Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Среда, 15 мая, 20:27

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Да, мы не боги, боги-мы, когда несбыточной мечты пытаемся опять добиться. Прекрасен тот, кого не надо убеждать как глупо было бы от счастия бежать и в тайниках души своей зарыться.

14.09.10 - 15:02
Наталья Городецкая nata62

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Чужаница (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 6 из 44
 
Ён вельмi хацеў нас дагнаць i таропка чыкiльгаў, шырока махаючы капелюшом. Я паглядзеў на дырэктара. Ён iшоў вельмi паважна, не робячы нiводнага лiшняга руху. На лобе ў яго блiшчалi кроплi поту, але ён iх не выцiраў.

Мне здалося, што працэсiя пачала рухацца яшчэ хутчэй. Вакол быў той самы, залiты сонечным святлом абшар. Неба невыносна зiхцела. Пэўны час мы iшлi па нядаўна адрамантаваным участку дарогi. Асфальт плавiўся пад сонцам. Ногi гразлi, па беразе разлiвалася блiскучая мякаць. Над катафалкам калываўся цыратавы фурманаў капялюш, нiбыта зроблены з гэтай чорнае масы. Ад безлiчы манатонных адценняў мне рабiлася нiякавата: сiняе неба, белыя аблокi, клейка-чорны асфальт, змрочна-чорнае адзенне, блiскуча-чорны катафалк. А тут яшчэ сонца, пах скуры, конскага гною, лаку, кадзiла, стома ад бяссоннай ночы ад усяго гэтага ў вачах i ў думках у мяне ўсё паплыло. Я зноў азiрнуўся, i мне здалося, што Перэс ужо недзе вельмi далёка, ён губляўся ў спякотнай смузе i нарэшце знiк зусiм. Я пашукаў яго вачыма i ўбачыў, што стары збочыў з дарогi i iдзе напрасткi, цераз поле. Наперадзе была паваротка. Я зразумеў, што Перэс, добра ведаючы тутэйшыя мясцiны, пайшоў найкарацейшай дарогай, каб нас дагнаць. На паваротцы яму гэта ўдалося. Потым мы зноў згубiлi яго. Але ён зноўку дагнаў нас полем - i так было шмат разоў. Я ўжо адчуваў, як у скронях у мяне тахкае кроў.

Потым усё пайшло так хутка, з такою ўпэўненасцю i настолькi натуральна, што я ўжо нiчога не магу прыгадаць. Бадай, адно толькi ўбiлася ў галаву: на ўездзе ў вёску санiтарка сказала мне некалькi слоў. У яе быў дзiўны голас меладычны i трапяткi, ён нiяк не клаўся да яе кашчавага твару. Яна сказала:

- Калi iдзеш павольна - рызыкуеш атрымаць сонечны ўдар, а як iдзеш хутка, дык увесь спацееш, i потым, у царкве, ад сырасцi можна прастудзiцца.

Яна мела рацыю. I так, i гэтак - выйсця не было.

У памяцi захавалiся яшчэ некалькi ўспамiнаў пра гэты дзень: напрыклад, памятаю твар Перэса, калi ён апошнi раз дагнаў нас перад вёскай. Па шчоках у яго кацiлiся буйныя слёзы - вiдаць, ён вельмi нерваваўся i быў, апроч таго, стомлены. Твар у яго быў такi маршчынiсты, што слёзы са шчок не сцякалi, а адно расплывалiся, хавалiся ў зморшчынках i залiвалi змардаванае аблiчча суцэльным бляскам. Памятаю яшчэ, потым была царква, вяскоўцы на ходнiках, чырвоная герань на могiлках, Перэс самлеў (павалiўся, нiбы раскручаная лялька), на мамiну труну сыпалася крывава-чырвоная зямля, дзе-нiдзе ў ёй траплялiся белыя, нiбы косткi, карэньчыкi раслiн, потым зноў нейкi люд, галасы, вёска, чаканне каля кавярнi, доўгае, безупыннае фырканне матора i нарэшце - радасць, калi аўтобус пакацiў мiж лiхтароў вячэрняга Алжыра, i я падумаў, што зараз лягу спаць i прасплю дванаццаць гадзiн.

II

Прачнуўшыся, я зразумеў, чаму ў патрона быў такi незадаволены выгляд, калi я папрасiў два днi. Сёння ж субота! А я, што называецца, зусiм пра гэта забыўся. I ўспомнiў толькi цяпер, калi ўстаў. А патрон, вiдаць, яшчэ тады падлiчыў, што мне выпадае чатыры вольныя днi (бо наперадзе ў нас нядзеля), i яму гэта, натуральна, не магло спадабацца. Але па-першае, у тым, што маму вырашылi хаваць учора, а не сёння, маёй вiны няма, а па-другое - так цi iнакш, субота i нядзеля ўсё роўна былi б мае. I ўсё ж патрона можна зразумець.

Устаць было вельмi цяжка: дужа стамiўся за ўчорашнi дзень. Пакуль галiўся, думаў, чым бы заняцца. Вырашыў пайсцi на пляж. Сеў у трамвай i даехаў да купальняў у партовым залiве. Там я паднырнуў у праход i выплыў у мора. Было шмат моладзi. У вадзе я натрапiў на Мары Кардону, былую машынiстку з нашай канторы. Тады мяне вельмi вабiла да яе. I яе да мяне, здаецца, таксама. Але яна хутка звольнiлася, i нам не хапiла часу... Я дапамог ёй залезцi на бакен i ў гэты момант дакрануўся да яе грудзей. Я быў яшчэ ў вадзе, а яна легла на бакене на жывот i павярнулася да мяне.

1<<567>>44


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Колесо войныВасилий Сахаров69,90 руб.
Пятьдесят оттенков серогоЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Дневник свекровиМария Метлицкая79,99 руб.
Пятьдесят оттенков свободыЭ. Л. Джеймс149,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]