Вайна забивае нявинных (на белорусском языке) :: Давидович Сергей
Страница: 16 из 16 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕКрасивая любовь – пустая сказка. 25.06.10 - 10:12 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Поделись ссылкой Вайна забивае нявинных (на белорусском языке) :: Давидович Сергей
- Магчыма, спадар прэм'ер, другому субяседнiку я адказаў бы больш рэзка, а Вам я спачуваю, бо аднойчы напужаны чалавек баiцца свайго ценю ўсё жыццё. - У Японii занадта многа ценяў, якiя застылi назаўсёды... Яны далучаюцца сёння да майго голасу, i не чуць iх нельга! Я ўпэўнены, што дастаткова аднаго Вашага слова, спадар Прэзiдэнт, i вецер сцiхне - пачнуцца перамовы. Аднымi ваеннымi намаганнямi, без дыпламатыi, магчыма дасягнуць толькi самазнiшчэння. Амерыканскi Прэзiдэнт павысiў голас: - Вы лiчыце мяне галоўным знiшчальнiкам?! Звярнiцеся з такiмi словамi да Масквы - магчыма, там Вас i зразумеюць... Накасонэ адчуў, што яго прапановы не жадаюць прымаць да ўвагi, таму падняўся з месца i пакланiўся: - А я, спадар Прэзiдэнт, адсюль i лячу ў Маскву... Але Масква, як i Вашынгтон, адгарадзiлася ад Накасонэ агульнай рыторыкай. Ген рабiў сваю разбуральную справу. * * * - Спакойнай ночы, дзiцятка! - чулася на адным баку зямнога шара на ангельскай мове. - Няхай прыемныя сны атуляюць цябе i казачныя феi спяваюць да ранiцы цудоўныя мелодыi!.. - Добрай ранiцы, мая крывiнка! - чулася на другiм баку зямнога шара па-расейску. - Расплюшчвай вочкi, усмiхнiся сонейку i зашчабячы сваiм анёльскiм галаском разам з птушкамi!.. - Якое шчасце! У нашага карапузiка прарэзалiся зубкi!.. - Расцi шчаслiвым, крошка!.. - Ляцi на крылах сваiх мараў!.. - чулiся на блакiтнай планеце Зямля галасы ўсiх нацый i народаў... А ў гэты час з розных бакоў зямнога шара ўзрынулiся ў неба i разразалi гарачымi джаламi паветра сотнi ядзерных ракет як асноўны аргумент амбiцыёзных палiтыкаў i авантурыстаў. Чалавецтву заставалася жыць лiчаныя хвiлiны... |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|