Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Воскресенье, 05 мая, 08:34

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Не надо так. Зачем? Всё изменилось.
Ни в чём не виноваты наши сны.
А счастье... Сколь могло оно - продлилось.
Пусть и не дольше, чем дожди весны.

Поверь. Никто из нас не идеален.
Мечты всегда реальности милей.
Но мы всего лишь мы. И будем нами.
Нам ни к чему ходить за семь морей.... >>

01.07.10 - 09:48
Нина

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Бездакорная пакаёыка (на белорусском языке)   ::   Кристи Агата

Страница: 6 из 6
 
- Вось тут дык яна была хiтрэйшая за нас i працавала або ў гумавых пальчатках, або ў простых. Яна была вельмi асцярожная, усё выцерла ў сваёй спальнi i ў другiх пакоях. Нiдзе не знайшлi нiводнага адбiтка пальцаў!

- Калi б у вас былi адбiткi яе пальцаў, гэта памагло б вам?

- Магчыма, мадам. Яны могуць быць вядомыя ў Скотланд-Ярдзе. Я ўпэўнены, гэта не першая яе справа!

Мiс Марпл кiўнула галавою. Яна адчынiла сумку i дастала з яе маленькую скрыначку. Усярэдзiне, асцярожна замацаванае на вугалках ватаю, ляжала маленькае люстэрка.

- Маё люстэрка, - тлумачыла мiс Марпл. - На iм адбiткi пальцаў пакаёўкi. Па-мойму, яны павiнны захавацца: перад тым як падняць люстэрка, яна трымала ў руках лiпкую цукерку.

Iнспектар Слэк вылупiў вочы.

- Вы ўзялi адбiткi пальцаў наўмысна?

- Вядома.

- Ужо тады вы падазравалi яе?

- Разумееце, мне здалося, што яна занадта добрая, каб быць сапраўднаю. Так я i сказала мiс Лавiнii. Але яна проста не захацела зразумець майго намёку! Ведаеце, iнспектар, я не веру ў iдэальных людзей. У большасцi з нас ёсць недахопы, а ў хатняй прыслугi яны распазнаюцца вельмi хутка!

- Ну што ж, - сказаў iнспектар, прыходзячы ў сябе, - я вам вельмi ўдзячны. Мы пашлём адбiткi пальцаў у Скотланд-Ярд i паглядзiм, што яны нам скажуць.

Ён змоўк. Мiс Марпл схiлiла галаву набок i паглядзела на яго.

- А вы не лiчыце патрэбным, iнспектар, прыгледзецца блiжэй да дома?

- Што вы хочаце сказаць, мiс Марпл?

- Гэта вельмi цяжка растлумачыць, але калi вы сустракаеце нешта дзiўнае, вы заўважаеце яго. Хоць часцей за ўсё гэтае незвычайнае - дробязь. Я адчувала гэта заўсёды: я маю на ўвазе Глэдзiс i справу з брошкаю. Яна - сумленная дзяўчына; яна не брала гэтай брошкi. Тады чаму мiс Скiнер западозрыла яе? Сама мiс Скiнер не дурная, зусiм не дурная! Чаму ж яна так хацела пазбавiцца ад дзяўчыны, якая была добрай служанкаю, калi знайсцi новую прыслугу вельмi цяжка? Гэта было незвычайна, разумееце. Таму я зацiкавiлася. Вельмi зацiкавiлася. I заўважыла яшчэ адну дзiўную рэч! Мiс Эмiлiя - iпахондрык, але яна - першы iпахондрык, хто адразу не запрасiў хоць якога-небудзь доктара. Iпахондрыкi любяць дактароў. Мiс Эмiлiя - не!

- На што вы намякаеце, мiс Марпл?

- Я намякаю на тое, што мiс Лавiнiя i мiс Эмiлiя - дзiўныя людзi. Мiс Эмiлiя ўвесь час праводзiць у цёмным пакоi. I калi яе валасы - не парык, я... я з'ем свой шыньён! I вось што я скажу: вельмi можна худой, бледнай жанчыне з сiвымi валасамi, якая ўвесь час хныкае, стаць кругленькай, з ружовымi шчочкамi i чорнымi валасамi. I нiхто, я ўпэўненая, нiколi не бачыў разам мiс Эмiлiю i Мэры Хiгiнс.

Хапае часу, каб зрабiць адбiткi ўсiх ключоў, хапае часу, каб даведацца ўсё пра другiх кватарантаў, пасля пазбаўляюцца ад мясцовай дзяўчыны. I вось аднойчы ўначы мiс Эмiлiя робiць хуткую прагулку праз вёску i на другi дзень прыязджае на станцыю як Мэры Хiгiнс. I потым, у зручны момант, Мэры Хiгiнс знiкае i пакiдае пасля сябе шум i гвалт. Я скажу вам, iнспектар, дзе вам знайсцi яе. На канапе мiс Эмiлii Скiнер! Вазьмiце ў яе адбiткi пальцаў, калi вы не верыце мне, i пераканаецеся, што я кажу праўду! Пара спрытных зладзеек вось хто такiя Скiнеры, i я не сумняваюся, што яны робяць гэтыя справы з тымi, хто хавае крадзенае, не ведаю, як вы iх там называеце. Але гэтым разам яны не знiкнуць з крадзенымi рэчамi. Я не магу дапусцiць, каб сумленная рэпутацыя дзяўчыны з нашай вёскi была сапсавана. Глэдзiс Холмс з сумленнем чыстым, як крышталь, i ўсе павiнны пра гэта ведаць! Добрага вам здароўя!

I пакуль iнспектар Слэк апамятаўся, мiс Марпл з дастойным выглядам пакiнула кабiнет.

- Фю! - прысвiснуў ён. - Дзiўна, калi гэта праўда.

Неўзабаве ён пераканаўся, што гэта так.

Палкоўнiк Мэлчэт падзякаваў Слэку за хуткае расследаванне, а мiс Марпл запрасiла на гарбату Глэдзiс з Эднаю i сур'ёзна пагаварыла з Глэдзiс, параiла ёй знайсцi добрую работу i трывала асталявацца.

156


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
ИнферноДэн Браун199 руб.
На пятьдесят оттенков темнееЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Географ глобус пропилАлексей Иванов99,90 руб.
Завещание рождественской уткиДарья Донцова89,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]