Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Суббота, 18 мая, 17:32

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

А я не знаю
как и быть,
Так нелегко жить ожиданьем,
Мне просто хочется любить,
Но нет любви на расстоянье.

Ты посмотри в мои глаза,-
Не уезжай,
я в счастье верю,
Но главных слов не смог сказать,-
Ушла ты,
сильно хлопнув дверью...

13.05.10 - 05:18
Автор неизвестен

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Зброя   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 3 из 50
 
А тут — хоць бы хто.

— А іх доўга не будзе, бацюхна, — сказаў купец.

— Што так?

— Я спраўкі навёў-с… Носаў, суконшчык з Прэабражэнскага, гуляюць з сябрамі. Узялі-с усе каліберы* з плошчы і паехалі-с. І сані ўзялі.

* «Калібер», або «гітара» (па падабенству) — спаконвечны маскоўскі экіпаж, вузкія дрогі на стаячых рысорах. У іх маглі сядзець толькі ўдваіх, прычым, каб не згубіць раўнавагі, кожны з тых, хто ехаў, сядаў тварам на свой бок вуліцы. Пярэдні трымаўся за пояс рамізніка. Калі ехалі з дамай, то кавалер трымаў яе за талію, іначай, па слабасці пола, яна вылецела б на першай яміне… Узімку былі яшчэ двух— і чатырохмесныя сані, часцей за ўсё без запоны. Вельмі рэдка трапляліся сані з выязным у ліўрэі і капелюху з пазументам (гэта для аматараў пускаць пыл у вочы)… Улетку пачыналі трапляцца ўжо кэбы і шарабаны замежнага тыпу, але больш ездзілі на «эгаістках», аднамесных экіпажах на няўстойлівых рысорах, якія жорстка кідала, так, што вылецець можна было кожную хвіліну. Людзі навесяле ўмудраліся ездзіць у іх удваіх і ўтраіх.

— Хіба ўжо на каліберы пераселі?

— У цэнтры ўжо на іх. Самі бачыце, голы камень пад гэтай кашай… Вось Носаў і паехалі. Пяцьдзесят рамізнікаў за імі едуць… Вам-то нічога, а мне яшчэ стаяць і стаяць.

Алесь вырашыў капануць субяседніка, масквіч ці не.

— А чаму «калібер»?

— Па думскаму каліберу рабілі пры генерал-губернатары Галіцыне. Даўгушы ён загадаў знішчыць, а ўсім парабіць такія па думскаму каліберу, узору. То рамізнікі самыя экіпажы так сталі зваць… Дурны народ…

Памаўчаў.

«Масквіч», — падумаў Алесь. А стары раптам сказаў:

— І вось глядзіце, няма парадку і няма. Зіпунішкі ў рамізнікаў драныя, армякі — страшныя, капелюхам гэтым паяркавым — сто год. Дый як іначай, калі той «ванька» за дзве грыўні ці нават за пяціалтынны цераз усю Маскву вязе… Правага боку не трымаецца, едзе дзе хоча, на стаянках кідаюць коней без дагляду… Ёсць, вядома, рамізнікі і чысцейшыя-с, першага гатунку. То яны, бацюхна, рэдка з незнаёмымі ездзяць. Так і наймае іх чалавек на два тыдні — на месяц.

Уздыхнуў:

— А брук наш. Гэта ж нешта немагчымае. Бруд, пыл, ямы, ухабы. Людзі рукі ломяць, экіпажы развальваюцца, коні калечацца. Не брук, а кара ягіпецкая! За грахі гэта нашы спаслаў Пан Бог.

— Гэта ж справа начальства.

— І начальства — за грахі, — упэўнена сказаў стары. — Племя гэтае антыхрыставае.

Азірнуўся і кашлянуў.

— Тры гады таму галоўнага антыхрыста збылі. Генерал-губернатара Закрэўскага. Ледзь дажыліся. Вышэй закона божага сябе ставіў. Вусны апаганьваў плашчаднай лаянкай.

Замоўк. Алесь стаяў і думаў. Ён цудоўна ведаў усё, аб чым казаў купец, але сябе не выдаваў, хацеў мець выгляд правінцыяла.

Ён думаў аб тым, што, калі паўстанне пераможа, калі яно перакінецца і сюды, гэты самы Закрэўскі, нягледзячы на тое,што яму семдзесят пяць і ён чалавек адстаўны, будзе ў ліку першых кандыдатаў на шыбеніцу або — наўрад ці паўстанне захоча запэцкаць рукі аб поскудзь — на вечнае выгнанне за мяжу.

Гэты — варты. Сатрап маскоўскага вілайета. Дурны, грубы, як усе яны, артадаксальны і ардынарны, упэўнены ў сваёй бяскарнасці, пыхаты, як свіння, малаадукаваны і малапісьменны парвеню. Тып з кругаглядам вучня прыходскай ці кантанісцкай школы, які з таго часу так нічаму і не навучыўся. Такі самы гараднічы, як і ягоны патрон, здохлы капрал Мікола. З верху і да нізу — усе аднолькавыя. Накшталт таго гараднічага, які ў Кінешме паказваў аднаму «змагару за праўду» сагнутую руку: «Закон?! Хрэна табе, а не закон! Вось ён у мяне дзе! Мяне сюды анпіратар паставіў, сам цар, а цар вышэйшы за закон. Значыць, і я вышэйшы за закон!» Усё ў такіх проста. Закон — на паперы. Адказ — толькі перад асобай самога гасудара. Падсуднасць — лухта.

1234>>50


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
ИнферноДэн Браун199 руб.
Невеста воина, или Месть по расписаниюЕлена Звёздная69,90 руб.
На пятьдесят оттенков темнееЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Завещание рождественской уткиДарья Донцова89,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]