Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Суббота, 14 декабря, 07:35

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Цветы цвели-цветы завяли,
все краски осени отдали.
И мотылек цветка,
что меж страниц заложен,
нас свежей красотой
порадовать не может,
но дарит нас воспоминанием
о жарком лете,
о солнце золотом
и о любви расцвете...

03.07.10 - 15:58
Aйрин

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Як красназорцы зямли сцуралися   ::   Бабареко Адам

Страница: 1 из 3
 
---------------------------------------------

Адам Бабареко

Як красназорцы зямлi сцуралiся



— Чакайце бо, вось мне набегла на памяць! Вы ўсё жалiцеся на долю: «Мусiць доля наша такая. I цяпер праўды няма. Казалi: зямлi будзе ўсiм удосталь. Казалi: усе будуць роўнымi, а дзе ж яно ўсё гэта? Палёгкi нiякай няма. Лiхая наша доля…» А вы?.. Але, пэўна, вы не ведалi Мiхаля Старога з Красназорак, што за балотам, за галамi. Памёр i не дачакаўся таго часу, пра якi ён, бывала, любiў часта казаць: «Эх, прыйдзе час, — але я ўжо, мусiць, не прычакаю, прыйдзе i ўсiх параўнае. Усе будуць роўна гараваць, будуць роўна i панаваць. I мужыкi самi сцураюцца сваёй зямлi, сваёй уласнасцi. От успомнiце некалi маё слова. Сабакам назавеце, калi будзе няпраўда». Дык але ж, на лiха яму, i праўда. Гэтак сталася ў тых жа Красназорках. Я сам на свае вочы бачыў, на свае вушы чуў. Каб хто казаў — не паверыў бы, а то сам. Дык ось слухайце, раскажу вам, як гэта сталася, дык мо i нам льга будзе што пераняць.

Неяк гэтым летам жонка прыстала: паедзь i паедзь у Прыдолле. «Аднак ухадзiлiся з сенам, а там мо паможаш нашым, ды што i дастанеш». Падумаў я, падумаў — i хлеб выходзiць, а дзе яго так скора варвеш, i адзетку няма, запрог каня i паехаў. А ехаць у Прыдолле трэба праз Красназоркi.

Даўно я ўжо праз iх не ехаў. А была гэта звычайная вёсачка, ну двароў мо з сорак.

Будынкi, быццам апенькi, каля пня-цэркаўкi паскучвалiся-паскручвалiся. Пасярэдзiне — вулiца. Сям-там, як тыя тычкi цi пужалы на агародах, тарчалi старэнькiя бярэзiны ды кляны. Як буслы на адной назе, гуськом, пазiраючы ўнiз вочапамi, папрытульвалiся «бабы» з «жураўлямi» i нудна скрыгiталi, п'ючы ранiцою ваду са студняў. Абгароджвалi вёску вузкiя стужкi палеткаў i сенажацяў. З аднаго боку, ушчапiўшы на шыю пацеркi-праслы, пластом разлягаўся выган — мiска з паўбiватаю, перамешанаю травою-кашкаю. Штодзень тут таўклося збiралася — гаўяда. Дык я кажу, звычайныя былi Красназоркi, як i наша вёска.

Я гэта еду сабе, напоркваю свайго цюхцяя гнядога ды паглядаю наабапал дарогi — любуюся на збажынку людскую. А дзень быў лагодны.

От як цяпер памятаю, сонейка сабе песцiцца, палыскаецца ў белых, пухленькiх аладках-воблачках. Паветра над палеткамi калышацца, гойдаецца, i здаецца, быццам за вушы падцягвае жытнiя калосiкi на шнурочках, што звязваюць сiне-смуглыя намiткi лясоў i краскi — рассыпаныя каралi лугоў. Еду i сам сабе думаю: «Добрае жытца, а i ярына паказвае на ўраджай. Добра, у каго многа зямелькi, а вот мне i прырэзку далi, i то не ведаю — цi стане на той год свайго. Жытцо маё нешта хiбiла. Але i як яму не хiбiць — без гною. А яго ж i не збярэш шмат з гэтага вось цюхцяя ды з аднае кароўкi. Ды якi i ёсць, дык хаця б на сваё, а прыдатак… цi будзе шчэ мой…» Так сабе раздумлiваю, не ўгледзеў, калi i ў Красназоркi прыехаў, а гэта ж такi ў аб'езд балота, дык мусiць вёрст з пятнаццаць будзе.

Аб'ехаў я гэта — i што за лiха, няўжо мой гняды дзе звярнуў у Другую дарогу — не пазнаю Красназорак, дый годзе. Гэтак адмянiлiся з таго часу, як я колiсь праз iх праязджаў. Нават аж папытаўся, бо кажуць жа: «Хто пытае, той не блудзiць». Кажуць: Красназоркi.

— А-а, адмянiлiся, — падзiвiўся я.

Шмат новых будынкаў паабапал шырокай вулiцы, як яблычкi зiхацяць. Хораша так гэта паабгароджваны новымi частаколамi, а то i дошчачкамi. За хатамi вiдаць садзiкi пазасаджваны. Так вось i трапечуць сваiмi лiсточкамi, нiбы ўжо вучацца прыманьваць да сябе ў спёку-гарачыню. Не вiдаць штось i цэркаўкi. А дзе, як мне памятаецца, быў выган — здаля вiдаць — калосiцца жытцо, быццам наша балота чаротамi.

«Шмат адмянiлася», — думаю сабе. Толькi з прыезду нашага, нiбы якiя здыхляцiны, валяецца кучак некалькi асунуўшыхся, асiвеўшых будынкаў. Гэта, як я потым дазнаўся, былi гнёзды даўнейшых багацеяў, што камандавалi, бывала, усёй вёскаю.

123


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Дневник свекровиМария Метлицкая79,99 руб.
На пятьдесят оттенков темнееЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Волк с Уолл-стритДжордан Белфорт119,90 руб.
Пятьдесят оттенков серогоЭ. Л. Джеймс149,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]