Маыгли (на белорусском языке) :: Киплинг Редьярд
Страница: 77 из 78 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕТы не скажешь. А я не спрошу ни о чём. 29.06.10 - 12:52 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Але што скажаш ты джунглям?
- Добра, што ты пра гэта падумаў. Няма чаго доўга чакаць, калi бачыш здабычу. Iдзi i паклiч усiх на Скалу Рады, а я раскажу iм, што ў мяне ў галаве. У любы iншы час на клiч Маўглi сабралiся б, натапырыўшы загрыўкi, усе джунглi, але цяпер iм было не да гэтага - яны спявалi новыя песнi. I калi Маўглi з цяжарам на сэрцы падняўся па добра знаёмых скалах на тое месца, дзе яго калiсьцi прынялi ў Чараду, ён застаў там толькi сваю чацвёрку ваўкоў, Балу, амаль зусiм сляпога ад старасцi, i цяжкавагавага, спакойна-халоднага Каа, якi скруцiўся ў кальцо вакол апусцелага месца Акелы. - Значыцца, твая дарога канчаецца тут? - сказаў Каа, калi Маўглi кiнуўся на зямлю. - Яшчэ калi мы сустрэлiся ў Халодных Бярлогах, я гэта ведаў. Чалавек урэшце iдзе да чалавека, хоць джунглi яго i не праганяюць. Чацвёра ваўкоў паглядзелi адзiн на аднаго, потым на Маўглi - здзiўлена, але пакорна. - Дык джунглi не праганяюць мяне? - ледзьве вымавiў Маўглi. Шэры Брат i астатнiя тры ваўкi люта забурчалi i пачалi былi: "Пакуль мы жывыя, нiхто не асмелiцца...", але Балу спынiў iх. - Я вучыў цябе Закону. Слова належыць мне, - сказаў ён, - i хоць я цяпер не бачу скалаў перад сабою, затое бачу далей. Жабянятка, iдзi сваёй дарогай, жывi там, дзе жыве твая кроў, твая Чарада i твой Народ. Але калi табе спатрэбiцца кiпцюр, або зуб, або вока, або слова, хутка перададзенае ўночы, дык памятай, Гаспадар Джунгляў, што джунглi - твае, варта толькi паклiкаць. - I сярэднiя джунглi таксама твае, - сказаў Каа. - Я не кажу пра Маленькi Народ. - О браты мае! - усклiкнуў Маўглi, з рыданнем распасцiраючы да iх рукi. Я не хачу iсцi адсюль, але мяне быццам цягне за абедзве нагi. Як я пайду ад гэтых начэй? - Не, глядзi сам, Маленькi Брат, - паўтарыў Балу. - Няма нiчога ганебнага ў гэтым паляваннi. Калi мёд з'едзены, мы пакiдаем пусты вулей. - Скiнуўшы скуру, ужо не залезеш у яе зноў. Такi Закон, - сказаў Каа. - Паслухай, маё золатца, - сказаў Балу. - Нiхто тут не будзе затрымлiваць цябе, - нi словам, нi сiлай. Глядзi сам. Хто будзе спрачацца з Гаспадаром Джунгляў? Бачыў я, як ты забаўляўся вунь там белымi каменьчыкамi, калi быў маленькiм Жабяняткам. I Багiра, якая аддала за цябе маладога, толькi што забiтага буйвала, бачыла цябе таксама. Пасля таго агляду засталiся толькi мы адны, бо твая прыёмная мацi памерла, памёр i твой прыёмны бацька. Старой Воўчай Чарады даўно ўжо няма. Ты сам ведаеш, чым скончыў Шэр-Хан, Акелу ж забiлi Дзiкiя Сабакi; яны загубiлi б i ўсю Сiянiйскую Чараду, каб не твая мудрасць i сiла. Засталiся адны старыя. I ўжо не дзiцяня просiць дазволу ў Чарады, а Гаспадар Джунгляў выбiрае новую дарогу. Хто будзе спрачацца з чалавекам i яго звычаямi? - А як жа Багiра i буйвал, якi выкупiў мяне? - сказаў Маўглi. - Мне не хацелася б... Яго словы былi перапынены рыкам i трэскам у гушчары пад гарою, i з'явiлася Багiра, лёгкая, дужая i грозная, як заўсёды. - Вось чаму, - сказала пантэра, выстаўляючы акрываўленую правую лапу, вось чаму я не прыходзiла. Паляванне было доўгае, але цяпер ён ляжыць забiты ў кустах, той буйвал, якi вызвалiць цябе, Маленькi Брат. Усе даўгi сплачаны цяпер поўнасцю. Што ж датычыцца астатняга, дык я скажу тое самае, што i Балу. - Яна лiзнула нагу Маўглi. - Не забывай, што Багiра любiла цябе! - крыкнула яна i скачкамi памчалася прэч. Каля падножжа ўзгорка яна зноў крыкнула моцна i працягла: - Добрага палявання на новай дарозе, Гаспадар Джунгляў! Не забывай, што Багiра любiла цябе. - Ты чуў? - сказаў Балу. - Больш нiчога не будзе. Iдзi цяпер, але спачатку падыдзi да мяне. О мудрае Маленькае Жабянятка, падыдзi да мяне! - Нялёгка скiдваць скуру, - сказаў Каа. А Маўглi ў гэты час рыдаў i рыдаў, уткнуўшыся галавою ў бок сляпога мядзведзя i абняўшы яго за шыю, а Балу ўсё стараўся лiзнуць яго ногi. - Зоркi радзеюць, - сказаў Шэры Брат, нюхаючы перадсвiтальны ветрык. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|