Бяздонне (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница: 1 из 4 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕЯ очень люблю сайт tululu 18.08.10 - 20:51 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
---------------------------------------------
Черный Кузьма Бяздонне (на белорусском языке) Кузьма Чорны Бяздонне (Малюнак) I Як засмяецца сонца зямлi золатам ранiцы - абзавецца горад кiпучаю радасцю. Упартыя гудкi заводаў праспяваюць шырокую песню, мацней крыкнуць станцыi горлам машын, весела бразне недзе жалеза. Гэта так абзавуцца на зямлi людзi, i самi агорнуцца на новы дзень сваiмi жыццёвымi думкамi. Над глухiмi кварталамi - вузкiмi вулiцамi i малымi дамамi - крык гарадской ранiцы пракоцiцца зычней; у iм тут як бы жаданне схвацiцца ў жартаўлiвай барацьбе з гулкасцю палявой цiшы, падышоўшай да самага горада. Тут ад яго хутчэй заварушацца людзi. Спяшаючы, яны адзяюцца. Галасы iх не так тут моцна зычаць, як у гэты час у вёсках, - можа, гэта густата сцен тут iх з'ядае... Шырокi двор на вуглу пятай ад канца горада вулiцы ажывае. З правага боку двара, з адчыненых заўсёды дзвярэй каменнага жоўтага дома выходзяць яшчэ заспаныя людзi. Чалавек дваццаць з'яўляецца iх. Яны спяшаюць, бо ўжо другi раз пазвалi iх упарта гудкi. На процiлеглым баку двара, у нiзкiм дзеравяным доме скрыпяць шэрыя дзверы. З раскiданага ганка спускаецца адзiн. Выходзiць ён за вароты i хутка iдзе па дзеравяным тратуары ў канец вузкiх вулiчак, дзе чутно - спяваюць калёсы вагонаў i паравiкi крычаць жалезам. На iм стары фрэнч, патоптаныя боты. I ва ўсёй постацi яго нешта такое, што гаворыць як бы аб нейкiм захапленнi ўсiм. Малады дзень спелым яблыкам глянуў на зямлю, налiў вастратою паветра, аблашчыў усё. А ў яго, маладога, з'яўляецца на твары ўсмешка. Яго завуць Алёша. * * * Алёша яшчэ не прывык к гэтаму новаму для яго жыццю... Там, недзе далёка, за вялiкiмi абшарамi палёў, цяпер вось, светлаю ранiцою, грэюцца на сонцы нiзкiя хаты. Горад яшчэ не пачынаў будзiць сваiх людзей, а там ужо людзi самi абудзiлi цiшыню сваёй вёскi. Яны кладуць сляды на прыгрэтую зямлю босымi нагамi i лапцямi. I хоць яны вясёлыя ад пагожага дня, ды ўсё-такi, так, як i ў тых, што выходзiлi ў горадзе на клiч заводскiх гудкоў з стараватага дома на шырокiм двары, на тварах iх прытаiўся суровы адзнак вырасшых за жыццё думак, усяго за жыццё перажытага, кожнадзённай утомленасцi, быўшай з малых дзён. Зусiм нядаўна пакiнуў Алёша гэтых людзей пры шурпатых хатах. Яны ўраслi ў яго i ён у iх глыбока. Ён не адарваўся ад iх, толькi засталiся яны там, а ён тут. I часам, iдучы дадому са станцыi, утамiўшыся выгрузкай дроў з вагонаў, у яго з'яўлялася жаданне: як бы гэта хутчэй зноў вярнуцца туды... А вечарам ён адчыняе нiзенькае акно сваёй кватэры i ўспамiнае: - Алёша, ды як жа гэта ты паедзеш? - гаварыў запылены, каравы, нязграбна высокi чалавек - бацька яго - i моргаў засыпанымi ў гумне пылам вачыма. - Паеду, - упарта гаварыў Алёша, - а калi не паеду, то пайду. Iначай нельга, не магу. - Ды як жа яно будзе? Яно, пэўна, добра б, каб ты як-небудзь гэты iнварсытэт прайшоў, але як жа гэта? Дзе гэта ў нас вiдаць? Як жа я цябе пратрымаю, там, за светам; нiчога не будзе, калi нам i тут голадна... - Я сам пратрымаюся, няхай будзе, што будзе, - адказваў панура Алёша, i быў у яго нейкi жаль на душы. - Прападзеш, - упэўнена сказаў бацька i змоўк з выразам глыбокiх думак у галаве. - Не прападу, - адказаў Алёша, а ў самога думкi напоўнiлi голаў. Бацька пайшоў зноў у гумно, а Алёша сядзеў i маўчаў. А пасля, неўзабаве, бацька зноў вярнуўся ў хату, патупаў каля парога i панура сказаў: - Дык хаця ж, калi прыпрэ бяда, дык кiдай усё ды назад дадому варочайся... I, сказаўшы, зноў пайшоў з хаты, а Алёша сядзеў i маўчаў... I прайшло яно ўсё неяк, як у тумане. Змалацiлi яны з бацькам трохi жыта, прадалi за чатыры рублi. Пасля ўвязаў Алёша хлеба ў мяшок i некалькi кнiжак i пакiнуў нiзкiя хаты з запыленымi пры малацьбе людзьмi. Таксама, як у тумане, прайшлi тры тыднi ў незнаёмым горадзе. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|