Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Понедельник, 20 мая, 14:45

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Задумчив взгляд мой одинокий,
сижу я около окна
и подперев главу рукою
в окошко вглядываюсь я.
Красивый город Петербурга
воздвигнутый Петром творцом,
его творенье безгранично,
он вечен на коне своем.... >>

14.09.10 - 18:29
Наталья

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Мураваны скляпок (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 5 из 9
 
Можа, нават хоць за гэтага самага Тонiка, якi калiсьцi сапраўды яе любiў. Яна гэта добра ведала.

Яна яго тады таксама сапраўды-такi, калi цяпер падумаць, можна сказаць, любiла. У кожным разе, яна тады хацела, каб ён часцей прыходзiў, каб трымаў яе за рукi. Але як жа за яго iсцi было замуж, каб ён нават i пасватаўся? Iрвацца з iм у такой нечалавечай рабоце? А не рвучыся, то навек прападзеш: пойдуць дзецi, трэба будзе iх адзяваць i кармiць, трэба будзе даць iм у рукi якi-небудзь спосаб жыць. Зямлi даць? А дзе яе ўзяць?

Вядома, з такой дакладнасцю Насця нiколi не думала, але атмасфера такога абмеркавання навiсала, стварала пэўныя настроi i паставiла перад вачыма постаць Тонi Базылькевiча ў святле яго вечнай заклапочанасцi, неахайнасцi ад вечнай работы, яго няроўнай паходкi, як быццам яго ногi былi так натруджаны, што на iх i стаяць спрытна ўжо нельга. Так дваiлася Тонева постаць. Чым больш да яго гарнулася душа, тым больш памiж iмi вырастаў парог. I нарэшце Насця пераканала сябе: нiчога не павiнна быць у яе з Тонем. А тым часам Тоня не пасватаўся, i так усё ўсталявалася. Аднойчы за Насцяю пацягаўся крыху нейкi заезджы семiнарысцiк. I гэта надало яе думкам выразны паварот: прыгажосцi сваёй яна нiколi не будзе губiць з Тонем Базылькевiчам. На свеце ёсць настаўнiкi, чыноўнiкi на пошце. А то яшчэ падкруцiўся малады ляснiчы i пачаў на яе прыглядацца. I хоць ён быў проста-такi непрыемны на выгляд (дзюбасты нос i барада як прыпек у добрай варыстай печы), але ж затое ён ляснiчы! Ён падараваў ёй два флаконы духоў - "Резеда" i "Букет моей бабушки". Дзе ўжо там было небараку Тоню ўлазiць у гэтую "резеду".

Цяпер Тоня шапнуў Насцi:

- Нагнiся, Насця, нешта скажу на вуха.

"Зараз нагнецца, я скажу, каб iшла за мяне замуж, яна, мусiць, будзе маўчаць, я абнiму яе, тады яна прыцiснецца да мяне, i скончан увесь iнтэрас". Так думаў Тоня Базылькевiч. А тым часам Насця i сапраўды як бы пачала нахiляцца да яго, але толькi на тое, каб угледзецца ў яго валасы над вушамi i сказаць зусiм не такiм тонам, якiм ён гаварыў ёй пра маршчыны пад вачыма:

- Ты калi ў люстэрка глядзiшся цi не?

- Чаму ж не, гляджуся.

- То ты, мусiць, ведаеш, якi ты стаў дэраш?

Тоня раптоўна адшатнуўся ад Насцi, уставiўшыся вачыма ў аконную шыбу. Так ён адчуў памiж сабою i Насцяй холад. Насця была злосная, але менш за ўсё на Тоню. Злосная яна была на сваё дзявоцтва i на першыя маршчынкi пад вачыма.

Яны сёе-тое гаварылi, найбольш маўчалi. Такi паганы стан цягнуўся з гадзiну. Нарэшце Тоня адкiнуў усе жарты ўбок i цiха выгаварыў пра свае намеры. Злосная Насця падумала: "Некалькi год ты i носа не паказваў, а гэта так, адразу". Можа, яна хацела яго толькi памучыць, каб пасля даць яму згоду. Гэта не так важна. Важна тое, што яна адсекла яму адразу:

- Як жа я пайду за цябе? Ты ж цяпер ужо Дойла. Хочаш, каб мяне Дойлiхаю дражнiлi?

Тоня быў зняважан да канца. Ён устаў i сказаў:

- Як быццам ты без мянушкi! Разяда! Цябе ж усе i завуць так з-за тых тваiх смярдзючых духоў, якiмi ты ўсiм некалi хвалiлася. Стаўбуней сабе ў дзеўках, разяда аблезлая.

I пайшоў са смуткам па ёй i па сабе. Яна адчувала сябе не лепш.

Страшэнны смутак мучыў яго доўга, але не ён пачаў абуджаць i варушыць думкi. Паварот справе дала новая мянушка. Праўда, яна была дадзена не самому Тоню, а яго каню. Але выгаварвалася заўсёды ў спалучэннi з Тоневай мянушкай, а гэта было яшчэ горш. Аднойчы, святочным днём, Тоня сядзеў адзiн на сваёй прызбе i думаў: "Пайду зараз да Насцi, адкрыю ёй душу, годзе мне мучыцца". Ён быў як прыглушаны. З яго думак не сыходзiла Насця, адзетая ў белае, такую ён бачыў яе неўзабаве да гэтага моманту. Тым часам з выгану цягнуўся дадому Тонеў конь. Тоневы вочы, не лечаныя да гэтага часу, зусiм аслабелi. А конь яго быў белы, так што Тоня не распазнаў, што гэта такое белае мiльганула ў яго перад вачыма пасярод вулiцы.

1<<456>>9


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Пятьдесят оттенков свободыЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
На пятьдесят оттенков темнееЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Волк с Уолл-стритДжордан Белфорт119,90 руб.
Географ глобус пропилАлексей Иванов99,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]