца... Зорачка здрыганулася. I паволi - надзвычай марудна - паплыла ўбок. "Паварот вакол вялiкай восi", - падумаў ён. "Тытан" ляцеў па "касмiчным тунелi", у якiм на трасе не было нiчога - нi пылу, нi метэарытаў, нiчога, акрамя пустэчы. Наперадзе, на адлегласцi тысяча дзевяцьсот кiламетраў ад яго, iмчаў лоцман "Тытана", задача якога была забяспечыць свабодны шлях гiганту. Навошта? На ўсякi выпадак - хоць шлях i так быў свабодны. Ракеты дакладна вытрымлiвалi расклад руху, "Трансгалактыку" быў гарантаваны палёт без перашкод па выдзеленым адрэзку парабалы на падставе пагаднення, заключанага Аб'яднаным Астранавiгацыйным таварыствам. Нiхто не мог заняць яго трасу. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|