Досвитки (на белорусском языке) :: Горецкий Максим
Страница: 1 из 2 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕОдуряющий запах лип 28.06.10 - 10:04 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
---------------------------------------------
Горецкий Максим Досвiткi (на белорусском языке) Максiм Гарэцкi Досвiткi Доўга цягнуцца зiмовыя досвiткi. За вокнамi цёмна i лютая сцюжа, а ў сцюдзёнай хаце невясёла гарыць цямнявая лучына, нудна трынкаюць марудныя верацёны. Да свету яшчэ далёка-далёка! Не пяюць удосвецця песень, i маўклiвыя праллi толькi цiха думаюць свае цiхiя досвiтныя думы. Але бяссонны дзядуля, размачыўшы лыкi i сеўшы ў кажусе на калодачку пасярод хаты, любiць гэтым часам развеяць сонны сум у маладых сваiмi пераказамi аб розных прыгодах з даўняе мiнуўшчыны. Пляце дзядуля старадаўнiя плятнi i любiць iх, як свае лапцi, а ўжо яго старэйшы ўнук, яшчэ i не дзяцюк, а толькi ладны хлопчык, што нi ў вошта, аднак, ставiць лапцi перад ботамi, ужо ён не можа ўцерпець - i перабiвае цiхую стройную плынь казання i слухання. Бунтуецца яго маладое сэрца супроць незразумелай для яго пакоры панскiх падданых. - А каб на мяне, - кажа ён дзеду, - то ўзяў бы я добры кол, прыпiльнаваў бы пана дзе-небудзь у зручным куточку ды так бы свiснуў яго па ўху, што ён бы i сваiх не пазнаў! Не стаў бы другi раз сячы людзей. - Эх, братка ты мой, братка! - усмiхаецца на ўнука дзед. - Няўжо ж ты гэтак любiш бiцца? Цi табе, такому маладому, так казаць! Брыдка гэта бiцца... Але быў у нас адзiн: бывала, як яго сячы, возьме кол, стане ў кут i не даецца. "Палезьце толькi! Першаму, кажа, растаўку мазгаўню". А потым уцячэ ў лес i бадзяецца дзён дзесяць. Але што ж? Недзе ж яму дзецца - вернецца сам або яго зловяць. Схопяць знянацку, звяжуць, пакладуць на ўслоне, пара людзей сядуць на ногi, пара на галаву, а трэцяя пара з двух бакоў так адлупцуюць беднага, што пасля яшчэ дзён колькi ляжыць ды стогне... - Каб усе не давалiся, як ён, то не абсеклi б! Дзед толькi засмяецца i кажа далей перарваную гiсторыю. - А каб на мяне, - зноў замiнае дзеду ўнук, - узяў бы я карабочак сернiкаў i добры пук саломы, выбраў бы я цёмную восенную ночку i так бы засвяцiў у панскiм двары, што пан той i сваiх бы не пазнаў. - Эх, братка ты мой, братка! - усмiхаецца дзядуля. - Лацвей табе цяпер казаць, - не тое было ў даўнi час. Быў у нас гэткi адзiн. Бывала, як толькi восень - гарыць гумно ў нашага пана. Згарэла раз, паставiў цераз год другое. Згарэла i тое, паставiў трэцяе. А пасля прыехалi к пану казакi, сагналi ўсiх людзей у двор, выбралi ад кожных дзесяцi сем'яў па чалавеку, разлажылi iх голых на таку ў гумне. Прыйшоў пан, запалiў свечку ўвелькi з добрую качалку i ну па радоўцы падсмальваць задраныя бароды, дый пытаецца: "Не ведаеш, цераз чый грэх спалiлася гуменца ў твайго пана?" - "Ой паночку, змiлуйцеся, не ведаю". Абышоў усiх, а ляжалi ў два рады, як снапы, - i нiхто не ведае... "Ну, то, кажа, як вы такiя святыя, што нiхто з вас не мае грэху, - царства вам нябеснае!" Выйшаў з казакамi за вароты, сказаў заперцi там нягрэшных i запалiць, i гэтае гумно... Божухна-бацюхна! Пан багаты, што яму значыць спалiць гумно (пустое, без хлеба) i страцiць сотнi дзве падданых, калi ў яго лесу таго за колькi дзён вокам не скiнуць, а падданых не адна тысяча. Завылi ўсе людцы, што стаялi ў вокнах, кiнулiся да пана, але не з коллем, а з гаручымi слязьмi, каб не губiў невiнаватых. Плачуць, галосяць, поўзаюць наўкол пана па зямлi, як ракi або чэрвi. "Запальвайце! - крычыць пан. - Мае людзi, мой адказ!" Хацелi ўжо казакi палiць, аж крычыць з гумна адзiн: "Мой грэх!" Выпусцiлi ўсiх, а яго звязалi, павезлi некуды скрозь ноч. Дзейкалi ў нас людзi, што спалiў яго пан у лесе. Можа - праўда, можа - не, толькi ўжо ён прапаў недзе навекi, нiколi не вярнуўся. А начальству пан сыпнуў грошы, каб не слухала людскiх дзейканняў i не шукала чалавека. Сам жа пан быў i начальнiк... - Каб усiм кагалам кiнулiся на пана, то не прапаў бы чалавек, - спiраецца задуманы хлапец. - Эх, братка ты мой, братка! - кiвае галавою дзед. - Паглядзiм што-то ўжо будзе з вас, маладых ды бойкiх. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|