Крыница (на белорусском языке) :: Колас Якуб
Страница: 3 из 3 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕБоже! Как больно и как одиноко! 11.08.10 - 07:33 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Ён так i застаўся тут, каля гэтай гары-сiраты, i толькi адзiн разганяў яе журбу; часамi ўсмешка засмучанай радасцi асвячала яе жоўтыя схiлы.
Скончыўшы песню, жаваранак сеў на камень, што ляжаў на самым версе гары, i сказаў: - Паслухай, мацi, а да цябе прыйшлi дарагiя госцi, толькi яны баяцца зiрнуць табе ў вочы. На купiнках сiўца блiшчалi, як слёзы, буйныя кроплi расы. - Ах, мiлая матуля, - загаманiлi кроплi, - мы прыйшлi, бо вельмi ж смуцiлiся па табе ў далёкiх невядомых краях. Мы - часткi твае роднай крынiчкi, што цякла з твайго сэрца. Даруй жа нам, матка, што мы не паслухалi цябе. - I расказалi аб сваiм бадзяннi. Аб чым маглi сказаць яны, падумайце самi. Гара ж iм сказала: - За тое, што вы не паслухалi свае маткi i кiнулi сваю радзiму, вы будзеце вечна кружыцца па свеце i нiколi не збудзеце сваёй жальбы па родных кутках, i нiдзе не будзеце мець вы прытулку на свеце. Прыгрэла сонейка, заззялi кропелькi дарагiмi каменнямi i знiклi. Куды ж яны дзелiся? Куды? |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|