Не гуляйце каля статуи Свабоды (на белорусском языке) :: Орлов Владимир (2)
Страница: 7 из 7 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕРазвратница! Как ты влечёшь к себе, как манишь, как изощрённо соблазняешь, 19.08.10 - 14:53 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Поделись ссылкой Не гуляйце каля статуи Свабоды (на белорусском языке) :: Орлов Владимир (2)
Цяпер у кампанii чатырох цi пяцi котачак ён вядзе бiтву за ўраджай на сваiм летнiку.
Цярусiць дождж, пад якiм адбываецца мая разьвiтальная праходка па бульвары Брывiбас. Каля манумэнту Свабоды мокра й пустэльна. Сёньня нiхто не патрабуе тут, як колькi дзён таму, гнаць зь Вярхоўнага Савету ягонага старшыню Анатоля Гарбунова - за тое, што ягоны бацька беларус; турнуць прэм'ера Годманiса, у якога дзядуля быў жыдом; даць пад зад мiнiстру замежных спраў Юркансу - за тое, што паводле пашпарту паляк; крыкнуць "Visо gеrо!" цяперашняму старшынi НФ Латвii летувiсу Ражукасу... Сёньня пiкетчыкi нацыянал-радыкалаў маюць, як i астатнiя грамадзяне, законны выхадны. На пэроне мне на момант мроiцца, што цягнiк "Рыга-Менск-Гомель" ходзiць ужо толькi ў адным кiрунку. Я пераконваю сябе, што ўсё гэта - проста восень. Ляжа сьнег, загарыцца рэкляма, i Рыга зноў будзе ранейшая. Праз гадзiну наш трансэўрапейскi экспрэс спыняецца на памежнай станцыi i, мне ставяць у пашпарт пячатку, што я пасьпяхова пакiнуў сувэрэнную Латвiйскую Рэспублiку. Цяпер можна выцягнуцца да самага Менску на вагонным палку, каб прысьнiць мора, загадкавую Люку з халоднай гронкаю рабiны, абрабаванага амэрыканскага пасла, Вячкаву майстэрню i майго аднаклясьнiка Вiцю Скрыпкiна, якi быў вечным няўдачнiкам, пакуль ня зьехаў летась у Пiцер i не зрабiўся там мiльянэрам... I ўвесь час у сьне мяне ня будзе пакiдаць трывожнае чаканьне: вось зараз зьлятуць са сьпiчакоў рыскiя пеўнi i возьмуцца дружна дзяўбсьцi мяне ў тое самае несамавiтае месца нiжэй сьпiны, бо няма ўва мне анi кроплi латыскае крывi, а ёсьць адно беларуская, ды яшчэ й разбаўленая кропляю цыганскай... Кастрычнiк, 1992 г. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|