Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Пятница, 26 апреля, 21:30

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

ФРОНТОВАЯ ЛЮБОВЬ

Вот так и было всё, когда-то,
(Для фронтовой поры - пустяк!)
Любила Мать моя солдата
И был солдат в любви мастак.

Он приглашал её на танец
И танцевал фокстроты с ней,
И смастерил меня на память
О фронтовой любви своей.

Солдатский век на фронте - скорый:
Шальная мина, штык, свинец...... >>

31.07.10 - 10:56
Владимир Ванке

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Пярсцёнак Лёвеншольдаы (на белорусском языке)   ::   Лагерлеф Сельма

Страница: 2 из 45
 
Уварваўшыся затым у Саксонiю i вымусiўшы яе да выхаду з вайны (Альтранштацкi мiр 1706 г.), Карл XII арганiзаваў ваенны паход у Расею (жнiвень 1707 г.). Разлiчваючы на дапамогу свайго тайнага саюзнiка, украiнскага гетмана Мазэпы, Карл XII павёў сваю армiю цераз Украiну, але тут сустрэў рашучы адпор з боку расейскiх войск. Першае паражэнне шведскай армii было нанесена ў бiтве пры Лясной (28 верасня 1708 г.), а затым яна была поўнасцю разгромлена ў Палтаўскай бiтве (27 чэрвеня 1709 г.) Пасля ўцёкаў Карла ХII у Турцыю рэшткi яго войска канчаткова капiтулявалi 1 лiпеня 1709 г. Ф.Энгельс адзначаў, што сваёй спробай заваяваць Расею Карл XII загубiў Швецыю i паказаў усiм непаражальнасць Расеi.

Калi вы разглядвалi вобразатвор старога генерала, побач заўсёды аказваўся хто-небудзь з Лёвеншольдаў, каб заўважыць незнарок: гэта, маўляў, зусiм не прыкмета ганарыстасцi ў генерала, што ён зняў пальчатку з левай рукi, каб мастак адлюстраваў на партрэце вялiкi пярсцёнак з пячаткай, якi стары Лёвеншольд насiў на ўказальным пальцы. Пярсцёнак гэты дараваны быў яму каралём, а для яго на свеце iснаваў толькi адзiн-адзiнюсенькi кароль. I пярсцёнак быў адлюстраваны разам з генералам на партрэце, каб засведчыць, што Бенгт Лёвеншольд застаўся верны Карлу XII. Бо нямала давялося яму выслухаць злосных нагавораў на свайго ўладара*! Адважвалiся нават запэўнiваць, быццам неразумнасцю сваёй i самавольствам ён давёў краiну ледзь не да пагiбелi; але генерал усё роўна заставаўся заўзятым прыхiльнiкам караля. Бо кароль Карл быў для яго чалавекам, роўнага якому не ведаў свет! I таму, хто быў блiзкi да яго, давялося даведацца, што ёсць на свеце нешта такое, што намнога прыгажэйшае i вышэйшае за людскую славу i поспехi i дзеля чаго варта змагацца.

* Пасля паражэння шведскай армii ў Расеi ў разоранай вайной Швецыi ўзнiкла апазiцыя, якую ўзначальвала служылае дваранства i падтрымлiвалi iншыя саслоўi, незадаволеныя нарастаючым цяжарам падаткаў i павiннасцей, настойлiвым iмкненнем караля працягваць вайну. Яго лiчылi вiнаватым ва ўсiх бедах, якiя навалiлiся на Швецыю. Разам з тым сярод часткi шведскага насельнiцтва бытавала iдэалiзаванае ўяўленне пра Карла XII як пра вялiкага палкаводца i героя. Гэтыя дваiстыя адносiны да Карла XII знайшлi сваё адлюстраванне i на старонках рамана С.Лагерлёф.

Якраз гэтак жа як Бенгт Лёвеншольд пажадаў, каб пярсцёнак быў адлюстраваны разам з iм на партрэце, пажадаў ён узяць яго з сабой i ў магiлу. I тут справа была зусiм не ў ганарыстасцi. У яго i ў думках не было выхваляцца тым, што ён носiць на пальцы пярсцёнак вялiкага караля, калi з'явiцца перад госпадам Богам i мноствам Яго архангелаў. Хутчэй за ўсё ён спадзяваўся, што як толькi ўвойдзе ў тую залу, дзе сядзiць акружаны сваiмi ўдалымi рубакамi Карл XII, пярсцёнак паслужыць яму апазнавальным знакам. Так што i пасля смерцi яму давядзецца быць блiзка ад таго чалавека, якому служыў i пакланяўся ўсё сваё жыццё.

Такiм чынам, калi труну генерала апусцiлi ў каменны склеп, якi ён загадаў узвесцi для сябе на могiльнiку ў Бру, пярсцёнак усё яшчэ красаваўся на ўказальным пальцы ягонай левай рукi. Сярод тых, хто праводзiў генерала ў апошнi шлях, знайшлося нямала такiх, хто пашкадаваў, што гэты скарб знiкне разам з нябожчыкам у магiле, бо пярсцёнак генерала быў амаль такi ж слаўны i вядомы, як ён сам. Казалi, нiбы золата ў iм столькi, што хапiла б купiць цэлы маёнтак i што пунсовы сердалiк з выгравiраванымi на iм iнiцыяламi караля каштаваў не менш. I ўсе лiчылi, што генералавы сыны заслугоўваюць самай глыбокай павагi за тое, што не пярэчылi бацькоўскай волi i пакiнулi гэту дарагую рэч з iм.

Калi пярсцёнак генерала i на самай справе быў такi, якiм ён адлюстраваны на партрэце, то гэта была вельмi нязграбная штучка, якую ў цяперашнiя часы наўрад цi пажадаў бы хто насiць на пальцы. Аднак пярсцёнак Лёвеншольдаў вельмi высока цанiўся дзвесце гадоў таму назад.

123>>45


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Невеста воина, или Месть по расписаниюЕлена Звёздная69,90 руб.
Колесо войныВасилий Сахаров69,90 руб.
Пятьдесят оттенков серогоЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Волк с Уолл-стритДжордан Белфорт119,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]