Нешчасливасць (на белорусском языке) :: Кафка Франц
Страница: 1 из 3 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕЗадумчив взгляд мой одинокий, 14.09.10 - 18:29 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
---------------------------------------------
Кафка Франц Нешчаслiвасць (на белорусском языке) Франц Кафка Нешчаслiвасць Пераклад: Лявон Баршчэўскi Калi мне ўжо ўсё апрыкрала - гэта было аднаго разу лiстападаўскiм надвячоркам - i я выбег з пакоя па вузкай дывановай дарожцы, як па той, што на iпадроме; раптам напалохаўшыся ўбачаных у завулку лiхтароў; пасля завярнуў быў назад, але ў глыбiнi пакоя, у вялiкiм трумо, згледзеў нешта яшчэ i закрычаў каб толькi чуць крык, на якi не адказваюць i якому не перашкаджае яго сiла, якi гэткiм чынам узмацняецца без супрацьдзеяння i не можа ацiхнуць, нават калi крычаць перастаюць; вось тады ў сцяне раптоўна адчынiлiся дзверы, вельмi паспешлiва, бо паспешлiвасць была патрэбная, i нават конi каля павозак, што стаялi ўнiзе на брукаванцы, як здзiчэлыя ў баi кавалерыйскiя конi, не шкадуючы сваiх горлаў, паднялiся на дыбкi. Нiбы маленькi прывiд, выплыла дзiця з цёмнага-цёмнага калiдора, у якiм яшчэ не запальвалi лямпачку, i, выплыўшы, яно застыла на дыбачках, пасярэдзiне вузкай маснiцы, якая непрыкметна гайдалася. Адразу аслепленае прыцемкам пакоя, дзiця хацела хуценька схаваць твар у далонях, ды нечакана супакоiлася, зiрнуўшы ў акно, перад крыжам якога ўрэшце легла прыцiснутая паўзмрокам смужлiвая свецень вулiчных лiхтароў. Перад адчыненымi дзвярыма дзiця, памагаючы сабе правым локцем, выпрасталася наўздоўж сцяны, упусцiўшы звонку ў пакой паветра, што прайшло па суставах яго ног, вакол шыi i скроняў. Я паглядзеў у той бок i сказаў: "Добры дзень"; потым узяў пiнжак, што вiсеў каля печы, - бо мне не хацелася быць паўголым. Нейкую хвiлю я не закрываў рота, каб праз яго з мяне выйшла ўсхваляванасць. У роце ў мяне было неяк дрэнна, на маiм твары ўздрыгвалi вейкi - карацей, мне не хапала толькi яшчэ гэтага - чаканага, зрэшты, - прыходу. Дзiця ўсё стаяла на тым самым месцы каля сцяны, прыцiснуўшы да яе правую руку; i, ружовашчокае, яно нiяк не магло наталiцца з таго, што тынк на сцяне быў грубы i ўцiнаўся яму ў пальцы. Я сказаў: "Вы праўда хочаце сюды? Гэта не памылка? Няма нiчога лягчэйшага, як памылiцца ў гэтым вялiкiм доме. Мяне завуць Так-i-так, жыву я на чацвёртым паверсе. Цi я сапраўды той, да каго Вы хацелi прыйсцi?" - Цiха! Цiха! - ускрыкнула дзiця, павярнуўшы голаў да мяне. - Усё, вядома, так, як трэба. - Тады праходзьце ў пакой: я б хацеў зачынiць дзверы. - Дзверы я толькi што зачынiў. Не турбуйцеся. Увогуле... супакойцеся. - Пры чым тут турботы. Але ж на гэтым калiдоры жыве шмат народу; усе, натуральна, мае знаёмыя, шмат хто якраз вяртаецца са службы; калi яны пачуюць, што ў нейкiм пакоi гамоняць, яны палiчаць, што iм дазволена адчынiць дзверы i паглядзець, што тут робiцца. Ад гэтага нiкуды не падзенешся. За плячыма ў гэтых людзей рабочы дзень, i яны не ўпадабаюць нiякiх замахаў на сваю часовую вячэрнюю свабоду! Зрэшты, Вы гэта ведаеце таксама. Дазвольце, я зачыню дзверы. - Ну i што з таго? Чаго Вы напалохалiся? Што да мяне, дык няхай прыходзiць хоць увесь дом. I да таго ж: было ўжо сказана, што дзверы я зачынiў. Вы што думаеце, толькi Вы ўмееце зачыняць дзверы? Я iх нават на ключ замкнуў. - Тады добра. Болей мне нiчога i не трэба. На ключ, можа, i не варта было... Уладкоўвайцеся, раз Вы ўжо тут. Вы - мой госць. Можаце цалкам мне давярацца. Смялей. Будзьце як дома. Хочаце - заставайцеся тут, хочаце - iдзiце сабе: я анi не збiраюся Вас прымушаць. Дый цi трэба мне казаць пра гэта? Хiба Вы мяне так дрэнна ведаеце? - Ды не. Вам сапраўды не трэба было казаць пра гэта. Вы нават не павiнны былi казаць... Я ж дзiця, нашто столькi валтузнi каля мяне? - Ну, гэта й не так кепска. Вядома ж, дзiця... Але ж Вы не такое ўжо i малое. Вы зусiм дарослы. Каб Вы былi дзяўчынаю, Вам не варта было б вось так проста зачыняцца ў адным пакоi са мной. - Пра гэта нам няма чаго турбавацца. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|