Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Воскресенье, 12 мая, 04:05

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

ДРОЗД И ЛИСА

Посреди глуши лесной
Дуб корявый и кривой,
Там в гнезде дроздов семья
Мать, отец и сыновья.
Солнце лишь взошло с востока
Прилетела к ним сорока
Закричала, затрещала
Всех птенцов перепугала!...... >>

16.07.10 - 06:52
Чиж Елена

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Залаты век Беларуси (на белорусском языке)   ::   Акиньчиц Станислав

Страница: 8 из 40
 
Шэраг нямецкiх земляў, а таксама Швайцарыя пачалi перажываць iмклiвы эканамiчны ўздым. Галяндыя, напалову затопленая, зьнiшчаная саракагадовай вайной за незалежнасьць, ужо празь пяцьдзесят гадоў становiцца цэнтрам мiжнароднага грашовага рынку, дзяржавай, зь якой усе мусяць лiчыцца. У Швэцыi ўцекачы-пратэстанты зь iншых краiнаў Эўропы сталi распачынальнiкамi эканамiчных i палiтычных пераўтварэньняў, якiя стварылi з краiны дзiкiх вiкiнгаў адну з самых уплывовых дзяржаваў. У Англii Слаўная рэвалюцыя 1648 году, асноўнай сiлай якой былi пурытане - ангельскiя кальвiнiсты, стала пачаткам сусьветнага панаваньня Брытанii. Пазьней рух мэтадыстаў прадухiлiў у Англii паўтарэньне падзеяў Францускай рэвалюцыi 1789 году i зрабiў Англiю "майстэрняй сьвету". Фэнамэнальная гiсторыя Злучаных Штатаў Амэрыкi непарыўна зьвязаная зь дзейнасьцю эвангельскiх мiсыянэраў i разьвiцьцём эвангельскiх цэркваў. Сацыёлягi сьцьвярджаюць, што фармаваньне рынкавай эканомiкi бярэ свой пачатак з Рэфармацыi, якая сфармавала так званую "пратэстанцкую этыку", паводле якой каштоўнасьць чалавека вызначаецца якасьцю яго працы. Такi падыход да працы стварыў падставы сёньняшняга дабрабыту заходняй цывiлiзацыi.

Адзiн з галоўных прынцыпаў аднаўленьня духоўнага жыцьця заключаецца ў непасрэдных адносiнах з Богам, якiя базуюцца на чытаньнi i разуменьнi Бiблii кожным чалавекам, таму разьвiцьцё Рэфармацыi выклiкала дынамiчны рост колькасьцi навучальных установаў ва ўсёй Эўропе. Кожная эвангельская царква iмкнулася мець школу, у якой бы дзецi i дарослыя вучылiся чытаць, пiсаць, лiчыць i г.д. Лютаранская Швэцыя стала першай краiнай, якая ўвяла ўсеагульную адукацыю на дзяржаўным узроўнi. З Рэфармацыi таксама бярэ свой пачатак такая навука як пэдагогiка. Ян Амос Каменскi, прапаведнiк i настаўнiк, увёў тыя прынцыпы, на якiх трымаецца сучаснае навучаньне, напрыклад: "Настаўнiк павiнен вучыць ня столькi, колькi ён можа, а колькi вучань можа зразумець". Каб дзецi лепш маглi ўспрыняць матэрыял, ён першы пачаў выкарыстоўваць малюнкi ў навучальным працэсе.

Чытаючы Бiблiю, многiя адукаваныя людзi XVI-XVII стагодзьдзяў зьвярнулi ўвагу на тое, што Бог хоча, каб кожны чалавек вывучаў, пазнаваў, разьвiваў i абрабляў той сьвет, у якiм ён жыве. Гэта дало пачатак разьвiцьцю прыродазнаўчых навукаў. Дацкi астраном Тыха Брагэ заснаваў ва Ўнiборгу найлепшую ў Эўропе абсэрваторыю, якая стала навуковым цэнтрам Данii. Дзякуючы гэтаму, Тыха Брагэ выканаў найдакладнейшыя астранамiчныя вылiчэньнi i склаў каталёг тысячаў зорак. На аснове гэтых дасьледваньняў нямецкi вучоны Ёган Кеплер, якi прысьвяцiў сваё жыцьцё пошуку матэматычнай гармонii, у адпаведнасьцi зь якой Бог стварыў сусьвет, адкрыў тры законы абарачэньня плянэтаў вакол Сонца, канчаткова давёўшы гелiяцэнтрычную будову Сонечнай сыстэмы i стаўшы адным з пачынальнiкаў сучаснай астраномii. Нямецкi батанiк Фукс даў навуцы найбольш шырокую i сыстэматызаваную батанiчную намэнклятуру. Ангельскi фiлёзаф Фрэнсiс Бэкан, якi лiчыў неабходным аднавiць панаваньне чалавека над прыродай, страчанае ў вынiку грэхападзеньня, стаў адным з заснавальнiкаў мэтаду навуковага экспэрымэнту, якi прадвызначыў iмклiвае разьвiцьцё навукi ў наступных стагодзьдзях. У пазьнейшыя часы iдэi, народжаныя з чытаньня Слова Божага, натхнялi матэматыка Готфрыда Ляйбнiца i фiзыка Iсаака Ньютана. Менавiта вяртаньне хрысьцiянскага сьвету да Бiблii дало пачатак астраномii, фiзыцы, хiмii, батанiцы, анатомii i iншым навукам, безь якiх немагчыма ўявiць сучасную цывiлiзацыю.

Да часоў Рэфармацыi адносiцца ўзьнiкненьне паняцьцяў, якiя сёньня вядомыя як агульначалавечыя каштоўнасьцi. Свабода сумленьня, свабода слова, права на жыцьцё, права на адукацыю i многiя iншыя сягаюць сваiмi каранямi ў XVI стагодзьдзе.

1<<789>>40


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Географ глобус пропилАлексей Иванов99,90 руб.
Невеста воина, или Месть по расписаниюЕлена Звёздная69,90 руб.
Колесо войныВасилий Сахаров69,90 руб.
Завещание рождественской уткиДарья Донцова89,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]