Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Пятница, 26 апреля, 09:31

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

ФРОНТОВАЯ ЛЮБОВЬ

Вот так и было всё, когда-то,
(Для фронтовой поры - пустяк!)
Любила Мать моя солдата
И был солдат в любви мастак.

Он приглашал её на танец
И танцевал фокстроты с ней,
И смастерил меня на память
О фронтовой любви своей.

Солдатский век на фронте - скорый:
Шальная мина, штык, свинец...... >>

31.07.10 - 10:56
Владимир Ванке

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Дзённик (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 3 из 11
 
Нёнiк! Дык якое дзiва, што ён п'е цяпер дзень i ноч, калi яго i спасцiгла вялiкае няшчасце! Хоць у маёй галаве дзесьцi варушыцца думка, што ён цяпер, п'ючы дзе-небудзь замкнуўшыся абы з кiм, хто трапiцца, часамi ўспамiнае аб "паэтычнасцi" ўсяго гэтага. Калi з iм няньчацца, ён прымае гэта як абсалютную няўхiльнасць. Ён паабяцае прыйсцi заўтра, а прыйдзе праз два тыднi, а найчасцей зусiм не прыйдзе, калi абяцаў прыйсцi. Яго ёсць за што любiць. Я люблю яго. Я даражу яго дружбай. З iм цiкава гаварыць. У мiнулую восень, калi я пераехаў жыць у "Якар", i зiмою я так прагнуў, каб ён да мяне заходзiў! Мне была радасць, калi я бачыў, як з'яўлялася ў маiх дзвярах яго мiлая галава. Тым большая была мая радасць, што гэта было пасля цяжкай хваробы, калi не вельмi часта заходзiлi да мяне нават i тыя, што цеснай дружбай былi звязаны са мною праз многа год. Вядома, з хворым быць нецiкава, гарэлкаю ён не частуе. Дык каб Нонiк не акiдаў мяне, я прыдумаў кармiць яго ў кожную нядзелю абедам. Значыцца, ужо раз на тыдзень я мог гаварыць з iм. Абедаць прыходзiў ён ахвотна. Выходзiла, што хоць адзiн друг не адвярнуўся ад мяне, калi я станавiўся пасля хваробы на ногi! Тады я, узрадаваны, пачаў часта частаваць яго гарэлкай. Дык ён вельмi ахвотна заходзiў часта. Цяпер, калi я ўжо намнога выратаваўся ад рэштак хваробы i душа мая паздаравела, i мне не страшна, калi i два месяцы нiхто да мяне не зойдзе, я занядбаў гэтую агiдную куплю дружбы за гарэлку. Пайковая гарэлка iдзе на рынак, Рэня выменьвае за яе прадукты. Я больш ем агародных вiтамiнаў, але звыш чатырох месяцаў не бачыў Глебкi. Ён жыў цэлы год са мною ў адной гасцiнiцы "Якар", я на трэцiм паверху, а ён на чацвёртым. Таму назад з месяц я напiсаў яму пiсьмо. Яно вярнулася назад, бо ён паехаў у Менск. 10-га жнiвеня я зноў зайшоў да яго ў выдавецтва. У гэты дзень ён пагаварыў са мною, але ён злосны, раздражнены. Цяпер ужо ён мае патрэбу ў сяброўскай ласцы. Мне ўжо ён не патрэбен, калi ён забыўся, што дружба сапраўдная трымаецца не гарэлкаю. Бог з iм. Але мне хочацца паспрабаваць, цi не будзе яму якой-небудзь палёгкi ад шчырасцi ў сяброўстве. Ён мучыцца. Яго Нiна паехала з немцамi i жыве ў Кенiгсбергу. Глебкава пакута тут своеасаблiвая. У гэтай пакуце многа холаду i чорствасцi. Гэта ўласцiва яго натуры. А блiзкага чалавека ён не страцiў. Сяброўскай блiзасцi ў яго з жонкаю нiколi i не было. Ён чорствы i сухi, а яна закаранелая мяшчанка, дурная, зайздросная i хцiвая. 13 жнiвеня 1944 г.

20 жнiвеня

Ужо больш за тыдзень прайшло, а яшчэ не сышло з мяне зусiм уражанне ад мае гаворкi з П.К.Панамарэнкам14. На тым тыднi ў пятнiцу папрасiўся я на прыём. Я не мог больш цярпець. Я падрыхтаваў тэзiсы i хвiлiн сорак дакладваў яму: 1) аб цэнзуры ў вобразе Дадзiёмавай15, якая мову беларускай лiтаратуры хоча перайначыць на свой лад, 2) аб тым, што я не маю магчымасцi пiсаць свае раманы i 3) што я, як чорнарабочы, пiсаў i пiшу бесперапынна публiцыстычныя тэксты без подпiсу, яны друкуюцца, устаўляюцца ў тэксты рэзалюцый антыфашыстоўскiх, скажам, з'ездаў, друкуюцца ў зборнiках Купалы як купалаўская публiцыстыка... А я хаджу спрацованы i хворы i жыву ў катуху. Гаворка iшла гадзiн тры, да паўночы. Я паставiў пытаннi проста. П. Панамарэнка ў часе гаворкi сказаў, што ён вызначае мерапрыемствы: адчыненне пры акадэмii навук двухгадовых курсаў - iнстытуту мовы. Сабраць туды такую нiзавую iнтэлiгенцыю, як сельскiх маладых настаўнiкаў, i зрабiць з iх ахавальнiкаў чыстаты беларускай мовы ў школах i нiзавым друку. Адчыненне пры беларускiм унiверсiтэце факультэта журналiстыкi. П. сказаў, што здыме з пасады цэнзара Дадзiёмаву. Узгаварылiся, як я сядзеў у турме, я сказаў, як i чым мяне катавалi. Уражанне ад гаворкi было добрае, я паспакайнеў i крыху супакоiўся. Я паказаў яму забракованы цэнзурай мой перадавы артыкул у № 5 "Беларусь". Там аб тым, што нямецкая акупацыя была для беларускага народа не толькi парою пакуты, але i парою ўзвышэння, гартавання i гiстарычнага ўзняцця народа як нацыi i ўзмацнення яго нацыянальнай самасвядомасцi. Народ пакiнуў быць пастухом i стаў генералам.

1234>>11


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Колесо войныВасилий Сахаров69,90 руб.
ИнферноДэн Браун199 руб.
Завещание рождественской уткиДарья Донцова89,90 руб.
Пятьдесят оттенков серогоЭ. Л. Джеймс149,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]