Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Воскресенье, 19 мая, 17:22

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Да... время лечит - всё проходит. И даже ярый пессимист лазейку для себя находит и снова пишет чистый лист

21.08.10 - 04:28
Наталья Городецкая nata6

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Пани Парыс (на белорусском языке)   ::   Де Мопассан Ги

Страница: 2 из 4
 


Я паўтарыў, што зусiм не ведаю яе, i паглядзеў услед засяроджанай жанчыне, якая, важка, павольна ступаючы - так, пэўна, хадзiлi старажытныя кабеты, аддалялася, не заўважыўшы нас. Ёй было недзе пад трыццаць пяць, i яна заставалася прыгожая, вельмi прыгожая, хоць i трохi поўная. Вось што мне расказаў пан Марцiнi.

II

Панi Парыс, да замужжа Камбеломб, за год да вайны 1870 г. выйшла за пана Парыса, чыноўнiка. Маладая дзяўчына была настолькi танюткая i вясёлая ў той час, наколькi мажная i сумная цяпер.

На жаль, ёй дастаўся пан Парыс - адзiн з тых пузатых мужчын на маленькiх нагах, якiя шпарка ходзяць у заўсёды абвiслых штанах.

Пасля вайны ў Анцiбах стаяў толькi адзiн лiнейны батальён пад камандай пана Жана дэ Кармелена. Малады афiцэр меў узнагароды за кампанiю i зусiм нядаўна атрымаў чатыры галуны.

Ён вельмi нудзiўся ў крэпасцi - душнай кратоўнi за двайным непарушным мурам, i таму часта хадзiў гуляць на мыс у сасняк, якi выстаяў пад усiмi марскiмi вятрамi.

Тут ён напаткаў панi Парыс, бо яна таксама ў летнiя вечары прыходзiла сюды падыхаць свежым паветрам пад шатамi дрэў. Як пакахалiся яны? Хто ведае? Яны сустракалiся, глядзелi адно на адно, а калi не бачылiся, напэўна, згадвалi свае спатканнi. Успамiн пра чарнавокую, цёмнавалосую, белатварую маладую жанчыну, вобраз прывабнай i свежай дачкi поўдня з прыгожай белазубай усмешкай доўга не iшлi з галавы афiцэра, якi крочыў далей i замест таго, каб дакурыць цыгару, пачынаў жаваць яе. А аблiчча ладнага каменданта ў залатым мундзiры i ў чырвоным галiфэ, яго твар з завiтымi светлымi вусамi мусiлi паўставаць перад вачыма панi Парыс, калi яе дрэнна паголены i неахайны, куртаты i пузаты муж сядаў вячэраць.

Яны сустракалiся i, магчыма, пачалi ўсмiхацца на кожным спатканнi; яны бачылiся i падумалi, што ведаюць адно аднаго. Неяк ён, мусiць, прывiтаў яе. Яна здзiвiлася i ледзь-ледзь, якраз настолькi, каб не быць няветлiвай, кiўнула яму. Але праз два тыднi яна ўжо здалёк, а не зблiзу адказвала на яго вiтаннi.

Ён загаварыў першы. Пра што? Напэўна, пра захады сонца. I яны разам любавалiся iмi, часцей пазiраючы ў вочы адно аднаму, чым на небасхiл. I штовечар два тыднi гэта заставалася адзiнай i звычайнай прычынай для кароценькай размовы.

Потым яны асмялелi i, размаўляючы, прайшлi некалькi крокаў разам. Але вочы iх казалi ўжо безлiч патаемных, запаветных, салодкiх слоў, рэха якiх чуецца ў пяшчоце, ва ўзрушаным позiрку, слоў, ад якiх мацней б'ецца сэрца, таму што вочы лепш за прызнанне гавораць пра тое, што хаваецца ў душы.

Пасля ён узяў яе за руку i шапнуў тыя зразумелыя кожнай жанчыне словы, пра якiя яна даўно здагадваецца, хоць i робiць выгляд, што не чуе iх.

Яны дамовiлiся, што будуць любiць адно аднаго, але не пераступяць мяжы цнатлiвасцi i сяброўства.

Яна б так нiколi i не пайшла далей гэтых пяшчотных адносiн, але ён, ён хацеў большага i штодня ўсё настойлiвей прагнуў яе i патрабаваў саступiць.

Яна не саступала, адмаўляла яму, здавалася непахiснай.

Зрэшты, аднаго вечара яна быццам незнарок сказала:

- Мой муж паехаў у Марсель. Ён там прабудзе чатыры днi.

Жан дэ Кармелен укленчыў каля яе ног, молячы сёння ж у адзiнаццаць вечара прыняць яго. Але яна i слухаць нi пра што не захацела i раззлаваная вярнулася дамоў.

Цэлы вечар камендант быў не ў гуморы. А на другi дзень ад самай ранiцы ён у лютасцi сноўдаўся па ўмацаваннях ад школы барабаншчыкаў да школы пехацiнцаў i караў спагнаннямi афiцэраў i салдатаў, быццам кiдаў каменнем у натоўп.

Але за снеданнем у канверце пад сурвэткай ён знайшоў тры словы: "Вечарам, у дзесяць". I без дай прычыны ён падарыў пяць франкаў афiцыянту.

Дзень здаваўся яму бясконцым. I ўвесь вольны час ён аддаў таму, каб добра адзецца i надушыцца парфумай.

Калi ён сядаў абедаць, яму перадалi другi канверт. У iм была тэлеграма: "Дарагая, справы скончаны. Вяртаюся цягнiком дзевятай. - Парыс".

1234


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
ИнферноДэн Браун199 руб.
Волк с Уолл-стритДжордан Белфорт119,90 руб.
Дневник свекровиМария Метлицкая79,99 руб.
Географ глобус пропилАлексей Иванов99,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]