Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Пятница, 26 апреля, 10:45

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Минута расставания настала
Ты знаешь, кто из нас тут виноват.
Мы начинали много раз сначала
Как, оказалось, было глупо повторять.

Ведь я так сильно был в тебя влюблён,
Рядом с тобой я забывал всех близких.
А ты с каким-то пышным богачём
Каталась за городом в мерсе серебристом.

И понял я, настал всему конец.... >>

13.05.10 - 05:18
Автор неизвестен

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Падзенне (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 2 из 47
 
I я сам папракаю сябе за гэтую слабасць, паверце. Я, зрэшты, выдатна разумею, што густ да тонкай бялiзны зусiм не абавязкова азначае, што ў вас брудныя ногi. I ўсё-ткi! Вычварны стыль, як i кужаль, вельмi ччаста хавае каросту. Адзiнае, чым я суцяшаю сябе - што i нягеглыя мямлi таксама не чысцейшыя за нас, гаваруноў. О, вядома, возьмем яшчэ па кiлiшку.

Вы доўга будзеце ў Амстэрдаме? Прыгожы горад, праўда? Чароўны? Вось слоўца, якога я даўно ўжо не чуў. Бадай, з тых часоў, як пакiнуў Парыж, а колькi ўжо мiнула! Але ў сэрца свая памяць, i я не забыў нашай мiлай сталiцы, яе набярэжных над Сенай. Парыж! Чысты мiраж, блiскучая дэкарацыя, у якой рухаюцца i жывуць чатыры мiльёны чалавечых iстот. Ужо пяць, паводле апошняга перапiсу? Што ж, i гэтыя хутка народзяць сабе малых. Мяне гэта не здзiвiць. Мне заўсёды здавалася, што ў нашых суайчыннiкаў дзве непазбыўныя страсцi: юрыць i мыслiць. Дзе папала i калi папала, як той казаў. Але не будзем iх за гэта судзiць: яны не адны, уся Эўропа такая. Я часам уяўляю сабе, што скажуць пра нас будучыя гiсторыкi. Iм хопiць адной фразы, каб апiсаць сучаснага чалавека: ён юрыў i чытаў газеты. I гэтаю ёмiстай фармулёўкай, асмелюся далажыць, будзе сказана ўсё.

Галандцы? О не, яны зусiм не такiя сучасныя. У iх надта многа вольнага часу. Ды вы самi зiрнiце. Што яны робяць? Ну, вунь тыя паны, напрыклад, жывуць коштам тых вунь кабет. Але ўсе яны, вядома - i самцы, i самкi, - дужа буржуазныя людзi, яны прыходзяць сюды ад прагi да таямнiчага. Альбо проста ад дурасцi. Iначай кажучы - ад лiшку цi браку ўяўлення. Часам гэтыя iмасцi забаўляюцца кожыкам цi рэвальверам, але не думайце, што iм гэта так ужо трэба. Гэтага патрабуе роля, вось i ўсё, i яны памiраюць ад страху, выпускаючы астатнi набой. I ўсё ж я лiчу iх болей маральнымi за тых, хто забiвае пацiху, у сям'i, бярэ блiжнiх на змор. Вы не заўважалi, што наша грамадства выдатна прыстасавана да такога роду знiшчэння? Вы, натуральна ж, чулi пра тых дробненькiх рыбак, што жывуць у бразiльскiх рэках: яны тысячамi кiдаюцца на неабачлiвага плыўца i ўраз абгрызаюць яго сваiмi вострымi зубкамi, пакiдаючы адзiн голы шкiлет. Што ж, так ужо яны створаны, такi ў iх лад. "Хочаце жыць чыста? Як усе?" Вы кажаце - вядома, натуральна. Як тут скажаш - не. "Добра. Зараз мы вас абгрызём. Вось вам работа, вось вам сям'я, вось - арганiзаваны адпачынак". I вострыя зубкi кiдаюцца на цела - i да касцей, да касцей. Але я не маю рацыi. Трэба казаць: не яны - ты так створаны. Гэта наш лад жыцця: галоўнае - хто каго абгрызе першы.

Ну вось, нарэшце нясуць нам нашую ядлаўцоўку. Каб вам добра жылося! Ага, вы бачылi - наш гарыла разявiў рот, ён назваў мяне доктарам. У гэтых краях усе дактары. Цi прафесары. Галандцы любяць паважаць - праз сваю дабрыню цi праз сцiпласць. Зласлiвасць, прынамсi, у iх зусiм не нацыянальная рыса. А я, дарэчы, не лекар. Да прыезду сюды, калi вас гэта цiкавiць, я працаваў адвакатам. А цяпер вось - суддзя-пакаяльнiк.

Але дазвольце ж назваць сваё iмя: Жан-Батыст Кляманс, ваш пакорны слуга. Рады пазнаёмiцца. У вас тут, несумненна, нейкiя справы? Амаль што? Выдатны адказ! I галоўнае - слушны, бо мы ўсе i ва ўсiм усяго толькi "амаль што". Паслухайце, длазвольце я згуляю з вамi ў дэтэктыва. Вы амаль што майго ўзросту, у вас спрактыкаванае вока саракагадовага чалавека, якi амаль што ўсё паспеў зведаць у жыццi, вы амаль што добра апрануты - цi менавiта так, як у нас апранаюцца ўсе, - i нарэшце, у вас гладкiя, дагледжаныя рукi. Значыць... значыць, вы - буржуа, амаль што! I буржуа вытанчаны! Вам непрывычны мае выкручастыя фразы? Што ж, гэта толькi двойчы даказвае вашу высокую культуру, бо, па-першае, вы ўсё-ткi разумееце iх сэнс, а па-другое, яны вас абураюць. I нарэшце, хвалiцца не буду, але, па-мойму, я вас зацiкавiў, а гэта сведчыць пра пэўную шырыню вашага розуму. Прымаючы ж усё сказанае пад увагу, прыходзiм да высновы, што вы - амаль што...

123>>47


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Пятьдесят оттенков серогоЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Дневник свекровиМария Метлицкая79,99 руб.
Волк с Уолл-стритДжордан Белфорт119,90 руб.
Колесо войныВасилий Сахаров69,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]