Маё дзела цялячае (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница: 7 из 7 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕУважаемые господа! Недавно открылся сайт www.yuri-kuzovkov.ru, на котором содержатся тексты и иллюстрации к моим книгам: «Глобализация и спираль истории», «Мировая история коррупции», «История коррупции в России». Предлагаю разместить тексты этих книг в Вашей интернет-библиотеке. Вы можете скачать интернет-версии всех трех книг с сайта www.yuri-kuzovkov.... >> 16.08.10 - 10:00 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Як ужо ўсе былi ў зборы, заскрыпеў дзвярыма Мацвей Сцепанец i, не пераступiўшы яшчэ нават парога, загаварыў з нейкаю калючаю ўсмешкаю ў голасе: - Гы!.. Далi свабоду; свабода, нечага сказаць! Каб майму ворагу гэтакая свабода. - Чаму, што? - запыталiся ўсе разам. - Што?! - заскрыпеў Мацвей. - Даўней пры Мiкалаю старшынёю альбо старастаю хто быў?!. Самы першы багатыр! К яму i даступу не было. А цяпер што?! Тая самая трасца! Хто цяпер у нас у сельсавеце?! Кiралейза з Цурубалкам - самыя "дзедзiчы". Чорт к яму цяпер прыступiцца. Сёння я быў у iх на хутарох, каб дроў як трохi прыдабыць, бо яны размяркоўваюць на сваё вобчаства шэсць кубаў дроў, якiя адпусцiла ляснiцтва цераз iспалком, - а дровы яны ўжо размеркавалi мiж сваiмi шваграмi ды кумамi. А Свiнкоўскi, якi быў там, дык проста сказаў, што багаты больш павiнен даставаць ад "савета", бо ён больш дае прадналогу, чым бедны. Вось табе i тая хвалёная свабода! - А хто ж вiнават? - запытаўся Юлiк Карнавух. - Пэўна, што не я, - адказаў Мацвей. - На нашых людзей яшчэ патрэбен бiзун, - умяшаўся Тарас Смольскi. - Я чуў, што як "iх" выбiралi, дык на сходзе нашых нiкога не было. Усякi ўсё, сукiн сын, хоча, каб нехта за яго. А пэўна, каб нашы ўсе былi, то выбралi б каго-небудзь лепшага. - I ты ж не быў! - гукнуў нехта з кутка. - Як бы за мною астаноўка, - засердзiўся Тарас. - Гаворыш чорт ведае што. Што я там адзiн памог бы каму? Ды мне i часу не было - я парсюку катух гарадзiў. - А мне тады нездаровiлася, - абазваўся Мацвей. - I калi я не быў, дык i ўсiм не трэба iсцi?! - Годзе пералiваць з пустога ў парожняе, - сказаў Юлiк Карнавух. - Усе вы роўныя чэрцi. Слухайце: чуў я, што ў многiх хутаранцаў паўменшвалася ў спiсах жывёлы - каб зменшыць падатак. А з дрывамi гэта праўда? - абярнуўся ён да Мацвея. - От як я табе кажу, - адказаў Мацвей. - А тут, лiха на яго, далёка яшчэ чакаць да новых перавыбараў, прагаварыў Хвёдар Казёл. - А каб папрабаваць цяпер, - нясмела сказаў Янка Галубовiч. - Каб гэта як-небудзь напiсаць заяву, - нехта яшчэ прыбавiў, - можа, i цяпер як-небудзь змянiлi б свой сельсавет. - Я думаю, што можна папрабаваць, - сказаў Юлiк Карнавух. - Ну, дык пiшы. - Згарэце вы! - нечакана для ўсiх увярнуў слова Юлiк. - Напiшы, а потым цындайся дзесяць разоў з-пад аднаго акна к другому. - Не тваё дзела, пiшы! - Так i ёсць - пiшы, а мы ўсе, хто ўмее, падпiшамся. На другi дзень Юлiк напiсаў, як умеў, заяву i паслаў па хатах з ёю адзiнаццацiгадовага Мацвеевага хлопчыка. Усе, хто ўмеў, распiсвалiся. А цераз тры тыднi, як заява прыйшла з павета з рэзалюцыяй, Юлiк пайшоў па вулiцы, зазiраючы ў кожнае акно, так, як i той раз. Але цяпер яму памагаў ужо сам Мацвей Сцепанец. I як прайшлi яны з канца ў канец вулiцу, усе - ад мала да вялiка пайшлi выбiраць свой сельсавет. 1923 |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|