Чорт (на белорусском языке) :: Де Мопассан Ги
Страница: 1 из 3 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕВ ПАМЯТЬ О ТЕБЕ 29.06.10 - 12:55 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
---------------------------------------------
Де Мопассан Ги Чорт (на белорусском языке) Гi дэ Мапасан Чорт Пераклад: Сяргей Мурашка Пры ложку хворай стаяў лекар, а насупраць яго - мужык. Старая спакойнымi яснымi вачыма глядзела на мужчын i слухала iх гамонку. Яна памiрала без скаргаў, бо выжыла свой век: ёй споўнiлася дзевяноста два гады. У расчыненыя вокны i дзверы струменiлiся сонечныя промнi i гарачым цяплом аблiвалi чорную пыльную падлогу, убiтую нагамi чатырох пакаленняў сялян. Сюды ж пякучы вецер прыгнаў водар палёў i траў, збажыны i лiсця, што быццам прыгарэлi над паўднёвай спёкай. Там, у палях, на ўсю моц цвыркаталi конiкi, напаўняючы паветра гучным цвырканнем, падобным на ляск драўляных бразготак, якiя купляюць дзецям на кiрмашы. Доктар голасна казаў: - Анарэ, вы не кiнеце сваю мацi ў такiм цяжкiм стане. Яна вось-вось памрэ. А той сумна паўтараў: - Але ж мне трэба пшанiцу жаць. I так ужо перастаяла. Дый пагода сама раз. Што, мацi, няпраўду я кажу? А старая i на парозе смерцi, трывала сцiснутая абцугамi нармандскай скупасцi, вачыма i тварам гаварыла: "Праўда, хутчэй сажнi пшанiцу i дай мне спакойна памерцi адной". Але доктар зазлаваўся i тупнуў нагою: - Гэй вы, нягоднiк, я не дазволю вам гэта рабiць, чуеце? А калi вам так прыспiчыла з пшанiцай якраз сёння, схадзiце да Рапэ, лiха вам! Схадзiце, чулi? А не сходзiце - здохнеце, як сабака, калi вы, вы самi захварэеце, зразумелi? Даўгалыгi, цельпукаваты мужык пакутаваў ад сваёй нерашучасцi, ад доктаравых пагроз i спрадвечнай прагi да грошай; муляўся, штосьцi падлiчваў i нарэшце прамармытаў: - Гэта, а колькi тая Рапэ возьме за працу? Доктар зароў: - Адкуль я ведаю?! Усё залежыць ад часу! Самi дамоўцеся, халера! Але каб праз гадзiну яна была тут, уцямiлi? Мужык рашыўся: - Iду, iду, не злуйцеся, доктарка. Той пасунуўся з хаты, кiнуўшы на хаду: - Ну то глядзiце, вы мяне ведаеце, са мной лепш не жартаваць, калi я злы. Застаўшыся адзiн, селянiн павярнуўся да мацi i цвёрда сказаў: - Я iду да Рапэ, бо так хоча гэты чалавек. Глядзi не памры, пакуль я не вярнуся. I таксама выйшаў. Старая прасавальнiца Рапэ абмывала нябожчыкаў i рабiла апошнi дагляд хворых у сваёй i ў суседнiх вёсках. Зашыўшы клiента ў зрэб'е, якое таму больш не суджана было зняць, яна зноў вярталася прасаваць бялiзну жывым. З тварам, як леташнi яблык, звадная i зласлiвая, сквапная, што лiхвяр, зламаная напалам ад бясконцага нагiнання над цяжкiм прасам, яна, здавалася, адчувала да чалавечай агонii нейкую нялюдскую цынiчную любоў. Яна толькi i гаварыла, што пра мёртвых, пра розныя смерцi, якiх яна багата пабачыла, прычым гаварыла заўсёды з аднолькавымi дакладнымi падрабязнасцямi; i тады рабiлася вельмi падобная на паляўнiчага, якi хвалiцца здабычай. Калi Анарэ Бантан зайшоў да яе, яна якраз дамешвала сiнькi да жаночых каўнерыкаў. Ён павiтаўся: - Вечар добры. Як маешся, цётка Рапэ? Яна зiрнула на яго: - Нiшто, нiшто сабе. А вы? - О, са мной усё добра, але мацi зусiм кепска. - Мацi? - Але ж, мацi. - А што з ёй? - Ды вось, сабралася памiраць. Старая выняла рукi з вады, i празрыстыя блакiтныя кроплi скацiлiся з кончыкаў пальцаў у ночвы. З нечаканай пяшчотай у голасе яна азвалася: - Ёй гэтак дрэнна? - Доктар кажа, не дацягне да ранiцы. - Ну, тады напэўна памрэ. Анарэ вагаўся. Ён шукаў словы, з якiх можна было б пачаць сваю прапанову. Але, так нiчога i не прыдумаўшы, раптам сказаў: - Колькi возьмеце з мяне за апошнi дагляд? Ведаеце, я не багатыр. У мяне нават няма грошай на адну парабчанку. Таму мацi так спрацавалася i змарнела за ўсё жыццё, што канае цяпер. Яна рабiла за дзесяцёх, не зважаючы на свае дзевяноста два. Такiх, як яна, цяпер не знойдзеш! Рапэ сур'ёзна адказала: - У мяне два рахункi: сорак су за дзень i тры франкi за ноч з багатых. Дваццаць су за дзень i сорак франкаў за ноч з астатнiх. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|