Дзики сабака дзинга, альбо аповесць пра першае каханне (на белорусском языке) :: Фраерман Рувим
Страница: 1 из 52 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕТы всё ещё грустишь о Ней украдкой 24.06.10 - 07:46 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Поделись ссылкой Дзики сабака дзинга, альбо аповесць пра першае каханне (на белорусском языке) :: Фраерман Рувим
---------------------------------------------
Фраерман Рувим Дзiкi сабака дзiнга, альбо аповесць пра першае каханне (на белорусском языке) Рувiм Фраерман Дзiкi сабака дзiнга, альбо аповесць пра першае каханне Пераклад: Вера Вярба I Тонкая лёска была спушчана ў ваду пад тоўсты корань, што варушыўся ад кожнага руху хвалi. Дзяўчынка лавiла фарэль. Яна сядзела нерухома на каменi, i рака абдавала яе шумам. Вочы яе былi апушчаны. Але позiрк iх, стомлены бляскам, што быў рассеяны паўсюды над вадой, не здаваўся пiльным. Яна часта адводзiла яго ўбок i глядзела ўдалячынь, туды, дзе круглыя, парослыя лесам горы стаялi над самай ракой. Паветра было яшчэ светлае, i неба, абмежаванае гарамi, здавалася сярод iх раўнiнай, ледзь азоранай захадам. Але нi гэта паветра, знаёмае ёй з першых дзён жыцця, нi гэтае неба не вабiлi яе зараз. Шырока адкрытымi вачыма сачыла яна за вечна бягучай вадой, сiлячыся ўявiць у сваёй фантазii тыя нязведаныя краiны, куды i адкуль бегла рака. Ёй хацелася пабачыць новыя землi, iншы свет, напрыклад, аўстралiйскага сабаку дзiнга. Яшчэ ёй хацелася быць пiлотам, а таксама яшчэ спяваць. I яна заспявала. Спачатку цiха, потым гучней. У яе быў прыемны голас. Але побач нiкога не было. Толькi вадзяны пацук, напалоханы песняй, плюхнуўся ля самага кораня i паплыў у зараслi чароту, валочачы ў нару зялёную чарацiнку. Чарацiнка была даўгаватая, i пацук дарэмна стараўся, не маючы сiлы працягнуць яе праз густую рачную траву. Дзяўчынка з жалем паглядзела на пацука i замоўкла. Потым паднялася i выцягнула лёску з вады. Спалоханы ўзмахам яе рукi пацук шмыгнуў у чарот, а цёмная ў плямах фарэль, што да гэтага нерухома стаяла ў светлым струменi, падскочыла i знiкла ўглыбiнi. Цяпер дзяўчынка засталася адна. Яна паглядзела на сонца, якое хiлiлася на захад i кранулася вяршынi яловай гары. I хаця было ўжо даволi позна, дзяўчынка не спяшалася дадому. Яна паволi крутанулася на каменi i нетаропка пайшла ўгору па сцежцы, адкуль насустрач ёй па схiле гары спускаўся высокi лес. Яна смела ступiла ў яго. Шум вады, бягучай памiж камянёў, застаўся за плячыма, i адкрылася перад ёю цiшыня. У гэтай векавой цiшынi раптам пачуўся ёй гук пiянерскага горна. Ён прабег па прасецы, дзе, не калышучы галiнамi, стаялi старыя пiхты, i пратрубiў ёй у вушы, напамiнаючы, што трэба спяшацца. Аднак дзяўчынка не прыбавiла кроку. Абагнуўшы невялiкае балотца, дзе раслi жоўтыя саранкi, яна нахiлiлася i вострым сучком выкапала з зямлi разам з каранямi некалькi кволых кветак. Яна ўжо набрала iх поўныя рукi, калi ззаду пачулiся цiхiя крокi i нехта ўголас пазваў яе: - Таня! Яна павярнулася. На прасецы, каля высокага мурашнiка стаяў нанайскi хлопчык Фiлька i зваў яе рукой. Яна падышла, прыветна гледзячы яму ў твар. Побач з Фiлькам на шырокiм пнi ўгледзела яна поўны кацялок бруснiц. А сам Фiлька вузкiм паляўнiчым нажом з якуцкай сталi састругваў кару са свежага бярозавага дубца. - Хiба ты не чула горна? - спытаў ён. - Чаму ж ты не спяшаешся? Яна адказала: - Сёння бацькоўскi дзень. Мая мацi прыехаць не зможа - яна працуе ў бальнiцы, - у лагеры мяне нiхто не чакае. А чаму ты не спяшаешся? - дадала яна, усмiхнуўшыся. - Сёння бацькоўскi дзень, - паўтарыў ён яе словы, - i да мяне прыехаў са стойбiшча бацька, я iшоў правесцi яго да яловай сопкi. - Хiба ты правёў яго? Гэта ж далёка. - Не, - адказаў з годнасцю Фiлька. - Навошта мне яго праводзiць, калi ён застаецца начаваць каля ракi паблiзу нашага лагера. Я пакупаўся ля Вялiкiх камянёў i шукаў цябе. Я чуў, як ты спявала. Дзяўчынка глянула на яго i засмяялася. I смуглявы Фiлькаў твар пацямнеў яшчэ болей. - Калi ты не спяшаешся нiкуды, дык пастаiм тут. Я пачастую цябе мурашкавым сокам. - Ты частаваў мяне ранiцай сырой рыбай. - То была рыба, а гэта зусiм iншае. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|