Фиялки ы сераду (на белорусском языке) :: Моруа Андрэ
Страница: 4 из 5 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕНе пишите стихов обо мне, умных строк не слагайте, 13.05.10 - 05:18 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Навокал шпацыравалi прывычныя наведвальнiкi. Рэжысёр нешта тлумачыў Бланш П'ерсон, тагачаснай сапернiцы Жэннi. Але чорны з пазалотай мундзiр нiдзе не паказваўся. Узнерваваная, нецярплiвая, яна пабегла да бiлецёраў:
- Мяне нiхто не пытаў? - Нiхто, мадмуазэль. - Сёння серада, i павiнны быць фiялкi. Можа, Бернар забыў iх перадаць?.. Непаразуменне нейкае... - Непаразуменне!.. Якое непаразуменне, мадмуазэль?.. Калi жадаеце, я схаджу да дзяжурнага. - Схадзiце... Альбо лепш, не трэба. Выходзячы, я пабачу Бернара сама. Яна пачала здзекавацца з сябе: "Ну i жывёлiны ж мы! Месяцаў шэсць я амаль не звяртала ўвагi на яго бескарысную адданасць i раптам, не знайшоўшы паднашэння ад занядбанага мною паклоннiка, растрывожылася, як нявеста, страцiўшы жанiха. Ах, Селiмена, пашкадуеш ты Альцэста, калi ён з вялiкiм болем адыдзе ад цябе!" Пасля спектакля яна спусцiлася ў дзяжурку: - Ну што, Бернар? Як мой кавалер? Вы не пасылалi яго да мяне? - Усё роўна як назнарок, мадмуазэль... Сёння ён не прыходзiў. Першы раз, калi вы мелi ласку згадзiцца прыняць яго, у першую сераду цераз паўгода - на табе, не з'явiўся. - Дзiўная рэч! Можа, яго хто папярэдзiў i ён спалохаўся? | - Напэўна, не, мадмуазэль. Апроч вас i мяне, пра гэта нiхто не ведаў... Вы ж нiкому не гаварылi? Ну, а я тым болей... Я нават сваёй жонцы нi слова. - Тады як вы гэта тлумачыце? - А нiяк не тлумачу, мадмуазэль... Бываюць выпадкi... Можа, надакучыла... Альбо захварэў... Блiжэйшая серада пакажа. Але ў наступную сераду не было нi студэнта, нi фiялак. - Што рабiць, Бернар? Як на вашу думку, мо яго таварышы знойдуць яго?.. Альбо запытацца ў iнспектара вучэльнi? - А якiм гэта чынам, мадмуазэль? Мы ж нават не ведаем яго iмя. - Праўда... Як гэта сумна, Бернар! Прапалi мае надзеi!.. - Ды не, мадмуазэль... Такi быў год удачны для вас!.. А хутка гастролi новы поспех... Нiчога не прапала, усё наперадзе. - Разумныя словы. Няўдзячная я, нядобрая... Але ж я так прывыкла к фiялкам у сераду! Назаўтра яна выехала з Парыжа. Анры Сталь з пачцiвасцю суправаджаў яе. У кожным гатэлi яе пакой быў повен руж. Вярнуўшыся ў Парыж, яна забыла свайго рамантычнага студэнта. Прыкладна цераз год яна атрымала лiст ад палкоўнiка Жэнеўрыера з просьбай прыняць яго па асабiстай справе. Лiст быў карэктны i сур'ёзны. Адмовiць яна не магла. Жэннi прызначыла яму сустрэчу ў суботу пасля поўдня. Ён прыйшоў апрануты ў цывiльнае, у чорным гарнiтуры. Яна прыняла палкоўнiка з грацыёзнай непасрэднасцю, уласцiвай ёй i на сцэне i ў жыццi. Натуральнасць яе паводзiн як бы моўчкi пыталася: "Што яму трэба тут, гэтаму незнаёмаму госцю?" Яна чакала. - Шчыра вам дзякую, мадмуазэль, што маю магчымасць пабачыцца з вамi. I калi я дазволiў сабе прасiць спаткання з вамi, на гэту смеласць штурхаў мяне не iнтэрас мужчыны, а пачуццi бацькi... Я прыйшоў у чорным. Гэта жалоба па маiм сыне, лейтэнанце Андрэ Жэнеўрыеры, забiтым на Мадагаскары два месяцы таму назад. Жэннi зрабiла рух, нiбы хацела сказаць: "Спачуваю вам ад усяго сэрца, але..." - Вы не ведалi майго сына, мадмуазэль, я знаю... Затое ён вас ведаў i захапляўся вамi... Вы мне можаце не даць веры, але ўсё, што я вам скажу, чыстая праўда. Вы - тая адзiная жанчына на свеце, якую ён шанаваў i ўсiм сэрцам любiў... - Баюся паверыць, палкоўнiк... Ён вам прызнаўся? - Не мне, а сваёй сястры, ад якой не таiў нiчога... Усё пачалося ў той дзень, калi яны разам пайшлi на спектакль "Гульня любвi i выпадковасцей". Вярнуўшыся, мае дзецi толькi пра вас i гаварылi: "Якая мяккасць i чысцiня! Жывая паэзiя!" - i яшчэ шмат чаго пахвальнага, у чым я анi не сумняваюся, але якому запал маладосцi, юнацкае iмкненне да iдэалу... Ах, мой небарака сын быў летуценнiк, фантазёр. - Божа мой! - крыкнула Жэннi. - Значыць, гэта ён мне?.. - Ён, мадмуазэль. Мой сын Андрэ. Той самы студэнт полiтэхнiчнай вучэльнi, якi некалькi месяцаў кожную сераду прыносiў вам букет фiялак... |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|