Каля нябожчыка (на белорусском языке) :: Де Мопассан Ги
Страница: 1 из 2 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕОСЕНЬ В ЛЕСУ 09.09.10 - 15:07 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
---------------------------------------------
Де Мопассан Ги Каля нябожчыка (на белорусском языке) Гi дэ Мапасан Каля нябожчыка Пераклад: Сяргей Шупа Ён памiраў паволi, як памiраюць хворыя на сухоты. Кожнага дня каля другой гадзiны ён садзiўся пад вокнамi гатэля на бульварную лаўку i глядзеў на спакойнае мора. Нейкi час ён сядзеў нерухома, грэючыся на сонцы, i маркотна ўглядваўся ў хвалi Мiжземнага мора. Часам ён пераводзiў позiрк на высокiя горы, што абступалi Мантон, вяршынi якiх патаналi ў смузе. Пасля ён вельмi павольна клаў адну нагу на другую - ногi былi худыя, адны косцi, абцягнутыя тканiнай, - i разгортваў кнiгу, заўсёды тую самую. Ён сядзеў нерухома i чытаў, чытаў вачыма i думкамi - здавалася, што ён чытаў усiм сваiм нядужым целам, а душа яго патанала, гублялася, знiкала ў гэтай кнiзе, аж пакуль пасвяжэлае паветра не выцiскала з яго грудзей кашаль. Тады ён уставаў i адыходзiў. Гэта быў высокi немец з белай барадой. Ён абедаў i вячэраў у сваiм пакоi i нi з кiм не размаўляў. Нейкая няясная цiкаўнасць цягнула мяне да яго. Аднойчы я сеў побач з iм, таксама дзеля прылiку ўзяўшы з сабой кнiгу - томiк вершаў Мюсэ. Я пачаў чытаць паэму "Раля". Мой сусед раптам спытаўся ў мяне на добрай французскай мове: - Цi ведаеце вы нямецкую мову? - Нi слова. - Шкада. Бо калi ўжо лёс звёў нас разам, я б паказаў вам каштоўную рэч: вось гэтую кнiгу. - Што ж гэта за кнiга? - Гэта кнiга майго настаўнiка Шапэнгаўэра з яго заўвагамi. Як бачыце, усе палi паспiсваны яго почыркам. Я з павагай узяў кнiгу i стаў глядзець на гэтыя незразумелыя мне словы, за якiмi хавалiся несмяротныя думкi вялiкага вучонага, што здолеў так разладзiць i зблытаць людскiя мары i спадзяваннi, як нiхто да яго. I неяк раптоўна згадалiся радкi Мюсэ: Цi спiш ты задаволены, Вальтэр, I цi твая гiдлiвая ўсмешка Яшчэ лунае над тваёй магiлай? I я мiмаволi параўнаў дзiцячы, манаскi сарказм Вальтэра з непераможнай iронiяй нямецкага фiлосафа, уплыў якога на думкi людзей i дагэтуль застаецца вельмi глыбокi. Хай нехта пратэстуе або злуецца, хай абураецца або захапляецца, але Шапэнгаўэр адзначыў чалавецтва пячаткай сваёй пагарды i расчаравання. Дасведчаны жуiр, ён спляжыў надзеi, спадзяваннi, паэзiю i iншыя хiмеры, знiшчыў iмкненнi, разбiў давер мiж людзьмi, забiў каханне, зрынуў культ-iдэал жанчыны, загубiў iлюзii сэрца, выканаў найвялiкшую ў гiсторыi скептычна-разбуральную працу. Ён насмяяўся з усяго, спустошыў усё. I нават сёння ўсе тыя, хто яго ненавiдзiць, напэўна ўсё ж маюць у галаве драбочкi яго думак. - Дык вы асабiста ведалi Шапэнгаўэра? - запытаўся я ў немца. Ён сумна ўсмiхнуўся: - Аж да самай смерцi, пане. I ён пачаў апавядаць пра яго. Ён расказаў пра тое амаль звышнатуральнае ўражанне, якое гэты дзiўны чалавек рабiў на ўсiх, хто з iм сутыкаўся. Ён расказаў мне пра сустрэчу гэтага старога разбуральнiка з адным французскiм палiтыкам, тэарэтыкам-рэспублiканцам, якi, захацеўшы пабачыць Шапэнгаўэра, знайшоў яго ў пiвярнi ў атачэннi вучняў. Француз убачыў перад сабой худога з'едлiвага старога з маршчынiстым тварам. Ён смяяўся незабыўным смехам, адным сваiм словам iрваў i разрываў на шматкi думкi i перакананнi, як сабака, што падчас гульнi зубамi раздзiрае кавалкi тканiны. I ён паўтарыў мне словы, што выкрыкнуў гэты француз, калi напалоханы i ледзь не звар'яцелы выбег ад Шапэнгаўэра: - Здаецца, я прабыў гадзiну побач з самiм д'яблам! Стары дадаў: - У яго i сапраўды была жахлiвая ўсмешка, ад якое нам рабiлася страшна, нават пасля яго смерцi. Калi вам цiкава, я раскажу пра выпадак, амаль нiкому не вядомы. I ён пачаў стомленым голасам сваё апавяданне, што час ад часу перарывалася прыступамi кашлю: - Калi Шапэнгаўэр памёр, мы дамовiлiся, што будзем па чарзе сядзець пры нябожчыку па двое аж да ранiцы. Ён ляжаў у вялiкiм, проста ўбраным цьмяным пакоi. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|