Незалежнасьць - гэта (на белорусском языке) :: Орлов Владимир
Страница: 2 из 2 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕЗадумчив взгляд мой одинокий, 14.09.10 - 18:29 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Незалежнасьць - гэта калi твой сын прынёс са школы пяцёрку па гiсторыi i ты хвалiш яго за гэтую пяцёрку, бо ведаеш, што ён атрымаў яе не па тым прадмеце, дзе вучаць пра Лядовае пабоiшча i перамогу калектывiзацыi, а па тым, дзе вучаць пра Грунвальдзкую бiтву, якая ўратавала твой народ ад сьмерцi, i кажуць праўду пра тую ўладу, што растраляла твойго дзеда й задушыла голадам тваю бабулю. Незалежнасьць - гэта калi да цябе завiтае сьпявак зь Ню-Ёрку, i ты вып'еш зь iм добрую чарку вiшнёўкi, i пасьля ветлiвыя дзяцькi ў цывiльным не запрапануюць табе падрабязна напiсаць, дзе й што вы пiлi й каго пры гэтым лаялi. Незалежнасьць - гэта калi ты пазбаўлены магчымасьцi пачуць, як твой прэзыдэнт вучыць з экрану суайчыньнiкаў: "Хто как хацiт, той так i гаварыт", бо твой прэзыдэнт - чалавек пiсьменны i хоць адну мову ўсё ж ведае. Незалежнасьць - гэта калi з тэлеперадач i газэт раптам зьнiкаюць лiсты нястомна-таямнiчых вэтэранаў i вусьцiшныя паведамленьнi пра нацыяналiстаў i экстрэмiстаў з народных франтоў, якiя нават ў начы ня сьпяць, а распальваюць памiж табой, Алёшам i Мiшам, тату якога звалi Iсакам, а таксама Гражынаю, якая даўно ўжо твая жонка, мiжнацыянальную варожасьць, каб учынiць сярод вас крывавую разьню й пусьцiць пад адхон цягнiк перабудовы. Незалежнасьць - гэта калi нiхто ня страшыць цябе, што твой народ ня зможа выжыць без вялiкага старэйшага брата, бо ня мае сваiх баксiтаў цi алмазаў, i ты разумееш, што зусiм дарэмна шкадаваў гарапашных галяндцаў цi бэльгiйцаў, якiя ня маюць нi баксiтаў, нi алмазаў, нi нават старэйшага брата. Незалежнасьць - гэта калi велiзарныя фуры з надпiсам "Центровывоз" (цi бачыў ты хоць раз такiя фуры з надпiсам "Центроввоз"?) падрулююць не да чужых, а да нашых крамаў. Незалежнасьць - гэта калi раптам высьветлiцца, што разумныя людзi ёсьць i ў нас, i калi - крый Божа! - выбухне завод цi прычынiцца якое iншае лiха, ня трэба будзе чакаць, пакуль прыедзе камiсiя з маскоўскiх разумнiкаў. Незалежнасьць - гэта калi на Божай пасьцелi ведаеш, што пасьля таго, як ты памяняеш гэты сьвет на лепшы, на месцы царквы цi касьцёла, дзе цябе хрысьцiлi i дзе ты вянчаўся, не выкапаюць сажалку з брудным лебедзем i не пабудуюць басэйн iмя XVIII зьезду КПСС, а могiлкi, дзе будуць спачываць твае косьцi, не зьнясуць i не ператвораць у закiданы пустымi пляшкамi парк культуры й адпачынку iмя таварыша Гарбачова або iмя таварыша Лiгачова. Незалежнасьць - гэта... Незалежнасьць - гэта калi ад нараджэньня да скону пачуваесься сваiм чалавекам на сваёй зямлi. Я веру, што калi-небудзь так будзе. Бо iначай проста ня варта жыць. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|