Не пи густога чаю (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница: 4 из 4 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕОчень жаль в жизни встречи напрасные, 23.08.10 - 19:32 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Горка жыць на свеце! Папрашу я, адно, чаю, - з'явiлася ў яго думка, - ды так папрашу, нiбы я цяпер гэта пiў не пiва, а чай такi густы".
- Гражданiн, - гукнуў Цэнтразыхер, - дайце мне яшчэ чаю, ды не такога густога i ў шклянцы! Гражданiн абцёр рукi аб свой белы фартух i прынёс чай. - Чуеце вы, - загаварыў Ферапонт Пятровiч, - гэта ж ён чай з куфля, мусiць, пiў; i чаму гэта з куфля, чорт яго ведае. Няўжо гэта шклянак не хвацiла? Давайце i мы сабе закажам чаю ў шклянках i закруцiм яму галаву за мiлую душу. - Давайце! - Эй, гражданiн, нам таксама чаю ў шклянках, але густога. Гражданiн прынёс чай, i трое людзей за двума столiкамi пiлi яго, радасна паглядаючы адзiн на аднаго i адсунуўшы ад сябе куфлi з астаткамi чорнага пiва. Праз паўгадзiны яны ўсе ўтрох па-прыяцельску выходзiлi з пiўной. - А я, ведаеце, чаго трохi сягоння тут сцебануў, - гаварыў, выходзячы, Барыс Iванавiч, - маю прывычку хадзiць у пiўную вечарамi чай пiць. - Гэтаксама i мы, - адказаў Ферапонт Пятровiч, - iшлi гэта мы з Паўлам Крамiнадавiчам мiма дый рашылi зайсцi ў пiўную чаю выпiць... Ну, выпiлi гэта мы па куфлi чаю, а пасля задумалi яшчэ па шклянцы выпiць... Ну, выпiлi яшчэ па шклянцы, дый гэтае... - Я таксама, - падаў голас Цэнтразыхер, - выпiў два куфлi чаю, а пасля яшчэ шклянку... Але вельмi нейкi чай тут густы падаюць, проста чорны, як дзёгаць. Цi то гэта, можа, ён ад таго такiм здаецца, што ў куфлях?!. - А мне, каб вы ведалi, - сказаў Ферапонт Пятровiч, - прафесар забаранiў густы чай пiць, паколькi ў мяне, значыць, бiццё сэрца i плеўрыт мазгоў. Так мне выразна i сказаў: не пi ты, кажа, браце, густога чаю (мы з iм на ты). Але потым п'ю - не магу ўстрымацца, нутро прымае. Ну, бывайце здаровы, Барыс Iванавiч, i вы, Павал Крамiнадавiч. Сягоння яшчэ не позна пайду пачытаю трохi. Я, ведаеце, Барыс Iванавiч, цяпер палiтычныя кнiгi чытаю вечарамi - светагляд пашырыць трэба... Паколькi цяпер асоба ў гiсторыi ролi не грае, пастолькi, значыць, адным словам, i гэтае... Бывайце здаровы. 1925 |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|