Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Пятница, 10 мая, 17:06

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Опять сентябрь, и голос звонкий,
Как прежде- первого звонка.
Удачи вам, мои девчонки!
Пусть сердце Каждого ребенка
У вас хранится на руках!
И пусть заботы и работа
Не огорчат вас никогда
Здоровы будьте! Остальное -
поверьте, это-ерунда!

01.09.10 - 11:17
Наталья-директриса

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Выродливы хлапчук (на белорусском языке)   ::   Азимов Айзек

Страница: 2 из 25
 
Эдзiт Фэлоўз працавала медсястрой у радзiльным аддзяленнi i таму прыйшла да вываду, што яна адпавядае ўсiм гэтым патрабаванням.

Джэральд Хоскiнс, доктар фiзiчных навук, пра што сведчыла замацаваная на яго пiсьмовым стале пласцiнка з адпаведным запiсам, пацёр шчаку вялiкiм пальцам i пачаў уважлiва яе разглядаць.

Iнстынктыўна сцяўшыся, мiс Фэлоўз адчула, што ў яе пачынае торгацца твар.

Сам жа ён зусiм не прыгажун, з крыўдаю падумала яна, лысее, паўнее, ды i вусны ў яго нейкiя панурыя, замкнутыя... Але паколькi сума, прапанаваная за работу, аказалася намнога вышэйшая за тую, на якую яна разлiчвала, мiс Фэлоўз вырашыла не спяшацца з вывадамi...

- Значыць, вы сапраўды любiце дзяцей? - спытаўся Хоскiнс.

- Iнакш я не стала б прытварацца.

- А можа быць, вы любiце толькi харошанькiх дзяцей? Гэтакiх прывабных херувiмчыкаў з малюсенькiмi носiкамi?

- Дзецi заўсёды застаюцца дзецьмi, доктар Хоскiнс, - адказала мiс Фэлоўз, - i здараецца, што менавiта непрыгожыя дзецi больш за iншых маюць патрэбу ў падтрымцы.

- Дапусцiм, што мы возьмем вас...

- Вы хочаце сказаць, што згодны наняць мяне?

На яго шырокiм твары мiльганула ўсмешка, надаўшы яму на нейкае iмгненне дзiўную прывабнасць.

- Я хутка прымаю рашэннi, - сказаў ён. - Пакуль што я нiчога не прапаноўваю вам, i можа стацца, што адпушчу вас нi з чым. А самi вы гатовы прыняць маю прапанову?

Сцiснуўшы рукамi сумачку, мiс Фэлоўз з усёй хуткасцю, на якую яна была здольная, стала падлiчваць моўчкi тыя выгоды, якiя абяцала ёй новая работа, але, падпарадкоўваючыся раптоўнаму iмпульсу, адкiнула раптам усе разлiкi.

- Так.

- Цудоўна. Сёння вечарам мы збiраемся пусцiць Стасiс у ход, i я думаю, што вам неабходна прысутнiчаць пры гэтым, каб адразу ж прыступiць да сваiх абавязкаў. Гэта адбудзецца ў восем гадзiн вечара, i я спадзяюся, што ўбачу вас тут у сем трыццаць.

- Але, што...

- Добра, добра. Пакуль усё...

Па сiгналу ўвайшла сакратарка i, усмiхаючыся, правяла яе з кабiнета.

Выйшаўшы, мiс Фэлоўз нейкi час моўчкi глядзела на зачыненыя дзверы, за якiмi застаўся мiстэр Хоскiнс. Што такое Стасiс? Якiя адносiны да дзяцей мае гэты вялiзны, падобны на адрыну, будынак, служачыя з незразумелымi значкамi на адзеннi, доўгiя калiдоры i тая характэрная атмасфера менавiта тэхнiчнага прадпрыемства, якую нi з чым нельга зблытаць?

Яна пыталася ў сябе, цi варта вяртацца сюды вечарам, цi не лепш не прыходзiць зусiм i тым самым правучыць гэтага чалавека за яго пагардлiвую паблажлiвасць. Але ў той самы час яна не сумнявалася, што вернецца, хоць бы толькi з незадаволенай цiкаўнасцi. Яна павiнна высветлiць, пры чым жа тут усё-такi дзецi.

Калi роўна а палове восьмай яна зноў прыйшла, то адразу звярнула ўвагу на тое, што ёй не спатрэбiлася нiчога пра сябе паведамляць. Усе, хто трапляўся ёй на дарозе, як мужчыны, так i жанчыны, здавалася, вельмi добра ведалi не толькi тое, хто яна, але i характар яе будучай работы. Яе адразу правялi ў будынак.

Яна ўбачыла доктара Хоскiнса, але той, мелькам зiрнуўшы на яе i невыразна назваўшы яе iмя, нават не запрасiў яе сесцi. Яна сама спакойна падсунула да парэнчаў крэсла i села.

Яны былi на балконе, з якога адкрываўся вiд на вялiзную шахту, запоўненую нейкiмi прыборамi, падобнымi на штосьцi сярэдняе памiж пультам кiравання касмiчнага карабля i кантрольнай панеллю электроннай лiчыльнай машыны.

У другой частцы шахты ўзвышалiся перагародкi, якiя служылi сценамi для кватэры без столi. Гэта быў як бы гiганцкi лялечны домiк, унутранае абсталяванне якога праглядвалася як на далонi з таго месца, дзе сядзела мiс Фэлоўз.

Яна выразна бачыла ў адным з пакояў электронную плiту i халадзiльную ўстаноўку, а ў другiм - абсталяванне ваннай. А прадмет, якi ёй удалося разгледзець у трэцiм пакоi, мог быць толькi часткаю ложка, маленькага ложка...

Хоскiнс размаўляў з нейкiм мужчынам.

123>>25


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Пятьдесят оттенков серогоЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Завещание рождественской уткиДарья Донцова89,90 руб.
Невеста воина, или Месть по расписаниюЕлена Звёздная69,90 руб.
Колесо войныВасилий Сахаров69,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]