Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Воскресенье, 28 апреля, 05:34

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

я иду опустевшим садом,
ворошу золотую листву,
осень нежным звенит листопадом
паутинки вплетая в траву.

И последние листья живые
на озябших берёзках дрожжат...
Мне сейчас захотелось впервые
задержать, задержать листопад.

06.09.10 - 14:00
slavam

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Маыгли (на белорусском языке)   ::   Киплинг Редьярд

Страница: 5 из 78
 
Што можа зрабiць нам голае жабяня? Няхай бегае з Чарадой. А дзе буйвал, Багiра? Давайце прымем дзiцяня!

Маўглi па-ранейшаму забаўляўся каменьчыкамi i не бачыў, як ваўкi адзiн за другiм падыходзiлi i аглядалi яго. Нарэшце ўсе яны пайшлi з узгорка па забiтага буйвала, i засталiся толькi Акела, Багiра, Балу i сям'я Жабяняцi Маўглi. Шэр-Хан усё яшчэ роў у цемры - ён вельмi раззлаваўся, што Маўглi не аддалi яму.

- Так, так, равi мацней! - сказала Багiра сабе ў вусы. - Прыйдзе час, калi гэтае галышаня прымусiць цябе раўцi iншым голасам, або я зусiм не разбiраюся ў людзях.

- Добра мы зрабiлi! - сказаў Акела. - Людзi i iх дзiцяняты вельмi разумныя. Калi-небудзь Маўглi стане нам памочнiкам.

- Ага, памочнiкам у цяжкую часiну, бо нiхто не можа быць важаком Чарады вечна, - сказала Багiра.

Акела нiчога не адказаў. Ён думаў пра той час, якi надыходзiць для кожнага важака Чарады, калi сiла паступова пакiдае яго. Ваўкi забiваюць важака, калi ён зусiм аслабее, а на яго месца становiцца новы важак, каб з цягам часу таксама быць забiтым.

- Вазьмi дзiцяня, - сказаў ён Бацьку Ваўку, - i выхоўвай яго, як належыць выхоўваць сыноў Вольнага Народа.

Так Жабянятка Маўглi быў прыняты ў Сiянiйскую Чараду - за буйвала i добрае слова Балу.

Цяпер вам давядзецца прапусцiць ажно дзесяць цi адзiнаццаць гадоў i хiба толькi здагадвацца пра тое, якiм незвычайным жыццём жыў Маўглi сярод ваўкоў, бо калi пра яго напiсаць падрабязна, выйшла б многа-многа кнiг. Ён рос разам з ваўчанятамi, хоць яны, вядома, сталi дарослымi ваўкамi куды раней, чым ён выйшаў з малалецтва, i Бацька Воўк вучыў яго свайму рамяству i тлумачыў усё, што адбываецца ў джунглях. I таму кожны шолах у траве, кожны павеў цёплага начнога ветрыку, кожны крык савы над галавой, кожны рух кажана, што на ляту зачапiўся кiпцюрыкамi за галiнку дрэва, кожны ўсплёск маленькай рыбкi ў сажалцы вельмi шмат значылi для Маўглi. Калi ён нiчому не вучыўся, ён драмаў, седзячы на сонцы, еў i зноў засынаў. Калi яму бывала горача i хацелася асвяжыцца, ён плаваў у лясных азёрах; а калi яму хацелася мёду цi арэхаў (ад Балу ён даведаўся, што мёд i арэхi гэткiя ж смачныя, як i сырое мяса), ён лез па iх на дрэва - Багiра паказала яму, як гэта робiцца. Багiра расцягвалася на суку i клiкала:

- Iдзi сюды, Маленькi Брат!

Спачатку Маўглi чапляўся за сукi, як звярок-лянiвец, а потым навучыўся скакаць з галiны на галiну амаль гэтак жа смела, як шэрая малпа. На Скале Рады, калi збiралася Чарада, у яго таксама было сваё месца. Там ён прыкмецiў, што нiводзiн воўк не можа вытрымаць яго пiльны позiрк i апускае вочы перад iм, i тады, дзеля пацехi, ён пачаў пiльна глядзець на ваўкоў. Здаралася, ён выцягваў сваiм сябрам стрэмкi з лап - ваўкi вельмi пакутуюць ад калючак i дзядоўнiку, што ўпiваюцца ў iх шкуру. Начамi ён спускаўся з узгоркаў на апрацаваныя палеткi i з цiкаўнасцю сачыў за людзьмi ў хацiнах, але не адчуваў да iх даверу. Багiра паказала яму квадратную скрынку са спускнымi дзверцамi, так хiтра схаваную ў гушчары, што Маўглi сам ледзь не трапiў у яе, i сказала, што гэта пастка. Больш за ўсё ён любiў хадзiць з Багiрай у цёмную, гарачую глыбiню лесу, засынаць там на ўвесь дзень, а ўночы глядзець, як палюе Багiра. Яна забiвала направа i налева, калi была галодная. Гэтак жа рабiў i Маўглi. Але калi хлопчык падрос i пачаў усё разумець, Багiра сказала яму, каб ён нiколi не чапаў свойскую жывёлу, бо за яго заплацiлi выкуп Чарадзе, забiўшы буйвала.

- Усе джунглi твае, - гаварыла Багiра. - Ты можаш паляваць на любую дзiчыну, якая табе пад сiлу, але за таго буйвала, якi выкупiў цябе, ты не павiнен чапаць нiякай свойскай жывёлы, нi маладой, нi старой. Такi Закон Джунгляў.

I Маўглi слухаўся безагаворачна.

Ён рос i рос - дужым, якiм i павiнен расцi хлопчык, якi мiмаходам вучыцца ўсяму, што трэба ведаць, нават не думаючы, што вучыцца, i клапоцiцца толькi пра тое, каб здабыць сабе ежу.

1<<456>>78


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Завещание рождественской уткиДарья Донцова89,90 руб.
Дневник свекровиМария Метлицкая79,99 руб.
Волк с Уолл-стритДжордан Белфорт119,90 руб.
Французские дети не капризничают. Уни...Кэтрин Кроуфорд99 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]