Здарэнне (на белорусском языке) :: Лем Станислав
Страница: 16 из 16 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕУважаемые господа! Недавно открылся сайт www.yuri-kuzovkov.ru, на котором содержатся тексты и иллюстрации к моим книгам: «Глобализация и спираль истории», «Мировая история коррупции», «История коррупции в России». Предлагаю разместить тексты этих книг в Вашей интернет-библиотеке. Вы можете скачать интернет-версии всех трех книг с сайта www.yuri-kuzovkov.... >> 16.08.10 - 10:00 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Ён толькi не без задавальнення паўтараў, што Анэль распраграмаваўся - пакiнутыя кабуры стоадсоткавы доказ. На Масену ўзыходжанне паўплывала не лепшым чынам; ён не спрабаваў нават пярэчыць, i ўвогуле здавалася, што ён будзе тым больш задаволены, чым хутчэй iх група будзе расфармавана i яны па-добраму расстануцца. Таму вярталiся моўчкi, тым больш што Пiркс не лiчыў патрэбным дзялiцца з таварышамi сваiмi ўражаннямi аб здарэннi. Ён быў перакананы, што Анэль разбiўся не ад непаладкаў, а тое, што адбылося, не мела нiчога агульнага з нейкiмi монакрышталямi або мнестронамi, бо хiба ж ён, Пiркс, таксама "распраграмаваўся", што так настойлiва хацеў пакарыць гэтую сцяну? Проста Анэль больш быў падобны на сваiх канструктараў, чым iм гэтага хацелася. Калi ён выконваў сваё заданне, у яго заставалася яшчэ шмат часу - бо ён быў надта кемлiвы i акуратны выканаўца. Ён не толькi бачыў, але i разумеў наваколле; ён быў створаны для вырашэння складаных задач, гэта значыць для гульнi, а там спатрэбiлася гульня не абы-якая - а з найвышэйшай стаўкай. Пiркс не мог стрымацца ад усмешкi, калi падумаў пра слепату Круля i Масены; тое, што яны знайшлi свядома адкладзеныя Анэлем рэактыўныя патроны, узялi за доказ - да таго ж цалкам - бяспрэчны, - што робат распраграмаваўся. Але кожны чалавек зрабiў бы менавiта так, у iншым выпадку справа ўвогуле не мела б сэнсу, а ператварылася б у разнавiднасць гiмнастыкi. О не, гаворка не пра тое. I нiякiя вывады, ураўненнi, нiякiя крывыя не здолелi б яго пераканаць. Пiркса здзiўляла толькi адно - што Анэль не ўпаў раней, бо ён iшоў адзiн, без навыкаў, без трэнiроўкi - гэтага ён не ведаў, бо яго стваралi не дзеля таго, каб ён змагаўся са скаламi. Што было б, калi б ён вярнуўся? Пiркс зноў, невядома чаму, быў перакананы, што яны нiколi не даведалiся б пра гэта. Ва ўсякiм разе ад Анэля. А ў тым месцы, не маючы нi крукоў, нi напарнiка, а можа, нават не ведаючы пра iх iснаванне наогул, ён адважыўся скокнуць. Што ён тады думаў? Напэўна, нiчога, як i сам Пiркс. Цi дакрануўся ён, хоць на iмгненне, да краю расколiны? Калi так, то там павiнен застацца след, шчопцi радыеактыўных атамаў, якiя будуць пакрысе распадацца, аж пакуль не выпарацца i не знiкнуць.
Пiркс ведаў яшчэ адно: ён нiкому пра гэта не скажа. Кожны на яго месцы настойлiва прытрымлiваўся б гiпотэзы дэфекту, найбольш простай i найбольш натуральнай, адзiнай, якая не змяняла карцiны свету. Да стаянкi дайшлi пасля поўдня. Iх выцягнутыя ценi жвава рухалiся падчас працы; яны паспешна збiралi барак, якi знiкаў цэлымi секцыямi, аж пакуль ад яго не засталася ўтаптаная чатырохвугольная пустка; плылi хмары, а Пiркс пераносiў скрынкi, згортваў лiсты - рабiў усё тое, што павiнен быў рабiць Анэль; на гэтай думцы, калi ён яе ўсвядомiў, Пiркс затрымаўся, перш чым перадаў груз у працягнутыя рукi Масены. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|