Купальския светляки (на белорусском языке) :: Колас Якуб
Страница: 1 из 2 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕВходят Дункан, Малькольм, Дональбайн и Ленокс со свитой. 13.05.10 - 08:05 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
---------------------------------------------
Колас Якуб Купальскiя светлякi (на белорусском языке) Якуб Колас Купальскiя светлякi Расцярушыла ночка свой цёмны пыл, распляла над зямлёю свае чорныя косы, а сама, як мацi, прытаiлася ў лесе, каб вартаваць i ахоўваць сон людзей i сон прыроды. Гэта была добрая ночка. А каб на зямлi не было так маркотна ў часе яе прыходу, яна пазмятала з неба ўсе хмаркi, i яно заззяла тысячамi рознакаляровых агеньчыкаў-зорак. Слаўна блiшчалi гэтыя адвечныя нябесныя вочы. Яны дрыгацелi ў пералiвах жывых агнёў, нiбы брыльянцiстыя матылькi, што, сеўшы на краску, трапечуць крыльцамi, сатканымi з праменняў. А можа, яны, робячы гэтыя дзiўныя рухi, спявалi там свае песнi, але голас песень не мог даляцець да зямлi з бяздонных глыбiнь, бо зоркi былi вельмi далёка ад яе. Аднак было добра адно тое, што бляск зорак асвятляў i ночку i тым самым рабiў меней адчувальным змрок. Тыя ж, каму прыходзiлася ў гэты час быць у далёкай дарозе, калi ў сэрца закрадалася трывожная думка: а цi той гэта шлях? - пазiралi на зоры i па iх знаходзiлi дарогу. А калi хто прачынаўся ўночы i таксама заўважаў зоркi на небе, дык i яму было весялей, i ён выказваў уголас сваё здаваленне. Адзiн чалавек шукаў у гэтую ноч кветку папарацi, бо кажуць, што ў купальскую ноч зацвiтае яна агнявiстым цветам. Многа людзей шукала гэтую кветку, але нiхто не знайшоў па той простай прычыне, што папараць нiколi не цвiла з таго часу, калi пачала расцi на свеце. Аднак чалавек усё ж такi знайшоў кветку папарацi, i гэта нiколечкi не супярэчыць таму, што гаварылася раней, бо гэты чалавек не сапраўдны, а казачны. У казцы ж усё можа быць. Гэтая знаходка зрабiла чалавека шчаслiвым. Усякiя згрызоты i непрыемнасцi не краналi яго. На душы ў яго было спакойна i радасна. А цiкавей за ўсё тое, што яму сталi вядомы галасы прыроды i ён мог разумець яе думкi. Iдзе чалавек i чуе, як перамаўляюцца дрэвы мiж сабою. Ён спынiўся. Яго зацiкавiла гутарка двух велiзарных дубоў, што стаялi ўскрай лесу. Ноч, цiшыня, блiсканне тысяч зор, як вiдаць, настроiлi iх на фiласофскi лад. - Чым цiкава жыццё, - казаў адзiн дуб, - дык гэта тым, што яно хоць i iдзе па пэўных законах, але вечна змяняецца i разгортвае новыя старонкi. I колькi б ты нi жыў, нiколi не пасягнеш яго мнагалучнасцi. - У гэтым i ёсць мудрасць жыцця, брат мой дуб, бо калi б мы пазналi яго таямнiцы, нам не было б i ахвоты жыць на свеце. - I няўжо ж нiколi, ну, не мы, а нашы патомкi, не дасягнуць гэтага сусвету ва ўсёй яго складанасцi? - Думаю, што нiколi. Бо вось i мы: чым больш высока падымаемся над зямлёю, тым большыя i шырэйшыя далягляды адчыняюцца перад намi... Я, ведаеш, люблю гэтыя блiскучыя зоры: iх святло i вабiць i прыцягвае. - Знайшоў чым захапляцца, дурань стары! Хi-хi-хi! - пачуўся новы тоненькi-тоненькi галасок, якi iшоў аднекуль з-пад каранёў дуба. Чалавек зiрнуў унiз. Па дубовых каранях i па траве пад дубамi поўзалi харошанькiя светлячкi. Галоўкi ў iх былi цёмныя, можа, iх зацямняла ноч, бо яна стаяла тут недалёка i таксама слухала музыку цiшынi i шолахi прыроды, яе гутарку. Затое ж жывоцiкi гэтых светлячкоў-жучкоў свяцiлiся зеленаватымi агеньчыкамi. Але трэба было вельмi ўважлiва прыглядацца, каб iх прымецiць. Чалавек стаў слухаць, аб чым гаманiлi светлячкi. Iх было тут вельмi многа. З iх чарады абабраўся адзiн жучок. Сам ён быў тоненькi, але жывоцiк меў крыху таўсцейшы, з прычыны чаго i агеньчык яго выдаваўся крыху больш прыметна. Ён прымасцiўся на кары дубовага кораня, нарыхтаваўшыся сказаць прамову жучынай грамадцы. I ён сказаў: - Ёсць многа на свеце агнёў, але яны аджылi свой час. Жыццё не стаiць на адным месцы, як казаў - вы чулi самi - i гэты дуб, значыць, i агонь павiнен перайсцi ў iншыя формы. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|