Навь-Явь-Правь (на белорусском языке) :: Черопко Витовт
Страница: 22 из 22 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕЗадумчив взгляд мой одинокий, 14.09.10 - 18:29 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
I раптам з брамы выехаў на белым канi чалавек.
Завейка пазнаў яго - князь Воўк. Пазнаў брата i Вышак. Не пакiнуў Воўк цвержы, не схаваўся ад русаў у пушчы. Адчуваў Вышак сэрцам бяду. Конь з вершнiкам наблiжаўся да русаў. Завейка ўзяўся за меч. - Не спяшы, князь, - мовiў Вышак i паехаў насустрач брату. Воўк злез з каня i чакаў яго. Нiякай зброi ён не меў перад сабой, нiбыта выйшаў здавацца. Вышак спынiў каня, пакiнуў сядло i падышоў да брата. - Падай меч свой! - сурова прамовiў Воўк. Вышак паслухмяна выцягнуў з похваў меч i аддаў яго брату. - Продкi нашыя! - усклiкнуў Воўк. - Вось чалавек, якi прыйшоў на суд ваш. Здрадзiў ён клятве багам нашым i за вiну сваю мусiць ад зброi сваёй памерцi. Аддаю яго вам у ахвяру, о продкi нашыя! Вострае джала мяча, накiраванае бязлiтаснай рукой, увайшло Вышаку ў грудзi. Адчуў Воўк, як рукi брата схапiлi яго за тулава i папаўзлi ўнiз. Брат упаў на зямлю. Вось i ўсё. I Воўк ударыў мячом сабе ў жывот: "Я iду да вас, продкi!" 1987 г. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|