На ысё ёсць прычына (на белорусском языке) :: Колас Якуб
Страница: 1 из 4 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕВходят Дункан, Малькольм, Дональбайн и Ленокс со свитой. 13.05.10 - 08:05 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
---------------------------------------------
Колас Якуб На ўсё ёсць прычына (на белорусском языке) Якуб Колас На ўсё ёсць прычына I на балотах здараюцца часамi цiкавыя рэчы. А пра адно такое здарэнне проста-такi варта расказаць. Калi нават гэта i не ўсё праўда, то i тады яно цiкава, прынамсi на мой погляд. А цiкава тут вось што: часамi самыя простыя рэчы пры пэўных абставiнах паказваюцца страшэнна заблытанымi, завязанымi ў такi вузел, што i развязаць нельга. Стаяў на балоце дуб, стаяў многа вякоў, учапiўшыся за грунт карэннямi-пружынамi. Многа бур пранеслася над галавою дуба-волата, i буры яго не адолелi. Але час браў сваё. Пачаў дуб старэць i загнiваць з сярэдзiны, а зверху засыхаць. Раз пад восень наклалi пастушкi агню на балоце. Вы яго, напэўна, i ведаеце, балота гэтае. Аб iм нават i кнiжак напiсана многа. Хтось з пастушкоў - недарма ж i свет з iх гарыць - засунуў у дубовае жарало галавешку з агнём. Пачало тлець трухлявае нутро старога дуба. Тлела, тлела, а потым разгарэўся агонь i забраў такую сiлу, што дуб перагарэў i звалiўся ды так бразнуўся, што аж балота здрыганулася. Выпадак з старым дубам быў такi неспадзяваны, што ўсё балотнае грамадства прыйшло ў незвычайны рух i стан наймацнейшага здзiўлення. - Сканчэнне свету! - свiснуў бакас i кiнуўся хавацца ў куст. Перапалоханыя вароны пазнiмалiся з балота i чорным невадам замiтусiлiся ў небе. Iх моцна ўразiў грук i самае тое здарэнне, што дуб павалiўся, i яны крычалi: - Бразь! Бразь! Яны не знаходзiлi iншага слова, каб выказаць сваё незвычайнае хваляванне. А крумкач, як нейкi важны доктар, падляцеў да таго месца, дзе стаяў дуб, крутнуў два разы сваiм дзябёлым панскiм носам i канстатаваў гэты няшчасны факт адным толькi словам, паўтарыўшы яго два разы: - Труп! Труп! I яшчэ хацеў штось сказаць, але агарнуў яго жаль, слёзы набеглi на вочы, i ён толькi прамовiў: - Шурум-бурум! Таксама крычалi i жабы, але iх голасу амаль i не чуваць было ў гэтым вiры агульнай сумятнi, хоць яны выказвалi даволi сур'ёзную думку: - Крах-крах-крах! I ластавачка, пралятаючы над балотам, падала свой голас, каб хоць адгукнуцца на ўсю гэтую завiруху. - Рэвалюцыя! Рэвалюцыя! - крычала яна. Словам, шум тут быў вялiкi. I сапраўды, справа была незвычайная: столькi вякоў стаяў дуб, што нiхто i не думаў, каб ён мог так раптоўна звалiцца на дол, ды яшчэ з такiм грукам. Здавалася, што ён такi ж стары i такi ж вечны, як i сам свет. Дык i не дзiва, што думкi балотнага грамадства былi так устрывожаны i пайшлi ў зусiм iншым кiрунку, хiлячыся больш на хаўтурны лад. Але спынiцца належным парадкам над гэтаю праяваю, каб разабрацца ў яе прычынах i заадно ўжо ацанiць i значэнне ролi нябожчыка дуба, балотнае грамадства так i не здолела: другая праява, як вынiк першае, яшчэ мацней уразiла ўсiх. I вось што здарылася тут: агонь ад дуба перакiнуўся перш на балота, а потым i ў самае балота. - Пажар! Пажар! - загаласiлi галкi. - Маеце рацыю! Маеце рацыю! - пацвердзiла сiваваронка. Напалоханы грукам, шумам i ўсiм гэтым гармiдарам зайчык пабег да дубовага пня, прысеў на заднiя лапкi, а пярэднiя скрыжаваў, як самы шчыры каталiк у касцёле, i стаў варушыць носам i губамi, як бы гаворачы пацеры па нябожчыку. - Чорт ведае, што пачало тварыцца! - у страху сказаў ён сам сабе, перакiнуўся на заднiх лапах i пакiльгiкаў балотам, каб быць далей ад усякага лiха. Кiльгiкаючы, разважаў аб мудрых паводзiнах у жыццi, якiмi i належыць кiравацца: мая хата з краю, я нiчога не знаю. Тым жа часам каля зваленага дуба, навокала таго месца, дзе пачало дымiцца балота, збiўся вялiзарны тлум усялякага птаства, звяркоў, машкарэчы i народу iншае пастацыi. Страху i здзiўленню канца не было тут, калi пасля гарачай дыскусii было даведзена, што агонь сапраўды перакiнуўся ў нутро балота. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|