Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Четверг, 02 мая, 04:45

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Развратница! Как ты влечёшь к себе, как манишь, как изощрённо соблазняешь,
Какою мощною волной к тебе прибьет, - какой покой?
Как ты напыщенна, ревнива - тебя нельзя делить ни с кем,
До тошноты ты говорлива - побойся бога, ты не с тем!
Ты разрушаешь наши души - то знает каждый, но молчит,
И затыкаешь силой уши, когда наглец тебя бранит.... >>

19.08.10 - 14:53
Наталья Городецкая nata6

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Лист Якуба Малькевича (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 5 из 6
 
Я чалавек просты i невучоны, дык не вельмi складна апiшу, як жывуць малыя дзецi i ўся iх сям'я, але затое чыстую праўду скажу. Эх, горка i кепска жывецца бедным хлопчыкам без роднай маткi! Гэта ў Хведара Тамiлоўскага. Дык адзiн большанькi хлапчук, можа, яму гадоў якiх сем або восем - не Хведараў, а яго жонкi, якую ён забiў, за што i адседзеў два гады. А меншы - родны сын Хведараў, i яму, можа, якiх год тры цi трохi больш. Забiў Хведар жонку з зайздрасцi, i ўзяў ён быў яе дзеля выгады, а жыць з ёю не хацеў. I гэтыя два хлапчукi за свой кароткi век вельмi ж гора, небарачыны, ужылi. Няма ў iх цяпер нiякага скутку, цi як тут сказаць, каб iм прасветлую гадзiну мець. У Хведара дзве сястры ёсць, дык старэйшая, Матыльда, спрыяе Хведару, гэтакая самая, як i ён, наглая i ненаедная. А маладзейшая, Анэта, толькi i ёсць абарона гэтых малых. Яна нейкi, можна сказаць, вырадак ува ўсёй iх сям'i, не падобна на ўсiх iх. Ёй i самой дрэнна тутака жыць пры гэтакiм браце. Як ён у астрозе сядзеў, дык яна за мужчыну была i на полi, i дома. А гэтыя малыя нават жыццём сваiм рашалi, плакалi i рыдалi, калi бацька жанiўся. Большы - ён жа ўсё ўжо ведае. Пра яго гэта я i хачу напiсаць, бо меншы то гэты яшчэ як воск, што з яго хочаш, тое i зробiш. Ён яшчэ нiчога не ведае, i лепш, можа, каб i не ведаў. А большы ўсё змалку дзён сваiх уведаў, на няшчасце сваё. Калi Хведар Тамiлоўскi жанiўся, дык пад акном народ стаяў, i некаторыя рагаталi з гэтага вяселля, бо ён iзноў узяў з-за выгады i набраў пасагу чорт што. Дык iзноў у хаце з гэтаю Зосяю ў яго дабра не будзе. А большы хлапчук, не Хведараў, а той, першай яго жонкi, як дзiкi нейкi i як бы скалечаны застаўся. Пра гэта я колькi разоў чуў ад самое Анэты, якая за малых вельмi абстайвае, а пасля я пачаў сам прыглядацца адно ж праўда. Тады я ўспомнiў, што яшчэ як ён быў меншы, дык як Хведар бiў раз на панадворку паленам яго мацi нябожчыцу, дык я прыбег па-суседску ратаваць. А малы гэты стаiць каля платца i дрыжыць увесь. I нейк не па-людску глядзiць. Можа, ён тады нiчога не бачыў больш, апроч гэтага палена, якое бiла ў плечы яго мацi. З таго часу ўжо колькi год прайшло, а ён часта гэтаксама глядзiць. Памятаю, калi яна, мацi яго, колькi дзён была непахаваная - усё следства вялi, - дык ён не адыходзiў ад яе нежывой i гэтаксама глядзеў. Не плакаў, а глядзеў гэтак страшна. Я па-суседску прыйшоў зняць з яе мерку, каб труну зрабiць, бо я сталяр, а ён стаiць i вокам не змiгне. Дык мне самому стала страшна ад гэтага яго зiрку. Вялiкi жаль агарнуў маё сэрца, i з таго самага часу я калi ўбачу яго, дык маё сэрца крывёю аблiваецца. Бо я i сам, сказаць, гледзячы на яго, успамiнаю, як я гадаваўся. Я просты чалавек i не ведаю, што са мною часамi робiцца. Паеду араць i ўспомню гэтага хлапчука; дык жаль душу агорне, i пакуль забудуся, дык хоць немаведама дзе дзецца. Гэтаксама i з яго цёткаю Анэтаю, сама гаварыла; за гэта яе ў хаце i не любяць. А гэтыя людзi ў iх у сям'i жывуць сабе - ядуць, п'юць, спяць, робяць, сварацца i нiчога не бачаць i нiчога гэтага не ведаюць, што можа быць усё гэта на свеце. А гэты хлапец нешта ўсё як бы бачыць i маўчыць. Нешта з яго будзе, калi ён вырасце. Дык от я i хачу тут напiсаць вам, дарагiя таварышы, у рэдакцыю газеты (бо я не ведаю, куды больш пiсаць пра гэта), каб, можа, якая апека была над гэтым хлапцом, цi што, а то вельмi ж i цяпер яму нясоладка жыць. А яшчэ каб якi-небудзь закон быў, каб прыглядацца, калi судзяць, да таго, напрыклад, што Хведар зрабiў з гэтым хлапцом, калi бiў i забiў яго мацеру, бо сядзець у астрозе то ён сядзеў два гады, але што гэта памагло? Ён мог пасядзець i адзiн месяц, i дзесяць год, i адно ўсё роўна было б. I яго калi засуджвалi, дык толькi i ўспамянулi, што хлопца асiрацiў. А можа, ён зрабiў з гэтым хлапцом нешта больш! А можа, ён яго зрабiў гэтакiм, што ён колькi будзе жыць, дык не будзе падобным на ўсiх.

1<<456


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Французские дети не капризничают. Уни...Кэтрин Кроуфорд99 руб.
ИнферноДэн Браун199 руб.
Волк с Уолл-стритДжордан Белфорт119,90 руб.
Дневник свекровиМария Метлицкая79,99 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]