Пераправа (на белорусском языке) :: Лупсеков Николай
Страница: 1 из 7 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕГода изменят нам походку, 08.08.10 - 05:29 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
---------------------------------------------
Лупсеков Николай Пераправа (на белорусском языке) Мiкола Лупсякоў Пераправа I Маёр Плешчавеня пацiху пастукаў па бярвеннях прыкладам аўтамата i шэптам аддаў батальёну загад рыхтавацца да пераправы. Ён першм ўзышоў на плыт, што быў схаваны ў затоцы яшчэ з учарашняга вечара. За iм рушыў i батальён - па адным, па два ўзбiралiся на плыт. Пры святле зорак маёр, што стаяў збоку i быў нечым нездаволены, прапускаючы паўз сябе байцоў, бачыў блiзка пахмурыя, аброслыя i такiя ж нездаволеныя твары. Гоп-гоп! - нехта сарваўся ў ваду. Гучны ўсплёск i мiжвольнае "ах!" - ад неспадзяванасцi. У вадзе, побач з плытом, забоўтала нагамi цёмная здань пехацiнца - выцягнуўшы ўгору рукi, яна трымала над сабою самае каштоўнае для сябе - зброю. Плешчавеня адразу пазнаў камсорга Мiкалая Забiлу. I праз тое, што ў вадзе апынуўся камсорг - яго першы памочнiк у цяжкi час, - Плешчавеню зрабiлася да крыўднага балюча. - Лажыся! - прахрыпеў маёр i сам адразу расцягнуўся на плыце, а ўслед за iм i iншыя. Толькi камсорг астаўся нерухома стаяць у вадзе з выцягнутымi ўгору рукамi, у якiх ён сцiскаў аўтамат. З шэлестам i як бы з сiпеннем узвiлiся над ракой дзве жоўтыя ракеты, асвяцiўшы наваколле, i на тым баку затахкаў кулямет. Маёр нават бачыў зялёныя частыя ўспышкi са ствала i намагаўся як мага дакладней запомнiць тое месца, дзе яны цяпер вiдаць. Забiла стаяў у вадзе з выцягнутымi рукамi, баючыся зварухнуцца, нават дыхнуць, i ўбё больш бляднеючы. Пад жоўтым святлом ракет здавалася, што яго твар з шырока расплюшчанымi вачыма нават зелянее. Ён стаяў у такiм месцы, дзе зараснiкi чароту расступiлiся, i быў добрай мiшэнню, калi толькi яго заўважаць. Ракеты патухлi, а кулямёт не сцiхаў, i Забiла адразу здагадаўся, што пад грукат стрэлаў самы зручны момант выбрацца з вады. Намацваючы дно, ён падаўся да плыта, а потым пачаў узбiрацца на яго. Плетчавеня, азiрнуўшыся, задаволена i нават не без гонару хмыкнуў. Нейкi час ззаду яго чуцён быў шэпт, а потым усё сцiхла. Загрымелi артылерыйскiя залпы. Маёр Плешчавеня нервова кусаў губы: баявая, вельмi рызыкоўная i вельмi адказная справа ў самым пачатку пачыналася няўдала, i ўсё з-за аднаго, нават i не вельмi каб моцнага, усплёску вады. Стаяла цёплая веснавая ноч - адна з многiх баявых начэй. Але гэта была i асаблiвая ноч: батальён Плешчавенi першы павiнен быў фарсiраваць раку, выбiць ворага з заходняга берагу i замацавацца на iм. Батальён - так значылася ў штабах палка i дывiзii. У сапраўднасцi ж гэта былi рэшткi яго - не больш за паўсотнi байцоў. Добрая палова iх была з папаўнення, з рэштай Плешчавеня прайшоў цяжкi баявы шлях ад Курскай дугi. Камсорг Забiла быў прысланы ў батальён усяго некалькi дзён назад i ўпершыню ўдзельнiчаў у сур'ёзнай справе. Нарэшце кулямёт сцiх. Аднак Плешчавеня не падаваў голасу, i байцы не падымалiся. На тым беразе зноў заскакаў сiнi агеньчык i зноў затахкала. Сцiхла, а потым i яшчэ раз. I яшчэ раз загарэлiся ракеты, але не пад грукат зброi - у цiшынi. Рака маўклiва несла свае воды. Яна ў гэтым месцы была нешырокая - усяго якiх сто пяцьдзесят метраў. Але прыкладна кiламетры праз два адсюль справа ведаў Плешчавеня - на беразе асталiся трупы нашых байцоў, што былi паспрабавалi перабрацца па вадзе днём, з ходу. Гэта адбылося суткi назад, i за гэтыя суткi гiтлераўцы паспелi добра ўмацавацца, падцягнуць што-нiшто з тылу. Цяжкiя сталi цяпер гэтыя сто пяцьдзесят метраў. А ззаду, дзе сцiхлi стрэлы, паляўнiчы i рыбалоўны слых Плешчавенi ўлавiў знаёмую гамонку начных птушак на паплавах. Каму i што рабiць на тым беразе - гэта даўно было размеркавана, але цяпер той бераг здаваўся маёру недасягальнай марай. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|