Аздоба (на белорусском языке) :: Де Мопассан Ги
Страница: 5 из 5 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕТебя в этом мире нет. 22.07.10 - 07:28 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Падысцi да яе, загаварыць? Ну але, вядома! Цяпер, калi яна ўжо расплацiлася з даўгамi, ёй можна расказаць усё.
I яна падышла. - Дзень добры, Жана. Але панi Фарэсцье не пазнала яе, яна была здзiўленая, што нейкая простая мяшчанка звяртаецца да яе, як да блiзкай сяброўкi, i прамармытала: - Але... панi!.. Не ведаю... Вы, мусiць, памылiлiся. - Не. Я Мацiльда Люазэль. Яе прыяцелька аж ускрыкнула: - Ах!.. Бедная Мацiльда, як ты змянiлася!.. - Мне давялося перажыць нялёгкiя днi з таго часу, як мы з табой бачылiся апошнi раз. Я зведала, што такое нястача... i ўсё праз цябе!.. - Праз мяне?.. Але якiм чынам? - Ты памятаеш тыя дыяментавыя каралi, што ты мне пазычыла, каб схадзiць на вечар у мiнiстэрства? - Памятаю. Дык што? - Дык вось, я iх тады згубiла. - Як! Ты ж мне iх аддала. - Аддала, але другiя, такiя самыя. I нам пасля давялося за iх плацiць дзесяць гадоў. Сама разумееш, нам прыйшлося даволi цяжка, у нас нiчога не было... Але цяпер усё нарэшце скончана, i я шалёна гэтаму рада. - Дык ты кажаш, што замест маiх вы купiлi другiя дыяментавыя каралi? - Ага. А ты гэтак нiчога i не заўважыла, га? Яны былi вельмi падобныя. I яна ганарлiва i прастадушна ўсмiхнулася, поўная радасцi. Панi Фарэсцье ўзрушана ўзяла яе за рукi. - Ах! Мая бедная Мацiльда! Але ж мае каралi былi фальшывыя. Яны каштавалi самае большае пяцьсот франкаў!.. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|