Метамарфозы, ци Залаты асёл (на белорусском языке) :: Апулей
Страница: 111 из 111 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕОСЕНЬ В ЛЕСУ 09.09.10 - 15:07 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Фiней - легендарны фракiйскi кароль, якi па падказцы злой мачыхi асляпiў сваiх сыноў ад першай жонкi. У пакаранне за гэта гарпii (крылатыя страшыдлы з дзявочымi тварамi) вырывалi ад яго ежу i паганiлi сваiмi нечыстотамi ўсё, чаго не маглi панесцi з сабой. Аслiная Пасiфея. - Бог Пасейдон, загневаўшыся на крыцкага цара Мiноса, змусiў яго жонку Пасiфею закахацца ў быка. Плодам гэтага захаплення быў чалавекабык Мiнатаўр. Iдэйская гара. - Iда - горны хрыбет у Малой Азii, ля падножжа якога знаходзiлася старажытная Траянская дзяржава. Эфебы - афiнскiя юнакi ва ўзросце 18-20 гадоў, якiя неслi пагранiчную службу. Стаўшы эфебам, юнак апранаў хламiду (адмысловага пакрою плашч). Кадуцэй - жазло вяшчальнiка, выразанае з дрэва ў форме стрыжня, абвiтага дзвюма змеямi, Меркурый - вяшчальнiк багоў, дзеля таго ягоным атрыбутам з'яўляецца кадуцэй, а таксама крылы. Кастар i Палукс (Палiдзеўк) - блiзняты, сыны Леды. Бацькам Кастара быў смяротны, а бацькам Палукса - Зеўс. Паламед - адзiн з герояў Траянскай вайны. Адысей i Агамемнан, пазайздросцiўшы яго хiтрасцi i розуму, падкiнулi ў яго палатку золата i падробленае пiсьмо, як быццам ад Прыяма, i абвiнавацiлi ў здрадзе. Народ забiў яго каменнем. ...пераносiў ганеннi за разбэшчванне моладзi... - Маецца на ўвазе Сакрат, якога абвiнавацiлi ў бясчэсцi i ў разбэшчваннi моладзi i асудзiлi на смерць. Кянхрэй (цяпер Кенхрыес) - галоўная гавань Карынфа. Апулей называе морам Саранiцкi (Эгiнскi) залiў Эгейскага мора. КНIГА АДЗIНАЦЦАТАЯ Сястра Феба (Апалона) - Артэмiда, якая лiчылася, мiж iншым, апякункай парадзiх. Эфес у Малой Азii быў галоўным цэнтрам яе культу. Гiпербарэйскiя грыфы, народжаныя iншым светам. - Старажытныя размяшчалi казачны край гiпербарэяў на крайняй поўначы (туды не далятае халодны вецер Барэй), на мяжы гэтага свету са светам антыподаў. Аўгустава гавань - Острыя ў вусцi Тыбра, марскi порт Рыма. Тырс - жазло, абвiтае плюшчом i лiстамi вiнаграду i ўвянчанае сасновай шышкай. Тырс i плюшч - эмблемы Дыянiса, атаясамленага з Азiрысам. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|