Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Пятница, 17 мая, 04:27

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Восточная сказка

Я буду писать тебе странные нежные письма,
Рисуя прилежно волшебные чёрные буквы.
А ты, каждый день отправляясь с собакой на пристань,
Менять будешь тексты мои на заморскую утварь.... >>

31.08.10 - 00:28
(c) Светлана Осеева

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Чужаница (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 43 из 44
 
Ён паспрабаваў перамянiць тэму i запытаўся, чаму я называю яго "пане", а не "айцец мой". Гэта мяне вывела з сябе, я сказаў, што ён мне нiякi не айцец i не бацька, i што ён наогул з iншага лагера, а не са мной.

- Не, сыне мой, - сказаў ён i паклаў мне руку на плячо, - я з вамi. Але вы не бачыце гэтага, бо ў вас сляпое сэрца. Я буду малiцца за вас.

I тады, сам не ведаю чаму, нешта абарвалося ўва мне. Я закрычаў на ўсё горла, я пачаў яго абражаць, я патрабаваў, каб ён не смеў за мяне малiцца. Я ўхапiў яго за каўнер доўгай папоўскай сутаны i з нейкiм блытаным пачуццём радасцi i гневу пачаў вылiваць на яго ўсё, што назбiралася ў маёй душы. У яго такi ўпэўнены выгляд! Ён такi ўпэўнены ў тым, пра што кажа! Але нiшто, нiшто з таго, у чым ён гэтак упэўнены, не варта адзiнага жаночага воласа. Ды ён не можа нават пераканана сказаць, што тое, як ён жыве, ёсць жыццё, бо ён жыве як мярцвяк, як труп. Вось у мяне, здаецца, нiчога няма за душой. Але я ўпэўнены ў сабе, упэўнены ва ўсiм, упэўнены больш за яго, я ўпэўнены ў сваiм жыццi i ў сваёй смерцi, якая ўжо хутка прыйдзе па мяне. Так, апроч гэтага, у мяне больш нiчога няма. Але я, прынамсi, усведамляю гэтую iсцiну i не ўнiкаю яе. I я меў рацыю, i цяпер маю рацыю, i праўда заўсёды са мной. Я жыў так, а не iначай, хоць мог бы жыць i iначай. I рабiў тое, i не рабiў гэтага. I рабiў так, але не рабiў гэтак. Ну i што з таго? Я нiбы ўвесь час чакаў гэтай хвiлiны i гэтага золкага ранку, калi майму жыццю нарэшце знойдзецца апраўданне. Нiшто, нiшто не мае значэння, i мне добра вядома чаму. I яму гэта таксама добра вядома. Скрозь усё маё бязглуздае жыццё, праз бясконцую чараду яшчэ не пражытых дзён да мяне з непраглядных глыбiнь маёй будучынi падымаўся няясны i цьмяны подых, гэты подых усё раўнаваў на сваiм шляху, ён пазбаўляў сэнсу ўсё, наканаванае мне праз гады, такiя ж нерэальныя, як i тыя, што я пражыў. Што мне да смерцi iншых, што мне да матчынай любовi, да ягонага бога, да жыцця i лёсу, якi людзi нiбыта самi сабе выбiраюць, калi ёсць толькi адзiн лёс, адзiн, i ён сам абiрае мяне i, разам са мною, мiльярды iншых выбраннiкаў, якiя называюць сябе, як i ён, маiмi братамi. Цi разумее ён гэта нарэшце? Усе вакол - выбраннiкi. Няма нiкога, каго б не абраў гэты лёс. I ўсiх аднойчы чакае прысуд. Усiх! I яго таксама чакае. Якая рознiца, што яго будуць судзiць за забойства, а пакараюць за тое, што ён не плакаў на матчыным пахаваннi? Цi ж мае гэта значэнне? Старому Саламано сабака быў не менш дарагi, чым жонка. I тая жанчына, што сядзела ў зале як аўтамат, была настолькi ж ва ўсiм вiнаватая, як i парыжанка, з якой ажанiўся Масон, цi як Мары, якая хацела, каб з ёй ажанiўся я. Цi ж мае значэнне, што Раймон такi самы мой прыяцель, як Селест, хоць Селест сто разоў лепшы за яго? Цi мае значэнне, што сёння Мары падстаўляе свой рот нейкаму новаму Мёрсо? Цi разумее нарэшце ён, гэты асуджаны, што з непраглядных глыбiнь маёй будучынi... Я задыхаўся ад крыку. Але наглядчыкi ўжо вырывалi свяшчэннiка з маiх рук i прыстрашалi мяне. Свяшчэннiк, аднак, супакоiў iх. Нейкую хвiлiну ён моўчкi глядзеў на мяне. Яго вочы былi поўныя слёз. Ён адвярнуўся i выйшаў.

Калi ён знiк, да мяне зноў вярнуўся спакой. У страшэннай знямозе я павалiўся на ложак. Па-мойму, я заснуў, бо, калi ачуўся, у твар мне глядзелi зоры. Да мяне даляталi цiхiя вясковыя гукi. Пахi зямлi, солi i ночы асвяжалi мне скронi. Цудоўны спакой закалыханага летняга змроку хваляю, нiбы прылiў, напаўняў мае грудзi. I ў гэту хвiлiну з начнога прадоння над портам завылi сiрэны. Яны абвяшчалi, што караблi адплываюць у далёкi свет, якi цяпер назаўжды ўжо страцiў для мяне значэнне. Упершыню за многiя днi я падумаў пра маму. Мне здалося, што я разумею, чаму перад смерцю яна гуляла, нiбы зноў пачынае жыццё, i чаму завяла "жанiха". Бо i там, у гэтым прытулку, дзе згасае жыццё, вечар нагадвае кароткi i сумны спачын.

1<<424344


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Завещание рождественской уткиДарья Донцова89,90 руб.
ИнферноДэн Браун199 руб.
Французские дети не капризничают. Уни...Кэтрин Кроуфорд99 руб.
Пятьдесят оттенков свободыЭ. Л. Джеймс149,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]