Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Суббота, 27 апреля, 20:01

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Я не перестану удивляться
- это не составит мне труда.
Ну откуда только может взяться...
молодость, которая прошла?

23.08.10 - 16:44
Наталья Городецкая nata62

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Падзенне (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 5 из 47
 
Не-не, цяпер вы лёгка знойдзеце дарогу, дазвольце развiтацца каля гэтага моста. Уначы я нiколi не хаджу па мастах. Такi ўжо даў зарок. Уявiце, што некаму раптам узбрыдзе кiнуцца ў ваду! Тут адно з двух: або вы кiдаецеся за iм - а пасля гэтага такой халоднай парой нiчога добрага чакаць не даводзiцца, - або праходзiце мiма, i тады ўспамiн пра ўсплёск над вадой выклiкае ў вас часам нейкую дзiўную ламоту ў спiне. Ну, дабранач! Што? Вас цiкавiць, што гэта там за кабеты за шыбамi? Гэта сон, пане, прыемны сон за невялiчкую ўзнагароду, вандроўка да Iндыi! Гэтыя паненкi пахнуць духмянымi прыправамi ўсходнiх краiн. Вы заходзiце, яны захiнаюць шторы, i плаванне пачынаецца. Багi сыходзяць да аголеных цел, мiма плывуць выспы, звар'яцелыя, увянчаныя раскудлачанымi на ветры пасмамi высачэзных пальм... Вы паспрабуйце.

Што такое суддзя-пакаяльнiк? Ага! Як бачу, я вас заiнтрыгаваў. Але паверце, я зрабiў гэта без нiякага злога намеру i гатовы цяпер жа ўсё растлумачыць. У пэўным сэнсе, гэта нават уваходзiць у мае абавязкi. Але спачатку - некалькi фактаў з майго жыцця, яны дапамогуць вам лепей зразумець мой расказ.

Некалькi год назад я быў адвакатам у Парыжы i, далiбог, даволi вядомым. Я, зразумела, не назваў вам свайго сапраўднага iмя. У мяне была тады спецыялiзацыя: высакародныя справы. Удовы i сiроткi, як гэта называюць, хоць я, напрыклад, не надта разумею - чаму? Бо ёсць такiя хiжыя ўдовы i злачынныя сiроткi, што другiх такiх пашукай. Але досыць мне было ўчуць, што ад падсуднага хоць крыху патыхае ахвярай, як рукавы самi ўзляталi над маёй галавой. Ды як! Божа, гэта была сапраўдная навальнiца! Здавалася, само маё сэрца трапеча ў гэтых рукавах, i багiня правасуддзя спiць са мной у адным ложку. Я ўпэўнены, што вас захапiла б дакладнасць маiх iнтанацый, шчырае хваляванне, пераканаўчасць, iмпэт i стрыманае абурэнне, якiя гучалi ў маiх абарончых прамовах. Прырода не абдзялiла мяне фiзiчна, i высакародныя манеры давалiся мне без намаганняў. Апроч таго, мяне заўсёды падтрымлiвалi два шчырыя пачуццi: задавальненне ад таго, што я змагаюся за справядлiвасць, i iнстынктыўная пагарда да суддзяў наогул. Пагарда гэтая, зрэшты, была, можа быць, не такая ўжо iнстынктыўная. Цяпер я ведаю, што ў яе былi свае падставы. Але збоку яе хутчэй можна было прыняць за падсвядомую страсць. Бо пакуль што, прынамсi, нельга сказаць, што суддзi ўжо непатрэбныя, праўда? I ўсё ж я не мог зразумець, як гэта чалавек можа выбраць сабе прафесiяй такi дзiўны занятак. Я дапускаў гэта, бо бачыў, што такая рэальнасць, але дапускаў не болей, як iснаванне саранчы. З тою рознiцай, што набегi прастакрылых не прыносiлi мне нi шэлега, а спрэчкi з пагарджанымi мною людзьмi дазвалялi зарабiць на хлеб.

Дык вось, я абараняў справядлiвасць, i гэтага было досыць для майго душэўнага спакою. Усведамленне сваёй праўды, задавальненне тым, што ты маеш рацыю, i радасць, што можаш сябе паважаць, васпане, гэта тыя магутныя спружыны, якiя дазваляюць нам высока трымаць галаву i смела рушыць наперад. I наадварот, калi вы пазбавiце людзей гэтых пачуццяў, вы ператворыце iх у шалёных сабак. Колькi злачынстваў зроблена толькi праз тое, што чалавек быў болей няздольны вытрываць сваёй несправядлiвасцi! Некалi я ведаў аднаго прамыслоўца, у якога была цудоўная жонка. Усе захаплялiся ёю. А ён - ён здраджваў ёй. Гэты чалавек лiтаральна шалеў ад таго, што быў вiнаваты, ад таго, што не мог нi дастаць, нi хоць бы выдаць самому сабе пасведчанне ў сваёй дабрачыннасцi. I чым больш яго жонка выяўляла сваю бездакорнасць, тым больш ён шалеў. Нарэшце пачуццё сваёй вiны зрабiлася яму невыносным. I што ж, вы думаеце, ён зрабiў? Перастаў здраджваць? О не! Ён забiў яе. Менавiта праз гэта мы з iм i пазнаёмiлiся.

Але становiшча ў мяне было болей зайздроснае.

1<<456>>47


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
На пятьдесят оттенков темнееЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Географ глобус пропилАлексей Иванов99,90 руб.
Колесо войныВасилий Сахаров69,90 руб.
ИнферноДэн Браун199 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]