Так сказаы Заратустра (на белорусском языке) :: Ницше Фридрих Вильгельм
Страница: 122 из 122 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕя,всего лишь мотылёк маленький и не красивый 05.09.10 - 10:15 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Поделись ссылкой Так сказаы Заратустра (на белорусском языке) :: Ницше Фридрих Вильгельм
"Вось той камень, на якiм я сядзеў учора ранiцай, - сказаў ён, пагладжваючы бараду, - сюды падышоў вяшчун, тут жа я пачуў i першы раз той крык, якi чуў толькi што, вялiкi крык на дапамогу.
О вышэйшыя людзi, гэта вашую бяду прадказаў мне ўчора стары вяшчун, вашай патрэбай хацеў ён спакусiць i спаняверыць мяне: "О Заратустра, - сказаў ён мне, - я прыйшоў, каб увесцi цябе ў твой апошнi грэх". "У мой апошнi грэх? - гнеўна ўсклiкнуў Заратустра, засмяяўшыся з сваiх слоў, - што было наканавана мне як апошнi грэх?" I зноў Заратустра адышоў у сябе, i зноў задуменна апусцiўся на камень i задумаўся. Раптам ён ускочыў. "Спагада! Спагада вышэйшаму чалавеку! - усклiкнуў ён, i твар яго спахмурнеў i пасуровеў. - Што ж! На гэта - быў свой час! Мае цярпеннi i спагада мая - што мне да гэтага! Хiба да шчасця iмкнуўся я? Я iмкнуўся да справы сваёй! Наперад! Явiўся леў, блiзка дзецi мае, выспеў Заратустра, настала мая гадзiна: Гэта мая ранiца, мой дзень загараецца: уставай, падымайся, Вялiкi Полудзень!" Так сказаў Заратустра, пакiдаючы сваю пячору, прасветлены i дужы, быццам ранiшняе сонца, што выходзiла з-за цёмных гор. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|