Планета прывидаы (на белорусском языке) :: Давидович Сергей
Страница: 15 из 15 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕТы всё ещё грустишь о Ней украдкой 24.06.10 - 07:46 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Далей гаворка не складвалася. Усе разумелi, што пасля галоўнага i балючага распытваць сёння пра iншыя дробязi было б нетактоўным. * * * Прыкладна праз два тыднi аўтаномны блок сувязi на капсуле прыняў сiгнал падлятаючага да планеты Аскал касмiчнага карабля-выратавальнiка. Узрушаныя Iсаеў i Сухiн перадалi адказ, назваўшы свае каардынаты, i папярэдзiлi калег, каб не садзiлiся на планету. У сумнага Алеся не было прычын для радасцi, бо новыя сябры i цiкавыя субяседнiкi збiралiся пакiнуць яго назаўсёды, а наперадзе чакалi яго абраныя некалi iм пакуты. Калi аднойчы касмiчны карабель завiс над скалой i прыняў на борт капсулу з двума астранаўтамi, Алесь стаяў i плакаў - пакуты працягвалiся. Якое ж было Алесева здзiўленне, калi капсула з адным Iванам вярнулася назад i села побач з iм. - Вы нешта забылiся? - пацiкавiўся Алесь. - Сядай! - раптоўна паказаў Iван на свабоднае месца. - Не! - рашуча адказаў Алесь. - Перасяленне душы тэхнiчнымi сродкамi немагчыма. Толькi тут i толькi мы самi! Вы бяссiльныя дапамагчы нават аднаму мне... - Ты не зразумеў! - засмяяўся Iван. - Сядай, давязеш мяне на карабель, а сам з капсулай вернешся назад. Душа павiнна лётаць - вось табе i крылы! Хутчэй сядай! - Не, - сумна адказаў Алесь, - у сапраўднай душы павiнны быць свае крылы, узрошчаныя верай i праведнасцю, узнёсласцю i духоўнасцю яшчэ пры жыццi... Дзякуй! Вы i так шмат зрабiлi для мяне, вы страсанулi i вывелi маё iснаванне са стану змярцвелага сну... Шчаслiвай дарогi, i няхай абмiне вас тое бяспамяцтва, якое напаткалi мы... Вяртаючыся дамоў, Iван Сухiн не адчуваў нi радасцi адкрыцця новай планеты, нi радасцi хуткай сустрэчы з родным домам, бо недзе там, на маленькай планеце Аскал, мiльёны чалавечых душаў пакутуюць i мiтусяцца ў пошуках упакаення i боскай благадацi. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|