Салярыс (на белорусском языке) :: Лем Станислав
Страница: 1 из 94 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕМы сидели у костра! 13.05.10 - 05:18 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
---------------------------------------------
Лем Станислав Салярыс (на белорусском языке) Станiслаў Лем Салярыс Пераклаў Максiм Валошка ПРЫШЭЛЕЦ А дзевятнаццатай гадзiне бартавога часу я прайшоў мiма тых, хто сабраўся вакол шлюзавой камеры, i па металiчных прыступках спусцiўся ў капсулу. Месца ў ёй было акурат столькi, каб падняць локцi. Я ўставiў наканечнiк шланга ў штуцэр, якi вытыркаўся са сцяны, i скафандр напоўнiўся паветрам. Пасля гэтага я не мог ужо нават паварушыцца. Я стаяў - а дакладней - вiсеў - у паветранай ложы, з'яднаны ў адно цэлае з металiчнай шкарлупiнай. Узняўшы вочы, я ўбачыў праз выпуклую шыбу iлюмiнатара сцены шахты i схiлены над ёй твар Модарда. Пасля твар знiк i запанавала цемра, бо зверху зачынiлi цяжкi конусападобны абцякальнiк. Я пачуў васьмiразова паўтораны вiск электраматораў, якiя дацiскалi шрубы. Пасля - шум паветра, якiм напампоўвалi амартызатары. Вочы прывыклi да цемры. Я ўжо адрознiваў зеленаваты контур адзiнага табло-паказальнiка. - Кельвiн, ты гатовы? - пачулася ў слухаўках. - Так, Модард, гатовы, - адказаў я. - Не хвалюйся, Кельвiн. Станцыя цябе прыме, - прамовiў ён. - У добры шлях! Я не паспеў адказаць, бо нешта заскрыгатала ўгары i капсула здрыганулася. Я iнстынктыўна напружыў мускулы, але ўсё супакоiлася. - Калi старт? - спытаўся я i пачуў шоргат, быццам зернейкi сама дробнага пяску сыпалiся ў мембрану. - Ты ўжо ляцiш, Кельвiн. Бывай здаровы! - адказаў Модард. Пакуль я гэта асэнсоўваў, насупраць майго твару адчынiлася вялiкая назiральная шчылiна, праз якую я ўбачыў зоркi. Дарэмна стараўся адшукаць Альфу Вадалея, да якой ляцеў "Праметэй". Неба тых ваколiц Галактыкi было невядомае, я не ведаў нiводнага сузор'я; у вузкiм акенцы мiльгаў iскрысты пыл. Я чакаў, калi затрымцiць першая зорка. Не дачакаўся. Яны пачалi проста гаснуць i знiкалi, расплываючыся ў рыжаватым небе. Я зразумеў, што знаходжуся ў верхнiх слаях атмасферы. Нерухомы, атулены пнеўматычнымi падушкамi, я мог пазiраць толькi перад сабой. Усё яшчэ не было вiдно гарызонту. Я падаў, зусiм гэтага не адчуваючы; цела маё паступова залiвала гарачыня. Звонку пачуўся не надта гучны, пранiзлiвы вiск - нiбыта па мокрым шкле драпалi металам. Калi б не лiчбы, што выскоквалi на табло, я нават не меў бы ўяўлення пра iмклiвасць падзення. Зоркi ўжо знiклi. Назiральнае акно свяцiлася рыжым святлом. Я адчуваў гулкiя ўдары пульсу, твар гарэў, па шыi гулялi халодныя павевы кандыцыянера; я пашкадаваў, што не ўдалося зiрнуць на "Праметэй" - калi аўтаматы адчынiлi назiральнае акно, ён знаходзiўся ўжо за мяжой бачнасцi. Капсула здрыганулася, пасля яшчэ, яе корпус моцна завiбраваў, гэтая нязносная дрыготка пранiзала ўсе iзаляцыйныя абалонкi, паветраныя падушкi i пранiкла ў глыбiню майго цела - зеленаваты контур табло расплыўся. Але страху я не адчуваў. Не дзеля таго прыляцеў я з гэткай далечынi, каб загiнуць ля самай цэлi. - Станцыя Салярыс, - прамовiў я. - Станцыя Салярыс, Станцыя Салярыс! Зрабiце што-небудзь. Здаецца, я губляю стабiлiзацыю. Станцыя Салярыс, я прышэлец. Прыём. I зноў я прамаргаў важны момант - з'яўленне планеты. Яна раптоўна распасцерлася перада мной - вялiзная i пляскатая; па памерах палос на яе паверхнi я вызначыў, што знаходжуся яшчэ далекавата. А дакладней - высакавата, бо мiнуў ужо тую нябачную мяжу, пасля якой адлегласць да нябеснага цела становiцца вышынёй. Я падаў. Iмклiва падаў. Адчуваў гэта нават з заплюшчанымi вачыма. Але я адразу ж iх расплюшчваў, бо хацеў убачыць як мага больш. Трошкi перачакаў i зноў паўтарыў выклiк. I на гэты раз не атрымаў адказу. У слухаўках залпамi паўтараўся трэск атмасферных разрадаў. Iх суправаджаў шум, такi глыбокi i нiзкi, нiбыта гэта быў голас самой планеты. Аранжавае неба ў назiральным акне зацягнулася бяльмом. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|