Кучаравае дрэва (на белорусском языке) :: Колас Якуб
Страница: 2 из 2 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕВ последний раз 13.05.10 - 05:18 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Лес iх чуў, чула поле, i луг, i трава, i вада, i збожжа на полi, але цi ведаў хто аб думках Кучаравага дрэва?
А былi ў яго думкi, глыбока затоеныя, для чужых вачэй i вушэй непрыметныя i нячутныя. Часамi супакойвалiся яны i нiбы знiкалi зусiм, а часамi вiхрылiся, бы мяцелiца ў полi, i балючы след пакiдалi дзесь там, у глыбiнях, а сукрыта жылi i жылi. Хто iх ведаў? Хто iх чуў? Нiхто. Адчувала iх толькi само Кучаравае дрэва ды той вецер-лятун трохi ведаў. Ой, шмат чаго ведае ён! Недарма ж ён вiхрыцца па свеце. Нават голас былiнкi не мiне яго вуха. Набяжыць гэты вар'ят-вецер, прыпадзе гарачаю шчакою да халоднага лiсця i пачне i пачне шалясцець-шапацець аб тых дрэвах, што параскiданы, як i гэтае дрэва, па ўсiх прасторах зямлi. У гэтым шэпце неспакойнага ветру чулiся дакоры тых дрэў i скарга iх на Кучаравае дрэва: i навошта яно так моцна зраслося з гэтым грунтам? I каму яно аддае гэты песенны дар? А для iх, для раднi, дзе i быў заложан гэты дар, што дае? Адзiн толькi водгук прыгожых песень, толькi водблiск агню, адны толькi iскрачкi з таго кастра, што гарыць для другiх. Шумiць-шалясцiць неспакойны вецер, калыша буйнае лiсце. Многа гарчэчы ў гэтым шалясценнi беспрытульнага ветру. Слухае Кучаравае дрэва, i постаць яго ахiнаецца ў цень. I шэпча яно ў адказ гэтым звадлiвым, горкiм дакорам: - Ну, што ж. Так сталася. Я тут вырасла. Сокi гэтай зямлi, куды ўрасло маё карэнне, пералiлiся ў сэрца маё i ў думкi мае, i гучаць яны ў песнях маiх... Эх, многа цяжкiх хвiлiн перажыло Кучаравае дрэва! У глыбi, дзесь у нетрах гэтай глыбi, ёсць нiкому невiдочныя скрыжалi, а на iх запiсаны мукi i боль, аб якiх часам нiхто не ведае i не здагадваецца. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|