Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Пятница, 24 мая, 04:21

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Чи існує дружба на світі?
Питання цікаве й тонке.
Воно постає перед кожним
І кожному воно близьке.
Друг найближча людина
Яка завжди допоможе в біді.
Вона вірна, щира й правдива-
Такі риси друга прості.
У дружби немає загадок,
І підлості, заздрощів, зла.
Вона, як тиха вода,
У плині летить водоспадом.... >>

29.08.10 - 08:51
Внутрішній світ

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Плацинавы абруч (на белорусском языке)   ::   Бааль Вольдемар

Страница: 3 из 33
 
Аднак хутка зразумеў: юныя пасланцы Студыi Прагнозаў Н-6813 - свайго роду практыканты, кажучы нашай мовай, i накiраваныя на Зямлю для збору пэўных звестак, чым надзвычай ганарылiся; а Настаўнiк, таксама зразумеў я, жыве тут ужо даволi доўга, ведае пра нас усё i знаходзiўся сярод нас, мабыць, з мэтай асвойтацца, каб потым прымаць практыкантаў. Няма сумненняў, што iх Студыя Прагнозаў рыхтуе спецыялiстаў па Зямлi, якiх iм, нягледзячы на рознабаковую пра iх iнфармацыю, тым не менш не хапае. Магчыма, паняццi "вычарпальная iнфармацыя" i ў iх i ў нас не супадаюць.

Настаўнiк пасадзiў нарэшце сваiх падапечных, i яны надзелi на галовы зiхатлiвыя абручы (прылады для хуткага i глыбокага засваення, як я здагадаўся), i такiм чынам пачаўся першы ўрок для iх па Зямлi ўжо непасрэдна на Зямлi.

Цяжка перадаць, што я перажыў, назiраючы гэты ўрок. Здзiўленне? Збянтэжанасць? Захапленне?.. Настаўнiк мала гаварыў, скупымi i сцiслымi фразамi-формуламi вызначаючы толькi пэўныя вехi, абагульненнi; затое яго мiмiка, позiрк, якi бурна мяняўся, былi настолькi разнастайныя i багатыя i неслi, як вiдаць, такое мноства iнфармацыi i з такой iнтэнсiўнасцю, што мой транскамунiкатар адразу ж перагрэўся, я ўжо нiчога не разумеў i вымушаны быў выключыць машыну. Усё было ясна: Настаўнiк - унiкальны выкладчык i прадмет ведае, вядома, выдатна, на зайздрасць кожнаму з нас.

Яны знялi свае абручы, урок скончыўся, пачалi спрачацца. А тут i мой транскамунiкатар паспеў астыць, i я ўключыў яго i зноў пачаў разумець iх размову.

Гасцей, як высветлiлася, цiкавiла разумная iстота гэтай планеты, якую яны, мiж iншым, называлi "Хi", што ў перакладзе з iх мовы азначае "яйка". Такое было яго заданне - яны жадалi неадкладна ўбачыць гэту разумную iстоту, прасачыць з дапамогай спецыяльных прыладаў яго эвалюцыю, а таксама разлiчыць, як яна скончыцца. Трэба сказаць, што самым дзiвосным з iх дзiвоснай апаратуры быў эвальвентар, гэта значыць расшыфравальнiк, узнаўляльнiк чаго-небудзь ад пачатку да канца, няхай гэта "што-небудзь" пачалося нават мiльён гадоў таму назад. Да эвальвентара падключаўся дэкуртар, або скарачальнiк, якi паскараў працэс, а таксама - амнiвiзар, з дапамогай якога ёсць мажлiвасць усё выразна назiраць - прызначэнне гэтых апаратаў я зразумеў пазней. Адным словам, узброены яны былi казачна, i не цярпелася iм сваё ўзбраенне выпрабаваць на справе. Але Настаўнiк прасiў не спяшацца, вывучыць напачатку хоць бы флору i фаўну гэтай вось паляны. I яны да часу пакiнулi свае грозныя апараты i разбрылiся, а выкладчык iх сядзеў з усё тым жа пяшчотна-сумным выразам твару.

А мне было цiкаўна назiраць, як маладыя рухаюцца па паляне, раз-пораз робячы вялiкiя скачкi (гэту асаблiвасць ноблаў я ведаў яшчэ з першай сустрэчы з iмi васемнаццаць гадоў таму назад), якiм пазайздросцiлi б самыя славутыя нашы спартсмены.

I вось адзiн з iх, вышэйшы, якога ў далейшым мы будзем называць "Першы", наткнуўся на адзiнокi пень, убачыў лужыну каля яго, зачэрпнуў далонню, прыгледзеўся i здзiўлена вымавiў:

- Лон!

- Так, - сказаў Настаўнiк - Па-мясцоваму будзе "дафнiя".

- Як тут апынуўся наш лон? I такi дробненькi! I чаму ён плавае?

- Тут жывуць таксама сухапутныя лоны, якiя скачуць, - адгукнуўся Настаўнiк. - Яны таксама дробныя. I паразiтуюць на жывых.

- I разумных? - спытаўся Другi, якi падышоў.

- I разумных.

- Нашы ў сто адзiн раз больш.

- У сто адзiн i шаснаццаць сотых, - паправiў Настаўнiк. - I нашы на нас не паразiтуюць.

- Гэта i немагчыма, - засмяяўся Другi.

- Ты верыш у той стары прымiтыў? - насупiўся Першы.

- Тэорыя Спiу не прымiтыў, - з лагоднай усмешкай вымавiў Настаўнiк. - Яна была стройная.

I яны зноў пачалi спрачацца, i з iх спрэчак я зрабiў вывад, што нейкi iх мудрэц Спiу ў свой час распрацаваў тэорыю, у якой даводзiлася, што ноблы паходзяць ад лонаў, гэта значыць ад iх дафнiяў: сведчаннем таму некаторыя iх старыя эмблемы, статуэткi, культ насякомых у продкаў, а таксама ўменне ноблаў цудоўна скакаць.

1234>>33


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
ИнферноДэн Браун199 руб.
Пятьдесят оттенков свободыЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Пятьдесят оттенков серогоЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
На пятьдесят оттенков темнееЭ. Л. Джеймс149,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]