Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Пятница, 24 мая, 08:17

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Разорвал молчание колокольный звон,
Мне в который раз уже снится тот же сон,
Как икона бледная в небесах луна,
Маленькая девочка среди звёзд одна.

Шепчут губы детские, глядя в небеса,
И примолкли жуткие тёмные леса.
Ангелы, как голуби кружатся над ней,
А на крыльях ангелов тысячи огней.... >>

28.08.10 - 11:27
Commod

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Лявон Бушмар (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 42 из 43
 
Вiнцанцюк апраўдваўся:

- Адкуль, таварышы, такi паклёп на мяне? Я Богу душою хiба толькi вiнен. Што! Няўжо я сваю кватэру буду падпальваць. Уся ж адзежа мая там прапала.

Тады нехта здагадаўся:

- Вось тут i музыка ўся, што ты на гэтым выехаць хацеў: хто бо на цябе падумае, калi ты сам туды перабраўся!

Раптам з натоўпу праплiшчылася наперад, у круг, Амiля, заплаканая, устрывожаная.

- Бушмар! - крыкнула яна слабым, змучаным голасам. - Гад, згубiцель! Што ты нарабiў!.. Звер!.. Як жа дараваць табе!.. Хто ж табе цяпер падаруе!.. За ўсё!

Яна цяпер як бы расцвiла ўся ад трывожнай узбуджанасцi. Малая постаццю, з маладым бляскам вачэй, яна выглядала, як дзяўчынка.

Бушмар азiраўся.

- Звязаць яго!

- У суд!

Ён ужо не баранiўся. Не было карысцi. Зiрк яго ўпаў туды, дзе людзей радзей было. Там Галена трымала на руках дзiцянё. Другое, Амiлiна, трымалася за яе, напапоханае, сплаканае. Вось туды падышла i Амiля. Ён адвярнуўся.

Андрэй заўважыў: нейкае падабенства ў Вiнцанцюка з'явiлася цяпер да нябожчыка бацькi. Вiнцанцюк выў слязьмi.



Цэлую ноч быў неспакой у калгасе: пажарышча курэла да самага рання. Змучаныя гэтакаю трывогаю пасля дзённай працы, людзi пад дзень разыходзiлiся адпачываць.

Ужо бялела тады неба на ўсходзе. Запахла з поля здароўем расы. Поле драмала, лясы маўчалi.

Праходзячы паўз пажарышча дадому, Андрэй спынiўся. Глядзеў, як пусцела навокал ад людзей, i толькi вартавыя хадзiлi ля пажарышча. Ён увайшоў у хату. Там Галена стаяла над дзецьмi - яны ўсе як пазбiралiся разам у трывозе, гэтак i паснулi. Жонка яго стаяла ля стала i маўчала. I ўсе яны не гаварылi, чуючы i так, без слоў адно аднаго.

За вокнамi цiха было.

Там Уладзя хадзiў яшчэ па двары. Узбуджанасць гнала ад яго ўсялякую ўтому. Ён стаяў з вартаўнiкамi, так хадзiў. Пасля падаўся ён да Андрэевай кватэры - пераспаць да ранiцы. Ля ганка, дзе дубы (лесавыя пасланцы ў поле) застылi ў перадранiшняй дрымоце, цямнела ў водблiску неба чалавечая постаць.

- Амiля! - пазнаў ён.

Яна маўклiва глянула на яго.

- Што думаеш?

Яна адказала не адразу:

- Так... Нiчога не думаю... I пра ўсё думаю... думаецца...

Пасля яшчэ:

- Як даўней усё...

- Што?

- Жылося...

Яна не скончыла сваёй думкi, чамусьцi ўсмiхнулася i глянула цiха i спакойна на яго. Вочы яе чулiся ў змроку, i голас усё меў у сабе сляды трывожнай знерваванасцi:

- А ты адзiн ходзiш... чаго?..

Але ён нiчога не адказваў. Ён узяў яе за руку, другую яна сама працягнула яму.

- Родная... ты...

Яны пайшлi да Андрэя, несучы ў сабе радасць сваёй новай блiзкасцi.

Назаўтра зноў позняе лета зiхацела сонцам. Дзень быў капатлiвым, гарачым. Надвечар меўся адбыцца сход. Сход збiраўся быць бурным i доўгiм.

* * *

Следства не цягнулася доўга. Бушмара i Вiнцанцюкоў судзiлi ўвосень. Бушмар адбываў кару.

За тыя гады яшчэ некалькi новых будынкаў вырасла паўз лес. Бушмар больш у гэтую мясцiну не вярнуўся. Ён знiк.

* * *

Другая гiсторыя перад намi. Гiсторыя сыноў Амiлi i Галены. Яны растуць, каб дзейнымi ўвайсцi ў новае жыццё.

Гэтае ж апавяданне скончана.

1929

Каментары

Друкуецца па кнiзе "Лявон Бушмар" (Менск, БДВ, 1930). Упершыню апублiкавана ў часопiсе "Узвышша", 1929, №7-10. Завершаны ў сакавiку 1929 года. У тэксце аповесцi, апублiкаванай асобным выданнем, паметка ў канцы: "Слуцак".

Неўзабаве пасля публiкацыi аповесцi з'явiўся артыкул крытыка Алеся Кучара "Пра адну рэакцыйную аповесць" (Маладняк, 1931, №1), якi азначаў круты паварот афiцыйнай лiтаратурнай крытыкi ў адносiнах да творчай суполкi "Узвышша" наогул i творчасцi Кузьмы Чорнага ў прыватнасцi. А.Кучар прызнаў аповесць таленавiтай, але тым не менш "рэакцыйнай", бо празаiк слаба паказаў класавую барацьбу, а паводзiны герояў тлумачыў з пункту погляду буржуазнага сенсуалiзму. Лявон Бушмар, галоўны герой аповесцi, на думку крытыка, выклiкае спачуванне, а не асуджэнне, а аўтар шукае "матывы для апраўдання яго ўчынкаў".

1<<414243


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Пятьдесят оттенков серогоЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
ИнферноДэн Браун199 руб.
Дневник свекровиМария Метлицкая79,99 руб.
Пятьдесят оттенков свободыЭ. Л. Джеймс149,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]