Цётка Саваж (на белорусском языке) :: Де Мопассан Ги
Страница: 1 из 4 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕИ вот опять в квартире тишина, 13.05.10 - 05:18 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
---------------------------------------------
Де Мопассан Ги Цётка Саваж (на белорусском языке) Гi дэ Мапасан Цётка Саваж Пераклад: Алесь Iстомiн Жоржу Пушэ За пятнаццаць гадоў я нi разу не наведаўся ў Вiржэлонь. Я зноў прыехаў сюды ўвосень на паляванне да свайго сябра Сэрваля, якi нарэшце адбудаваў свой замак, разбураны прусакамi. Я бясконца люблю гэты край. Ён належыць да тых дзiвосных куточкаў зямлi, што чаруюць наш погляд i пачуццi. Iх любяць амаль фiзiчна. Мы, каго вабiць зямля, захоўваем пяшчотныя ўспамiны пра крынiцы, гайкi, азерцы, узгоркi, якiя мы часта бачылi i якiя расчулiлi нас, як расчульваюць шчаслiвыя падзеi. I часам нават думка вяртаецца да якога-колечы куточка лесу, цi берага ракi, цi садка, апушанага квеценню, убачаных аднойчы ў радасны дзень. Яны застаюцца ў нашым сэрцы, нiбы вобраз жанчыны ў строях празрыстых i светлых, сустрэтае на вулiцы неяк вясновым ранкам, жанчыны, што ў душы i целе нашым пакiдае неспатоленае незабыўнае жаданне, адчуванне шчасця, да якога на iмгненне дакрануўся. У Вiржэлонi я любiў усё наваколле, усеянае пералескамi, зрэзанае раўчукамi, што разбеглiся па зямлi, нiбы вены, несучы кроў яе. У iх лавiлiся ракi, стронгi, вугры! Боскае шчасце! Сям-там можна было купацца, у высокай траве абапал кволых крынiчак часцяком траплялiся кнiгаўкi. Я ступаў лёгка, як казуля, паглядаючы на двух маiх сабак, што шнарылi перада мною. За сотню метраў справа ад мяне Сэрваль прачэсваў поле люцэрны. Я абагнуў хмызняк на ўскраiне лесу Сордаў i заўважыў зруйнаваную халупу. I раптам я згадаў яе такую, якую бачыў апошнi раз у тысяча восемсот шэсцьдзесят дзевятым годзе, чысцюткую, аплеценую вiнаграднаю лазой, з курамi, што грэблiся перад ганкам. Цi ёсць што сумнейшае за мёртвы дом, за яго гаротныя змрочныя руiны? Я ўспомнiў таксама, як добрая гаспадыня прымушала мяне, стомленага, выпiць чарачку вiна ў хаце i як Сэрваль расказаў мне гiсторыю яе жыхароў. Бацьку, старога браканьера, забiлi жандары. Сын, якога я бачыў неяк раней, высокi сухарлявы дзяцюк, быў таксама вядомы як люты знiшчальнiк звяроў. Iх называлi Саважамi. Што гэта, прозвiшча цi мянушка? Я паклiкаў Сэрваля. Ён падышоў сваiмi вялiкiмi буслiнымi крокамi. Я спытаўся: "Што здарылася з тутэйшымi людзьмi?" I ён расказаў мне вось гэтую гiсторыю. Калi пачалася вайна, малодшы Саваж, яму было тады трыццаць тры гады, пайшоў у войска, пакiнуўшы мацi адну. Яе, старую, не надта шкадавалi, бо ведалi, што грошы ў яе мелiся. Яна засталася адна ў гэтай самотнай хатцы, так далёка ад сяла, пры самым лесе. Зрэшты, яна i не баялася, бо была з тае ж пароды, што i яе мужчыны, суровая старая, высокая i худая; яна рэдка смяялася i не надта адгуквалася на жарты. Дарэчы, усе вясковыя кабеты не вельмi смяшлiвыя. Гэта ўжо справа мужчын! Ад змрочнага, беспрасветнага жыцця жаночая душа робiцца сумная i абмежаваная. У карчме селянiн трохi прывучаецца да шумлiвае весялосцi, але кабета яго застаецца сур'ёзная, з заўсёднаю суровасцю на твары. Дый самi вусны iх не вельмi прывычныя да ўсмешкi. Цётка Саваж жыла звычайным жыццём у сваёй халупе, якую неўзабаве засыпаў снег. Раз на тыдзень яна выбiралася ў сяло купiць хлеба ды трохi мяса, пасля вярталася дадому. Хадзiлi чуткi пра ваўкоў, i яна выпраўлялася ў дарогу з сынавай стрэльбай, iржаваю, з прыкладам, адпалiраваным далонямi. Смешна было глядзець, як высокая старая, трохi ўгнуўшыся, iшла па снезе павольнымi шырокiмi крокамi, а ствол стрэльбы тырчаў над чорнаю хусткай, што шчыльна ахiнала галаву i хавала яе сiвыя валасы, якiх нiхто нiколi не бачыў. I вось аднойчы з'явiлiся прусакi. Iх размясцiлi па хатах залежна ад заможнасцi i багацця гаспадароў. Да старой, якую лiчылi багатаю, паставiлi чатырох. Гэта былi здаровыя дзецюкi, з белаю скурай, светлымi бародамi, блакiтнымi вачыма; гладкiя, нягледзячы на ваенныя цяжкасцi. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|