Каханы горад (на белорусском языке) :: Юстапчик С (Адамович
Страница: 29 из 29 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕНе пишите стихов обо мне, умных строк не слагайте, 13.05.10 - 05:18 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Але-ж, каб верыць гэтак, трэба ўзьверыцца перш, што можна будзе неяк, дзiвам нейкiм, такi канец абмiнуць. Не, не абмiнуць яго нiяк, бо - канец-жа, пусты канец, i гэты-ж падлей ужо зробiць усё, каб нiякае "можа" ня вываражыла надвая...
А - "каханы горад"? - "Можа спаць спакойна"... Можа, iзноў - "можа"... Спакойна спаў у палатцы, салодка хроп ужо Ахмет. Слаўны хлопец... А можа "можа"! Можа зь Вiктаравае сакрэтнай падвучкi раду такую добрую Валiку падаткнуў? "Слаўны хлопец" - цi-ж не здаваўся ўжо такiм сяньня й Вiктар, як алеем увесь сплываў, i пра "давер", а не агiдны вералом падумалася й самому... Калi-ж не, калi запраўды "слаўны хлопец" - дык i перад iм, перад Ахметам, рашчынiцца заўтра тое-ж "можа" - "можа"... Чаму не перасьцярог начальнiка, ня спынiў, урэшце - не данёс адразу? Суўдзельнiк... ...Дзiрачка ад кулi ў палатне палаткi - маленькае вакенца ў неба... Юрка... Дзе Юрка, што Юрка... Вакенца ў неба... Неба... Вера ў неба... Вера... Так, "вакенца ў неба" - iзноў падказвае такi просты шлях. Шлях разьвiтаньня зь зямлёй, паратунку ад нудна-пакутнага "зафтра"... Шлях ад Веры цi - да Веры? Шлях веры... Так, наважана. I ўжо цьвёрдая, наважаная, як нiколi, як не свая - бязвольная рука. "Ты тчэш, бязвольная рука". Адкуль гэта? Цi ня ўсёроўна цяпер... Рука - у сэрца. Дзе яно, сэрца? Гулка калоцiць-б'е нешта ў грудзёх, як не рассадзiць iх, запаўняе бiцьцём сваiм грудзi ўсе, не пазнаць, не знайсьцi яго, дзе яно, што павiнна быць - маленькi, трапяткi камячок-сэрца, што павiнна зараз - сьцiхнуць навекi. Грудзi поўныя сэрцам, жывым яшчэ, нясьцiханным... Ды ня здрыгнулася рука - першы й апошнi раз у жыцьцi, бязвольная рука, хоць стрэл кiравала проста ў сэрца, сабе самому ў сэрца, дзе й цяпер яшчэ - i ўжо толькi там - поўна было ўсё аднэй - Верай... Вiктар прыбег адразу, яшчэ добра ня ўцямiўшы, чаго хоча запыханы Ахмет. Так, усё як найлепш, iзноў больш, як спадзявана. Насьмерць? Усёроўна... Трохi толькi крывёю запырсканы партрэт, зь яе партрэт - як жывая - сам, мусiць, маляваў, а не хвалiўся-ж, не паказваў нiколi й нiкому. Цяпер гэта - ягоная, Вiктарава собскасьць. Цяпер - толькi гэта, а пасьля - пасьля i жывая зусiм сама. Што - не насьмерць? Усёроўна, усёроўна... Ахмет - па лекара... Ды дармо, усёроўна, усёроўна. Каб сабе i выжыў навет - толькi адцяжачка, адтэрмiнаваньне пэўнага, наканаванага, i нат - самым... Але-ж, двух, можна лiчыць, усёроўна, як суступiлi. Застаецца адзiн, ён Вiктар - "пераможац". Яму - перамога й слава, слава й перамога, gloria-victoria. Яму, толькi яму аднаму усьмiхнецца знаёмы дом, зялёны сад i той пагляд... |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|