Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Суббота, 18 мая, 07:46

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

я иду опустевшим садом,
ворошу золотую листву,
осень нежным звенит листопадом
паутинки вплетая в траву.

И последние листья живые
на озябших берёзках дрожжат...
Мне сейчас захотелось впервые
задержать, задержать листопад.

06.09.10 - 14:00
slavam

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Афицыянтка (на белорусском языке)   ::   Карпюк Алексей

Страница: 3 из 6
 
Люсi трэба было iсцi да свайго хлопца, але ёй раптам стала страшна. Яна збянтэжылася i бездапаможна прылiпла да буфета. Цёця Глаша ўзялася за яе непакорны каўнерык, а затым лёгка падштурхнула Люсю.

Буфетчыца бачыла, як дзяўчына перад самым сталом, дзе сядзеў хлопец, разгубiлася зусiм i павярнула туды, дзе сядзелi лётчыкi. Цёця Глаша моцна бразнула нажом, якiм збiралася рэзаць хлеб, i аж пераступiла з нагi на нагу. А хлопец спачатку здзiвiўся, а потым скрывiўся, як асiрацелае дзiця.

Калi да лётчыкаў падышла Люся, яны загаварылi адзiн перад другiм. У бок афiцыянткi пасыпалiся камплiменты. "Тынкоўшчык" пакрыўджана скасiў вочы i ўбачыў, як Люся агрызкам алоўка пачала пiсаць у блакноце заказ. Ад нейчага трапнага слова кампанiя рагатала на ўсю залу. Люся заразiлася агульнай вясёласцю.

- Як вас зваць? - запытаўся адзiн лётчык.

Усе прыцiхлi, чакаючы адказу, але Люся прамаўчала.

- Я з сябрам паспрачаўся на шампанскае! Вы - Маша, праўда?

- Не, яна Валя!

- Ды што вы, яна - Фея!

- А от i не ўгадалi! Мяне зваць... афiцыянтка! - крыху з какецтвам сказала дзяўчына, паказаўшы пры гэтым два рады роўных белых зубоў.

- Яшчэ дзве бутэлькi гарэлкi запiшы на нашу кампанiю, Фея!

- А гарэлкi мы i не трымаем! - пераможна паведамiла Люся.

- Як не? Ух-ты-ы! Э-э-э... Ну, тады каньяку нясi...

- I гэтага няма, бо ў нас сталовая, а не рэстаран, а-га.

Тады яна крыху пастаяла над анямелымi лётчыкамi i здзеклiва ды з пачуццём сваёй сiлы паўзiралася iм у вочы. Затым панеслася да буфета з заказам.

Каля буфета на яе напала Мiра:

- Цябе хто прасiў мой стол абслугоўваць? Лётчыкi былi мае!

Але Люся не звяртала на яе ўвагi, бо цёця Глаша вачыма паказвала на хлопца. Дзяўчына зусiм ужо вольна паляцела да свайго "тынкоўшчыка". Каб яго лепей было чуваць, бо лётчыкi зноў голасна гаварылi, Люся нахiлiлася над хлопцам так, што ён убачыў, як у яе кудзёрках, бы ў крышталi, пералiваецца святло. Вочы дзяўчыны глянулi на яго проста, добразычлiва, яна стала надта блiзкай, i хлопец адразу акрыяў.

Паабедаўшы, "тынкоўшчык" злажыў акуратна адна на адну, спачатку большыя, потым усе меншыя талеркi, на iх палажыў радком вiлку, нож, лыжку, змёў са стала крошкi i доўга не выходзiў са сталовай.

Надзя з Мiрай прылiплi да печы, пакiнуўшы Люсi ўсю залу. А яна яшчэ нiколi не насiлася так, як гэты раз. Лётаючы, Люся намагалася пранасiцца з талеркамi блiжэй да "тынкоўшчыка", абдаючы хлопца вецярком. Усе, хто нi быў тады ў зале, адчувалi нейкi радасны настрой. Клiенты, да гэтага зусiм чужыя адзiн аднаму людзi, размаўлялi памiж сабой, быццам даўно ўжо знаёмыя, i таксама доўга не пакiдалi сталовай. А з-за буфета свяцiлiся добрыя вочы цёцi Глашы.

III

Хлопец, якi хадзiў у сталовую, называўся Андрэем i працаваў мулярам. Ён паходзiў з вёскi i быў сынам удавы Мiронiхi.

Яшчэ хлопчыкам, адбудоўваючы ў вайну спаленую хату, Мiронiшын сын склаў печ. Тады суседзi сталi прасiць удаву, каб яна паслала сына скласцi печы i iм. Гэтак з шаснаццацi гадоў Андрэй прылаўчыўся да муляркi. Потым ён пачаў працаваць у горадзе. Яму зараз даручылi будаваць заводскi комiн, якi даручаюць толькi спрактыкаваным майстрам. Вечарам хлопец ездзiў веласiпедам дахаты.

Заўважыўшы Люсiну ўвагу да сябе, Андрэй пасмялеў, i ў яго душы забурлiла.

У той дзень, калi Люся "адшыла" лётчыкаў, хлопец прыйшоў да сябе на будоўлю ўзбуджаным. Дзяўчаты, якiя яму падавалi раствор i цэглу, зараз адпачывалi, бо абедзенны перапынак не скончыўся. Мiронiшын сын асцярожна абышоў тое месца, дзе, прытулiўшыся адна да адной, ляжалi работнiцы, i палез на комiн. Муравалася ўжо верхняя частка комiна, i пляцоўка для працы была такая малая, што на ёй мог памясцiцца толькi адзiн чалавек. Забраўшыся на трыццацiметровую вышэнь, Андрэй сеў на свежы мур i глянуў навокал. Пад iм быў горад. Па вулiцы, як жукi, паўзлi машыны. Дымiлiся комiны.

1234>>6


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Пятьдесят оттенков свободыЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Волк с Уолл-стритДжордан Белфорт119,90 руб.
На пятьдесят оттенков темнееЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Колесо войныВасилий Сахаров69,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]