Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Суббота, 18 мая, 18:08

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

ОСЕНЬ

Всё ближе с осенью я чувствую родство,
Исповедальницей мне тихая подруга,
Мне горько нравятся прощанье и разлука,
И утомительно мне встречи торжество.
И одиночества задумчивая грусть,
И чувство вечности застывшего мгновенья...
Тогда я к новому свиданию очнусь
И Музы дальнее услышу пенье.

21.08.10 - 11:34
Владимир Ванке

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Клубок гадзюк (на белорусском языке)   ::   Мориак Франсуа

Страница: 84 из 85
 
Дарагая сястра, мы перажываем цяпер перыяд крызiсу, i нам неабходна вырашыць адну вострую i важную для нас праблему - як быць са спадчынай? Калi мы будзем захоўваць кiпы банкаўскiх бiлетаў у сейфе, то давядзецца пражываць наш капiтал, а гэта ўжо няшчасце. Калi купiць на гэтыя грошы акцыi i стрыгчы купоны, то ўцехi таксама мала: курс акцый увесь час падае. Як бачыш, у любым выпадку мы будзем несцi страты. Таму я лiчу, што разумней за ўсё будзе захаваць крэдытныя бiлеты Французскага банка. Франк сёння каштуе ўсяго чатыры су, але ён забяспечаны вялiкiм залатым запасам. У гэтых справах бацька наш меў багаты вопыт, i мы павiнны браць з яго прыклад. У французаў з'явiлася небяспечная схiльнасць: абавязкова пускаць свой капiтал у якую-небудзь справу. Жэнеўева, нiколi не паддавайся на гэтую спакусу. I яшчэ: цяпер такi час, што жыць трэба прасцей, асаблiва не разганяцца, эканомiць, даражыць кожным франкам. Ну, а калi спатрэбiцца мая парада, я заўсёды да тваiх паслуг, - гэта ты ведаеш. Час, канешне, змрочны, трывожны, але сачыць за справамi на бiржах трэба ўважлiва: кожны дзень можа прынесцi i добры выпадак выкарыстаць капiтал. Я, напрыклад, цяпер усё прыглядаюся да каньяку маркi "Кiна" i анiсавай гарэлкi. Думаю, што крызiсу ў гандлi гэтымi таварамi не чакаецца, трэба толькi дзейнiчаць смела i разам з тым абачлiва.

Ты парадавала мяне прыемнымi весткамi пра Янiну. Не варта баяцца яе празмернай набожнасцi. Самае галоўнае, каб яна забылася пра Фiлi. Усё астатняе само памалу ўладзiцца: Янiна з нашай пароды, а ў нас заўсёды ўмелi не злоўжываць самымi прыемнымi забавамi.

Да пабачэння, дарагая Жэнеўева! У сераду прыеду.

Цалую цябе. Твой брат Хюбэр.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

Янiна - Хюбэру

Дарагi дзядзечка! Прашу Вашай дапамогi. Мы пасварылiся з мамай. Яна нiяк не хоча паказаць мне дзядулевага "дзённiка". Кажа, што варта мне толькi яго прачытаць i ад маёй павагi да дзядулi нiчога не застанецца. Але калi яна ўжо так беражэ маю добрую памяць пра нябожчыка, то чаму тады кожны дзень паўтарае мне: "Ты i ўявiць сабе не можаш, як непрыгожа ён пiша пра цябе!.. Нават i знешнасцi тваёй не пашкадаваў!.." Яшчэ больш мяне здзiўляе тое, з якой ахвотай яна дала мне прачытаць Ваша пiсьмо, дзе Вы каменцiруеце "дзённiк"...

Мама стамiлася ваяваць са мной i сказала нядаўна, што аддасць мне дзядулевы запiскi, калi Вы палiчыце гэта патрэбным, - яна ва ўсiм спасылаецца на Вас. I вось я звяртаюся да Вас, да Вашага пачуцця справядлiвасцi.

Перш за ўсё дазвольце адразу зняць тую перашкоду, якая датычыць асабiста мяне: як бы жорстка нi гаварыў пра мяне дзядуля ў "дзённiку", паверце: сама я суджу сябе яшчэ больш строга. I яшчэ: я ўпэўнена, што жорсткасць яго не пашыраецца на тую няшчасную жанчыну, якая да самай яго смерцi была побач з iм у Калезе.

Даруйце мне, дзядзечка, але не магу я пагадзiцца з Вамi ў галоўным: я адзiны сведка апошнiх дзён дзядулi i ведаю, якiя былi ў яго пачуццi ў той час. Вы папракаеце яго за туманную, нездаровую набожнасць. Аднак дазвольце Вам сказаць, што ў Калезе ён тройчы сустракаўся з прыхадскiм святаром (першы раз у канцы кастрычнiка i два разы ў лiстападзе). Дарэчы, Вы можаце папытацца пра гэта ў самога святара. Мама гаворыць, што ў "дзённiку", дзе пазначаны ўсе падрабязнасцi дзядулевага жыцця, чамусьцi нiчога не напiсана пра гэтыя сустрэчы. Гутаркi са святаром мелi, безумоўна, iстотны ўплыў на перамены ў душэўным настроi нашага дзядулi, а нiчога не сказана пра iх у дзённiку толькi таму, што ён не паспеў напiсаць пра гэта. Мама ж сама гаворыць, што запiскi абрываюцца на паўслове. Я асабiста не сумняваюся, што смерць забрала дзядулю якраз у той момант, калi ён хацеў сказаць пра сваю споведзь. I дарэмна будзеце вы мне пярэчыць, што калi б ён атрымаў адпушчэнне грахоў, то пайшоў бы да прычасця. Я добра памятаю тыя словы, якiя паўтараў мне дзядуля за дзень да сваёй смерцi: ён усё бедаваў, што яшчэ не варты прыняць прычасце, i вырашыў пачакаць да каляд.

1<<838485


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Пятьдесят оттенков свободыЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Завещание рождественской уткиДарья Донцова89,90 руб.
Волк с Уолл-стритДжордан Белфорт119,90 руб.
Пятьдесят оттенков серогоЭ. Л. Джеймс149,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]